День: 09.10.2019

«Мудрые сердцем»

В агрогородке Хвиневичи 9 октября творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения проведён огонек для пожилых людей.Зрители с удовольствием вспоминали годы своей молодости и конечно, подпевали знакомые песни вместе с артистами.

Автор admin 09.10.2019 Выкл.

У Накрышкі – па сакрэты даўгалецця

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75- годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар  пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна- пазнавальную экспедыцыю пад назвай  “Па сакрэты даўгалецця”. Да пошуку гэтых сакрэтаў далучыліся і карэспандэнты раённай газеты. Сёння наш шлях – у вёску Накрышкі. Там жыве Валянціна Ігнатаўна Башко, якой сёлета споўнілася 95 гадоў. Дом Башко – непадалёку ад царквы, праз тры хаты.  Можа таму боская ласка сыходзіць і на гэтае жытло, на яе насельнікаў – дае даўгалецце? – Часта там бываеце? – цікаўлюся ў жанчын, а гэта і сама юбілярка, і яе дачка Надзея Міхайлаўна Башко. – А як жа! – кажуць жанчыны. – Просім божай дапамогі, здароўя. Некалі Валянціна Ігнатаўна, прыгадвае яе дачка, нават была касірам у царкве. Валянціне Ігнатаўне  – 95,  дачцэ – 70, таксама жанчына сталага веку. Да таго ж – у 22 гады стала інвалідам: хвароба і няўдалая аперацыя перакрэслілі ўсе мары і матулі, і дачкі. Ды не толькі на вучобу, а і на замужжа, на  дзяцей, унукаў. Але матуля з дачкой  і ў тры рабочыя рукі ўпраўляюцца па гаспадарцы. – Мама і бульбы начысціць, і страву прыгатуе.  Яна ж доўга працавала поварам, карміла дзяцей, якія жылі ў школьным інтэрнаце. А колькі пашыла новых убораў! Нідзе не вучылася, а да ўсяго мела здольнасці. Цяпер, праўда, ужо і зрок не той, і ногі не тыя. Дзень у гэтай хаце пачынаецца а восьмай гадзіне, летам – раней. Напоўнены ён рознымі клопатамі: і важкімі, і нязначнымі. А з вялікай работай спраўляюцца чужыя людзі, якіх даводзіцца часам наймаць у дапамогу. Хлявы, дзе некалі стаялі карова, свінні, куры, цяпер пустуюць. На гаспадарку  ўжо сіл не хапае. Але жанчыны саджаюць крыху бульбы, робяць грады. Сумуе  Валянціна Ігнатаўна па працы, бо яна не з тых, хто будзе паседжваць ды палежваць. Прывучана да працы змалку. Менавіта праца рабіла яе моцнай, давала кавалак хлеба, ратавала ад роспачы і чорных думак. Хапала на жыццёвым шляху Валянціны Ігнатаны ўсялякага: і ў час вайны, і пасля яе. Маладой пахавала мужа. Пайшла з жыцця і адна з дачок. Але, нягледзячы на цяжкасці, знаходзіліся сілы, бадзёрасць, аптымізм. Дапамагалі лёгкі характар, маладосць, вера. –  Ды няма аніякіх сакрэтаў, чаму доўга жыву, –  кажа Валянціна Ігнатаўна.  – Бог дае сілу. Дачка мяне даглядае, а я ёй стараюся дапамагчы. Жыву дзеля Надзеі. Хто ж будзе яе апорай, як не матуля.

Автор admin 09.10.2019 Выкл.