С Днём пожилого человека!
1 октября творческий коллектив Даниловичского Дома культуры совместно с идеологом ОАО«Гранит-Агро» поздравили бывших работников деревень Еленка, Староельня, Костюки, Корица—1,Корица-2, с Днем пожилого человека.
А ў сэрцы маладосць спявае
Музычны вечар-сустрэчу да Дня пажылых людзей правялі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Атрымалася самае сапраўднае свята другой маладосці для людзей залатога ўзросту. На працягу ўсяго вечара не было калі сумаваць: госці слухалі песні, падпявалі самі, танцавалі, жартавалі, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах. Напрыклад, выяснялі, якое імя самае папулярнае і самае рэдкае, сярод мужчын шукалі самага высокага і з самым доўгім носам, сярод жанчын выбіралі Папялушку вечара – у каго самы маленькі размер абутку, а таксама ў каго самая доўгая каса. З дапамогай песень удалося даведацца, хто з якімі думкамі прыйшоў на сустрэчу. Вядома, гэтыя конкурсы былі жартоўныя, але ва ўсіх аказалася добрае пачуццё гумару і ніхто з гасцей не пакрыўдзіўся. Людзі любога ўзросту любяць спяваць, а людзі вопытнага ўзросту, пэўна, – найбольш. Яны ўспаміналі свае любімыя песні пра восень, паспрабавалі сілы ў караоке, а таксама дружна падпявалі дзятлаўскім артыстам – Ганне Харлінскай, Марыне Шаўчук, Аляксандру Раеўскаму, Таццяне Шостка.