Месяц: Октябрь 2019

«Теплом твоим земля согрета мама»

14 октября отделом культуры и досуга  «Даниловичский Дом культуры» проведена праздничная концертная программа   посвящённая  Дню Матери Искренние поздравления в честь мам прозвучали от  директора  ОАО»Гранит- Агро » Мазура  Станислава Станиславовича ,  председателя Даниловичского сельского исполнительного комитета  Анны Николаевны Жих , заместителя  директора  по идеологической работе  Екатерины Валерьевны Дубешко ,  а также от  учеников Крутиловичской и Торкачевской школ , ансамбля народной песни «Суседочки » .  Председатель профсоюзной организации ОАО»Гранит-Агро»   Елена Сергеевна Зенчик  вручила подарки и поздравила с праздником женщин  ,  которые в этом году стали  мамой., тех кто в этом году родил .  В конце праздника  от правления ОАО «Гранит -Агро » каждой женщине в знак уважения  были преподнесены цветы.

Автор admin 14.10.2019 Выкл.

От всей души!

13 октября работники отдела культуры и досуга«Козловщинский Дом культуры» подготовили акцию «От всей души», посвящённую Дню Матери. Поздравили женщин посёлка с замечательным праздником.

Автор admin 13.10.2019 Выкл.

«Мы любовью матери согреты»

13.10.2019г. В  а\г Вензовец прошла концертная программа «Мы любовью матери согреты», посвященная Дню матери. Актовый зал  был полон гостей. Во время  программы  удалось создать в зале атмосферу добра и хорошего настроения. Зрители получили множество положительных эмоций! Концерт получился поистине особым, ярким и добрым!

Автор admin 13.10.2019 Выкл.

«О той, кто дарит нам жизни тепло»

13 октября в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» прошел праздник «О той, кто дарит нам жизни тепло», посвященный Дню Матери.  В начале праздника всех мам поздравила председатель сельского исполнительного комитета Ирина Ивановна Кунаховец. Свои музыкальные подарки дарили артисты из агрогородка Цирин Кореличского района.

Автор admin 13.10.2019 Выкл.

«Скажем матери «Спасибо!»

12 октября творческим коллективом ОКиД «Козловщинский ДК» совместно с Козловщинской СШ подготовили и провели литературно — музыкальную программу «Скажем матери «Спасибо!». Ребята поздравили своих мам. В их честь читали трогательные стихи и дарили музыкальные подарки.

Автор admin 12.10.2019 Выкл.

«Свет материнской звезды»

Творческим коллективом отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» проведена концертная программа «Свет материнской звезды», посвященная Дню матери, на базе Гезгаловской СШ. Актовый зал школы был полон гостей, среди них – мамы, бабушки, ученики. В подарок для своих мам участники любительского творчества подготовили веселые и энергичные номера.

Автор admin 12.10.2019 Выкл.

«Маме милой посвящаю»

11 октября в агрогородке Дворец прошел праздничный концерт,посвященный Дню матери.Работники отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» совместно с учащимися Дворецкой средней школы подготовили концертную программу для любимых мам.Стихи,песни,загадки,юмор и танцевальные номера — все для того,чтобы порадовать мам,собравшихся на концерт.Также в Доме культуры прошла выставка детских рисунков «Маме милой посвящаю».

Автор admin 11.10.2019 Выкл.

Мама – анёл-ахоўнік мой

11 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт “Мама – анёл-ахоўнік мой”, прымеркаваны да Дня маці. Самыя цёплыя, шчырыя, добрыя словы віншаванняў і пажаданняў у гэты дзень гучалі для матуляў нашага раёна. Першым жанчын Дзятлаўшчыны павітаў са сцэны старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік: – Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці. Гэты дзень – даніна вялікай ўдзячнасці самым родным і блізкім людзям на зямлі – нашым матулям. Кожны з нас захоўвае ў сваёй душы ўспаміны аб цёплых руках, ласкавых вачах сваёй мамы – адзінага на свеце чалавека, які нас заўсёды памятае, любіць і чакае. У вашых руках – будучыня нашай краіны, нашай нацыі. Толькі ў шчаслівых сем’ях вырастуць мудрыя і любячыя людзі, дзякуючы якім свет стане больш бяспечным. У святочнай зале – мамы з усяго нашага раёна. Яны займаюць розныя пасады, працуюць у розных сферах. Мы ганарымся вамі: выконваючы мацярынскі абавязак, вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці, добрасумленна працуеце, дасягаеце поспехаў у розных галінах дзейнасці. Таму кожная з вас дастойна самых цудоўных і цёплых словаў. Сямейнага вам дабрабыту, міру, дабра, няхай родныя атуляюць вас клопатам, дзеці – радуюць талентамі і поспехамі, жаданні – заўжды ажыццяўляюцца. Падарункі і кветкі ад працоўных калектываў, віншаванні – ад усяго раёна ў гэты дзень атрымалі шматдзетныя матулі Дзятлаўшчыны, якіх запрасілі на сцэну. Гэта Кацярына Лішык, Вольга Паўлоўская, Алена Мацюк, Людміла Сцяцко, Вольга Барук, Лілія Барысевіч, Вольга Макарчык, Анастасія Кастусік, Ірына Журская, Таццяна Карабецкая, Наталля Хаванская. Словы шчырай ўдзячнасці прагучалі для жанчын, якія знайшлі ў сабе дастаткова цеплыні і любові, каб выхоўваць дзяцей, якія з-за жыццёвых абставінаў засталіся без цеплыні роднай маці. Яны таксама атрымалі кветкі і падарункі ад працоўных калектываў. Гэта Таццяна Сянчурына, Ганна Андрукевіч, Наталля Сіняк, Людміла Хоміч, Алена Кіслая, Наталля Цішкевіч, Іна Санюк. Простыя ісціны, якія дапамагаюць нам жыць, любіць, быць запатрабаванымі, прагучалі ў віншаванні ганаровай старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Галіны Чура. Музычныя і танцавальныя падарункі для матуляў Дзятлаўшчыны падрыхтавалі артысты нашага раёна. Ірына СТЫРНІК

Автор admin 11.10.2019 Выкл.

Дарыць радасць – гэта іх праца

Напярэдадні свайго прафесійнага свята прымалі віншаванні, пажаданні і падзякі тыя, хто сваёй творчасцю, любоўю да выбранай прафесіі сагравае сэрцы іншых, хто стварае святочны настрой усім, хто адчыняе кожнаму чалавеку запаветныя дзверцы ў свет цудоўнага – гэта работнікі культуры нашага раёна. Святочнае мерапрыемства для іх прайшло ў Дзятлаўскім цэнтры культуры. А перад пачаткам канцэрта ў фае працавала імправізаванае кафэ, арганізаванае пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі ўстановаў культуры, куды запрасілі былых работнікаў галіны. Як адзначылі самі госці, вельмі прыемна, што іх не забываюць, запрашаюць на святы, што выдалася такая цудоўная нагода ўбачыцца, пагаварыць, падзяліцца навінамі, даць парады ў рабоце маладому пакаленню. Работнікаў, ветэранаў працы культуры павіншаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён адзначыў, што культработнікі аддаюць багацце сваёй душы, дораць людзям радасць стасункаў з цудоўным. Дзякуючы іх намаганням і творчасці зараджаецца любоў да мастацтва. Пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, творчасці, энергіі, каб праца работнікаў культуры была ацэнена гледачамі і зала заўжды апладзіравала ім стоячы. Ігар Станіслававіч уручыў першыя святочныя ўзнагароды работнікам культуры – гэта Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Выказала работнікам культуры словы вялікай удзячнасці і глыбокай павагі за працу і прафесіяналізм, заклікала імкнуцца да самых высокіх вяршыняў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка. Яна пажадала добрага настрою, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна Наталля Яўгенаўна ўзнагародзіла старанных работнікаў граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Павіншавала тых, хто мае 20, 30 гадоў працоўнага стажу ў галіне культуры, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала новых творчых ідэй і праектаў усім сваім калегам. Асаблівыя словы ўдзячнасці за іх працу, цёплыя апладысменты і кветкі былі адрасаваны ветэранам працы культуры. Па ўжо добрай традыцыі прынялі ў вялікую сям’ю работнікаў культуры маладых спецыялістаў, якім пажадалі творчасці, натхнення, поспехаў. У гэты дзень на адрас тых, хто любіць сцэну, з’яўляецца памочнікам культработнікаў, таксама гучалі словы вялікай удзячнасці. Гэта ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, кіраўнікі арганізацый раёна, грамадскіх арганізацый. Наталля Калодка ўзнагародзіла іх Падзячнымі лістамі. Шмат сяброў прыйшло павіншаваць работнікаў культуры і ўшанаваць іх падарункамі. Пажадаў дабра і міру, удачы і здзяйснення жаданняў работнікам культуры ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка. Падзякі за тое, што дораць людзям добры настрой, пажаданні творчых поспехаў, плёну ў працы гучалі ад старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюзаў АПК Уладзіміра Казака, прадстаўніка дзятлаўскай сельгастэхнікі Уладзіміра Лаўніка, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Алены Свіб, старшыні прафкама ААТ “Граніт-Агра” Алены Зенчык. Жартоўную “паэму” працоўным будням работнікаў метадычнага аддзела Цэнтра культуры прысвяціла намеснік галоўнага рэдактара газеты “Перамога” Іна Яўсейчык. У якасці падарунка ад Дзятлаўскага краязнаўчага музея Алена Абрамчык прачытала свой віншавальны верш, выканала песню. Свой артыстызм і пачуццё гумару паказалі работнікі біліятэкі, прадставіўшы сцэнку “Лявоніха на арбіце”. Музычныя віншаванні ў гэты дзень дарылі таксама Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Фёдар Маслакоў, Ганна Харлінская, Аляксандр Клімец, цыркавая студыя “Марсі”, Валерый Макарчык, Наталля Бузук, група “Бархат”.

Автор admin 10.10.2019 Выкл.

«Мудрые сердцем»

В агрогородке Хвиневичи 9 октября творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения проведён огонек для пожилых людей.Зрители с удовольствием вспоминали годы своей молодости и конечно, подпевали знакомые песни вместе с артистами.

Автор admin 09.10.2019 Выкл.