День: 24.10.2019

Акцыя “На славу агульнай Перамогі!”

24 кастрычнiка Данiлавiцкi сельскi Савет далучыўся да міжнароднай акцыi памяці, прысвечанай 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якую будуць святкаваць 9 мая 2020 года, Беларусь праводзіць для ўшанавання загінулых. У час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі забору зямлі з воінскіх пахаванняў.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

Акцыя “На славу агульнай Перамогі!”

У рамках рэспубліканскага праекта “На славу агульнай Перамогі!” прайшла акцыя ў гарадскім пасёлку Наваельня, у час якой запоўнены зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў міні-капсулы. Заўтра яны будуць дастаўлены ў Дзятлава. А надалей іх шлях – у сталіцу.9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у Крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых.У Наваельні акцыі прайшлі каля брацкай магілы воінаў і партызан, што на вуліцы Першамайскай, а таксама на ваенных могілках на тэрыторыі рэспубліканскай туббальніцы “Наваельня”. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, ваеннага камісарыята, Беларускага саюза жанчын, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ветэранскай арганізацыі, грамадскасці, святарства, работнікі культуры, школьнікі.Памяць загінулых удзельнік іакцыі ўшанавалі хвілінай маўчання, запалілі лампады, дзеці ўсклалі кветкі.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

Ніхто не забыты, нішто не забыта

4 кастрычніка Дзятлаўшчына далучылася да патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!”. Гэту міжнародную акцыю памяці, прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якую будзем святкаваць 9 мая 2020 года, Беларусь праводзіць для ўшанавання загінулых. У час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі забору зямлі з воінскіх пахаванняў. У сельскіх саветах нашага раёна і горадзе Дзятлаве прайшлі мітынгі памяці. У час іх была ўзята зямля з брацкіх магіл і месцаў пахавання ахвяраў фашызму. Удзел у мітынгах прынялі прадстаўнікі ўлады, афіцэры, удзельнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі, моладзь, мясцовыя жыхары. Варта зазначыць, што фіналам праекта стане закладка свяшчэннай зямлі, узятай з усіх памятных месцаў рэспублікі, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года – у свята 75-годдзя Вялікай Перамогі. У горадзе Дзятлаве вахта памяці ў рамках патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!” пачалася ля брацкай магілы, якая знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пахаваны 14 воінаў Чырвонай Арміі і партызан. – Сёлета мы адзначылі юбілейную дату – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – звярнуўся да прысутных ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. – Наступны год таксама адметны: будзем святкаваць юбілей Вялікай Перамогі. Тут мы сабраліся, каб ушанаваць памяць загінулых, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы павінны быць дастойныя іх у нашых справах, учынках, вучобе. Генадзь Тадэвушавіч напоўніў пранумараваную капсулу зямлёй з пахавання. Хвілінай маўчання ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, заклікала прысутных вядучая мітынга Наталля Маліноўская. Як сімвал нязгаснай памяці, нібы іскрынка ад вечнага агню, ля пахавання была зацеплена лампадка. Дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі да манумента. У гэты дзень такія ж мітынгі прайшлі на гарадскіх могілках у Дзятлаве на брацкай магіле, дзе пахаваны 11 членаў падпольнага і антыфашысцкага камітэта, і ля абеліска Славы, дзе знаходзяцца брацкая магіла і магіла невядомага салдата, у якіх пахаваны 14 воінаў Чырвонай Арміі. Заўтра, 25 кастрычніка, у гарадскім парку, ва ўрачыстай абстаноўцы зямлю, сабраную з месцаў пахавання Дзятлаўшчыны, змесцяць у агульную капсулу, якая спачатку будзе захоўвацца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а затым трапіць у Мінск, у храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

«Во славу общей Победы!»

24.10.19 г. работники отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» приняли участие в подготовке и проведении митинга в рамках проекта «Во славу общей Победы!» (по забору земли с мест воинской славы ) в г.п. Козловщина, д. Гербелевичи, д.Дуборовщина.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.