Месяц: Октябрь 2019

«Мы Вам желаем!»

31 октября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры » состоялся концерт,приуроченный к встрече с избирателями кандидата в депутаты Палаты представителей седьмого созыва Беларуси Синяка В.А. Ознакомившись с предвыборной программой кандидата,присутствующие послушали замечательные песни. в исполнении артистов района.

Автор admin 31.10.2019 Выкл.

Ёсць усё! Былі б грошы!

ак адрэагавала на маё пытанне знаёмая, якую запыніла на падыходзе да кірмашу. Чалавек яна з вельмі “крытычным” поглядам, якому дагадзіць цяжка. Аднак на гэты раз ацэнка была: “Кірмаш – во!” – і жэстам паказала “выдатна”. Павезла на калясцы мех проса, зазначыўшы, што гэта ўжо другі рэйс. Сапраўды, многія дзятлаўчане адвозілі-адносілі дахаты купленае, самае неабходнае і вярталіся зноў. Купіць было што: зерне, агародніну, бульбу, мяса, насенне, сыры, прыправы, яблыкі, кветкі… Прасцей сказаць, чаго не было. Сартавой бульбы са Шчучына. Вось каб не гэта маленечкая кропелька дзёгцю ў бочцы мёду! А так: хацелі журавінаў – калі ласка! Рыбы – калі ласка! Саджанцаў – на любы густ! Прадукцыю прывезлі не толькі ўсе дзятлаўскія сельгаспрадпрыемствы, а і фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі з Зэльвенскага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў, са Століншчыны. Мясной прадукцыяй гандлявала наша райспажыўтаварыства, Слонімскі мясакамбінат, КСУПы “Хвінявічы” і “Войневічы”. На гэтым кірмашы можна было купіць і жывую прадукцыю: авечак і трусоў прывезла КСУП “Хвінявічы”. Як расказала загадчыца фермы ў Рудзе Яварскай Яўгенія Урбановіч, прывезлі пятнаццаць трусоў, і амаль усіх раскупілі. А вось авечкам, здаецца, новых гаспадароў не знайшлося. Добрым попытам карысталася прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў. Сыраробны завод зладзіў дэгустацыю і продаж сваёй прадукцыі. Крухмальны завод забяспечыў крухмалам. На “ўра” пайшлі венікі, якія прапаноўваў Дзятлаўскі лясгас. Фермеры і ўладальнікі прысядзібных участкаў традыцыйна прапаноўвалі капусту, буракі, моркву, цыбулю, перац, памідоры. Усё па даступных цэнах. На кірмашы прайшоў традыцыйны конкурс падворкаў “Чым багаты – тым і рады”. Яго пераможцам стала ААТ “Граніт-Агра”, прызёрамі – КСУПы “Хвінявічы” і “Слава працы”. Падводзячы вынікі кірмашовага дня, першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Бабіна і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак падзякавалі ўсім за ўдзел у кірмашы, пажадалі далейшых поспехаў у працы, здароўя, дабрабыту. На суботнім кірмашы “навінкай” была праца хлопцаў-валанцёраў з раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Каманда памочнікаў прапаноўвала данесці груз да машыны ці іншага транспарту жанчынам, састарэлым людзям. Вясёлы настрой імкнуліся падтрымаць работнікі культуры, як мясцовыя, так і заезджыя. Гэтым разам выступаў ансамбль “Рэчанька”, а таксама Алена Лялько і Вераніка Нявера з Воранаўскага раёна. Традыцыйна добрым попытам карысталася і бяспройгрышная латарэя, а напрыканцы кірмашу культработнікі зладзілі гульні-спаборніцтвы паміж наведвальнікамі кірмашу. Мяркую, што дахаты суботнім днём ніхто не пайшоў з пустымі рукамі. Машынамі, веласіпедамі, мяхамі, пакетамі везлі-неслі набытае. І дзякуй за гэта варта сказаць і вытворцам, і “нябеснай канцылярыі”: восеньскі дзень кірмашовы не сапсаваў ні настрою, ні гандлю.

Автор admin 26.10.2019 Выкл.

Жыць героям – у памяці народнай

Дзясяткі населеных пунктаў па ўсёй краіне за апошнія тыдні далучыліся да міжнароднай патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!”, арганізаванай Беларускім культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння і прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мітынгі і цырымоніі па перадачы зямлі з брацкіх магіл, месцаў пахавання партызан і мірных жыхароў, закатаваных ворагамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, напярэдадні прайшлі на Дзятлаўшчыне. 25 кастрычніка прадстаўнікі працоўных калектываў, удзельнікі грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі, моладзь, святары, жыхары Дзятлава прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання памяці загінулых. У час акцыі зямлю з месцаў пахавання раёна змясцілі ў агульную капсулу, якая часова будзе захоўвацца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Урачысты мітынг з гэтай нагоды прайшоў у гарадскім парку ля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне складалася з намаганняў сыноў і дачок на той момант нашай адзінай вялікай Радзімы і нязломнага духу кожнага асобнага чалавека, – зазначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, вітаючы ўдзельнікаў мітынгу. – Мы, іх нашчадкі, абавязаны вечна захоўваць памяць аб подзвігах і прадаўжаць несці іх сцяг міру, як найвышэйшую каштоўнасць на Зямлі. Вайна забрала мільёны жыццяў, зламала лёсы, спустошыла Айчыну. Сваю разбуральную сілу яна абрынула на вялікія тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Братнія рэспублікі накіроўвалі байцоў абараняць агульную Радзіму. Ва ўсіх краінах-удзельніцах ваенных дзеянняў месцы гібелі воінаў з’яўляюцца мемарыяльнымі, многія абазначаны помнікамі і абеліскамі. Задача праекта “На славу агульнай Перамогі!” – захаваць памяць аб загінулых удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ў многіх краінах за межамі Беларусі, стварыць адзіны архіў воінскіх пахаванняў, падтрымліваць у належным стане помнікі і абеліскі, умацоўваць сувязь пакаленняў, прывіваць моладзі адказныя адносіны да мінулага. Вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская звярнулася да прысутных з заклікам памятаць сваю гісторыю і шанаваць подзвігі дзядоў і прадзедаў. З заміраннем сэрца ўдзельнікі мітынгу слухалі паведамленне Юрыя Левітана, якое ўпершыню гучала 22 чэрвеня 1941 года, калі савецкія людзі даведаліся аб пачатку вайны. Узгадалі, якой цаной дасталася Вялікая Перамога: за гады ваеннага ліхалецця толькі на Дзятлаўшчыне загінулі больш за 20 тысяч жыхароў, лёс Хатыні напаткаў 6 вёсак нашага раёна, загінулі ў баях больш за 200 партызанаў і падпольшчыкаў, а таксама 282 воіны Чырвонай Арміі і тры Героі Савецкага Саюза, цаной свайго жыцця ўратаваў партызанскі шпіталь і паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна наш зямляк Іосіф Філідовіч. Памяць дзятлаўчан аб воінах і мірных жыхарах, загінулых у гады вайны, увекавечана ў 96 помніках і абелісках, у райцэнтры ўсталяваны 11 мемарыяльных шыльдаў на вуліцах, названых у гонар воінаў Чырвонай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў. Зямля з Радзімы – святыня, родная зямля, палітая крывёю загінулых, – удвайне, яна – сімвалічны прах. Міжнародная акцыя “На славу агульнай Перамогі!” стварае новую культуру памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Мы уваходзім у новую эпоху, у якой не будзе жывых сведак ваенных падзеяў, адзінай сведкай таго часу застанецца зямля з памятных месцаў. 24 кастрычніка ў сельскіх саветах нашага раёна і райцэнтры прайшлі мітынгі памяці і была ўзята зямля з 12 магілаў і месцаў пахавання ахвяраў фашызму. У час мітынгу яе ўрачыста аб’ядналі ў агульную капсулу. Подзвіг загінулых у Вялікай Айчыннай вайне прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі і вянкі да манумента.

Автор admin 25.10.2019 Выкл.

Акцыя “На славу агульнай Перамогі!”

24 кастрычнiка Данiлавiцкi сельскi Савет далучыўся да міжнароднай акцыi памяці, прысвечанай 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якую будуць святкаваць 9 мая 2020 года, Беларусь праводзіць для ўшанавання загінулых. У час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі забору зямлі з воінскіх пахаванняў.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

Акцыя “На славу агульнай Перамогі!”

У рамках рэспубліканскага праекта “На славу агульнай Перамогі!” прайшла акцыя ў гарадскім пасёлку Наваельня, у час якой запоўнены зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў міні-капсулы. Заўтра яны будуць дастаўлены ў Дзятлава. А надалей іх шлях – у сталіцу.9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у Крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых.У Наваельні акцыі прайшлі каля брацкай магілы воінаў і партызан, што на вуліцы Першамайскай, а таксама на ваенных могілках на тэрыторыі рэспубліканскай туббальніцы “Наваельня”. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, ваеннага камісарыята, Беларускага саюза жанчын, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ветэранскай арганізацыі, грамадскасці, святарства, работнікі культуры, школьнікі.Памяць загінулых удзельнік іакцыі ўшанавалі хвілінай маўчання, запалілі лампады, дзеці ўсклалі кветкі.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

Ніхто не забыты, нішто не забыта

4 кастрычніка Дзятлаўшчына далучылася да патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!”. Гэту міжнародную акцыю памяці, прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якую будзем святкаваць 9 мая 2020 года, Беларусь праводзіць для ўшанавання загінулых. У час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі забору зямлі з воінскіх пахаванняў. У сельскіх саветах нашага раёна і горадзе Дзятлаве прайшлі мітынгі памяці. У час іх была ўзята зямля з брацкіх магіл і месцаў пахавання ахвяраў фашызму. Удзел у мітынгах прынялі прадстаўнікі ўлады, афіцэры, удзельнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі, моладзь, мясцовыя жыхары. Варта зазначыць, што фіналам праекта стане закладка свяшчэннай зямлі, узятай з усіх памятных месцаў рэспублікі, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года – у свята 75-годдзя Вялікай Перамогі. У горадзе Дзятлаве вахта памяці ў рамках патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!” пачалася ля брацкай магілы, якая знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пахаваны 14 воінаў Чырвонай Арміі і партызан. – Сёлета мы адзначылі юбілейную дату – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – звярнуўся да прысутных ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. – Наступны год таксама адметны: будзем святкаваць юбілей Вялікай Перамогі. Тут мы сабраліся, каб ушанаваць памяць загінулых, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы павінны быць дастойныя іх у нашых справах, учынках, вучобе. Генадзь Тадэвушавіч напоўніў пранумараваную капсулу зямлёй з пахавання. Хвілінай маўчання ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, заклікала прысутных вядучая мітынга Наталля Маліноўская. Як сімвал нязгаснай памяці, нібы іскрынка ад вечнага агню, ля пахавання была зацеплена лампадка. Дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі да манумента. У гэты дзень такія ж мітынгі прайшлі на гарадскіх могілках у Дзятлаве на брацкай магіле, дзе пахаваны 11 членаў падпольнага і антыфашысцкага камітэта, і ля абеліска Славы, дзе знаходзяцца брацкая магіла і магіла невядомага салдата, у якіх пахаваны 14 воінаў Чырвонай Арміі. Заўтра, 25 кастрычніка, у гарадскім парку, ва ўрачыстай абстаноўцы зямлю, сабраную з месцаў пахавання Дзятлаўшчыны, змесцяць у агульную капсулу, якая спачатку будзе захоўвацца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а затым трапіць у Мінск, у храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

«Во славу общей Победы!»

24.10.19 г. работники отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» приняли участие в подготовке и проведении митинга в рамках проекта «Во славу общей Победы!» (по забору земли с мест воинской славы ) в г.п. Козловщина, д. Гербелевичи, д.Дуборовщина.

Автор admin 24.10.2019 Выкл.

«Осеннее настроение»

23 октября в агрогородке Белогурно творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения совместно с отделам культуры и досуга»Дворецкий дом культуры» проведена концертная программа «Осеннее настроение».Хорошая музыка пришлась по душе жителям агрогородка. Бурные аплодисменты зрителей,улыбки на лицах ,стали лучшей благодарностью для артистов.

Автор admin 23.10.2019 Выкл.

Сакрэты даўгалецця Алены Дзірвук

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”. Як пражыць доўгае жыццё, мець добрае здароўе, расказала Алена Феліксаўна Дзірвук, якая жыве ў вёсцы Дубраўка. У гэтым годзе ёй споўнілася 90 гадоў. – Я дзясятае дзіця ў сям’і. Мае сёстры і браты ўжо памерлі. А я да гэтага часу жыву. Напэўна, як апошняе дзіця, усе сілы засталіся мне, – усміхаецца доўгажыхарка. Сваю сям’ю Алена Феліксаўна лічыць найвялікшым багаццем – у яе дзве дачкі, двое ўнукаў і двое праўнукаў. Са шчырай радасцю яна распавядае пра свайго праўнучка і здзіўляецца, што хоць ён і маленькі, а такі разумны. Разам з Аленай Феліксаўнай разглядаем альбом, у якім шмат фотаздымкаў з дарагімі для яе людзьмі. Пра кожнага роднага чалавека яна расказвае з пяшчотай і любоўю. Хоць жыве жанчына адна, але за ёй прыглядае дачка, дапамагае ва ўсім. – Жыццём я задаволена. У мяне ўсё ёсць, – сцвярджае Алена Феліксаўна. – Сама сабе гатую, а прадукты прыносіць дачка. Клапоціцца пра мяне. Дзеці хочуць забраць да сябе ў Дзятлава, але мне добра ў сваім родным доме, любай вёсцы. Нікуды не хачу адсюль з’язджаць. Родныя мясціны надаюць мне сілаў. Успамінаючы мінулае, юбілярка ні на што не скардзіцца: – У мяне было добрае жыццё. Хапала, вядома, і цяжкасцяў, і радасцяў за мой доўгі век, але я дзякую Богу за ўсё. Асабліва за тое, што збярог мяне ў час вайны. А напрыканцы нашай сустрэчы Алена Феліксаўна падзялілася яшчэ адным сакрэтам: яна ўсё жыццё не ела салодкага. – Таму ў мяне няма праблемаў са здароўем. Хоць 90 гадоў мне, але ніякіх хваробаў не ведаю.

Автор admin 22.10.2019 Выкл.

«Посиделки нас собрали»

Весело и задорно, с шутками, веселыми историями из жизни, анектодами, песнями и танцами,неповторимым «МАСТЕР-КЛАССОМ» по скандинавской ходьбе, 20 октября работники Новоельнянского ДК, провели посиделки «Посиделки нас собрали за ароматным чаем».

Автор admin 20.10.2019 Выкл.