Месяц: Сентябрь 2019

Адзначылі 70-гадовы юбілей КСУП “Белагурна”

Свой 70-гадовы юбілей адзначыла раённае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Белагурна”. Першымі вядучыя святочнага мерапрыемства павіталі былых работнікаў гаспадаркі – тых, хто на працягу многіх гадоў аддаваў свае сілы, старанні працы: Валянціну Рабчэўскую, Валерыю Шуневіч, Ганну Калеснік, Станіславу Станкевіч, Валянціну Вішэўскую, Леанарду Ляпешка, Сяргея Нямкевіча, Таццяну Станкевіч, Браніславу Статкоўскую, Ганну Здановіч, Сафію Кудрыцкую, Валянціну Удот, Веру Кастусік, Сафію Лабар, Яўгенію Добыш. Лепшых рабонікаў вытворчасці павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Падзячнымі лістамі раённага камітэта прафсаюзаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджаны загадчыца склада Зінаіда Чурай, механізатары гаспадаркі Уладзімір Самахвал і Анатолій Чурай, Уладзімір Драб. Са словамі віншаванняў да аднавяскоўцаў звярнулася старшыня Мяляхавіцкага сельвыканкама Вера Добыш. Яна адзначыла, што белагурнаўская зямля здаўна славілася ўменнем людзей плённа і вынікова працаваць, а таму і галоўнае багацце края – гэта яго людзі, якія сваёй мудрасцю, ведамі, працалюбствам ствараюць духоўныя і матэрыяльныя багацці. Яна павіншавала работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства са святам, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, радасці і цяпла ў кожны дом, добрага настрою. Старшыня сельвыканкама падзякавала работнікам КСУП “Белагурна” і яго дырэктару Антону Маркевічу за дапамогу і падтрымку, за плённую сумесна наладжаную работу, пажадала ім моцнага здароўя, станоўчых дасягненняў, новых памкненняў. Павіншаваў работнікаў гаспадаркі з юбілеем дырэктар КСУП “Белагурна” Антон Маркевіч. Ён пажадаў працаўнікам хлебнай нівы і жывёлагадоўлі моцнага здароўя, удачы, аптымізму, бадзёрасці духу, дабрабыту і невычэрпнай працавітасці, дасягнення пастаўленых мэтаў, міру і дабра. Сярод лепшых працаўнікоў КСУП “Белагурна” сёлета адзначаны: брыгадзір жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Белагурна” Вольга Ключэня, галоўны інжынер Віталь Паўлоўскі, галоўны бухгалтар Аліна Вабішчэвіч, трактарысты-машыністы Аляксандр Жых і Уладзімір Якшук, будаўнік Яўген Клок, аператар машыннага даення Марына Лазаранкова. Граматай за шматгадовую і добрасумленную працу ўзнагароджаны: жывёлаводы Уладзімір Віннічэк і Іван Талкач, майстар па будаўніцтве Іосіф Слапік, брыгадзір жывёлаводства Алена Якшук, дыспетчар Іна Грыцкевіч, інжынер па ахове працы Людміла Загдай, вадзіцелі Мікалай Падвойскі і Анатоль Нагорны, жывёлавод Юлія Калюта, трактарысты-машыністы Уладзімір Дудчык, Леанід Навумаў, Анатоль Кунаш, Міхаіл Загдай. Узнагароджаны Падзячнымі лістамі і грашовымі падарункамі перадавікі жніва: сёлетні пераможца – экіпаж камбайнераў Аляксандра Чувака і Ігара Швайдзюка. На другім месцы экіпаж камбайнераў Генадзя і Максіма Швайдзюкоў. На трэцім месцы экіпаж камбайнераў Аляксандра Калюты і Аляксандра Зайко. Сярод работнікаў па перавозцы збожжа першым стаў Мікалай Падвойскі, на другім месцы Анатоль Нагорны, на трэцім –Віктар Драб. Сярод работнікаў зернесушыльных комплексаў адзначаны Уладзімір Пугач, Анатоль Карпіловіч, Сяргей Лазаранкоў, Уладзімір Бяляўскі і вадзіцель па перавозцы збожжа на збожжаскладзе Сяргей Сербін. На працягу ўсяго свята добры настрой і музычныя падарункі жыхарам аграгарадка Белагурна і яго гасцям дарылі таленавітыя раённыя артысты.

Автор admin 15.09.2019 Выкл.

«Край, в котором ты живёшь»

14 сентября в Козловщинском ДК состоялся концерт, приуроченный к 75-летию образования Гродненской области «Край. в котором ты живёшь». В концерте приняли участие как детскийколлектив так и взрослые солисты ансамбля «Зараначка».

Автор admin 14.09.2019 Выкл.

«И малым детям знать пора-страшна со спичками игра»

13 сентября в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошла театрализованно-познавательная программа «И малым детям знать пора-страшна со спичками игра «. Участниками кружков художественной самодеятельности Дома культуры была подготовлено театрализованное представление, а так же на программу была приглашена инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Милош Марта Владимировна.

Автор admin 13.09.2019 Выкл.

Мой лёс. Мая зямля. Мая песня

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Ёсць такія знамянальныя даты, такія незабыўныя падзеі ў гісторыі кожнай вобласці, кожнага горада, якія назаўжды застаюцца ў памяці людзей. Менавіта такой характэрнай датай з’яўляецца юбілей нашай вобласці. Яе гісторыя – гэта неверагодная кніга-летапіс ратных і працоўных подзвігаў, якія былі здзейснены нашымі землякамі на працягу 75 гадоў. Гэта цяжкія і шчаслівыя гады станаўлення, перамог, дасягненняў і развіцця. Колькі выдатных і цікавых падзей звязана з хлебасольным краем, колькі выдатных імёнаў запалілася на яркім зорным небасхіле нашай Гродзеншчыны. З гэтай знамянальнай датай павіншаваў землякоў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Гэты слаўны юбілей – яшчэ адна нагода ўспомніць пра багатую гісторыю Гродзеншчыны, яе культурную спадчыну, пра тых, хто сваёй працай стварае сучаснасць. Гродзенская вобласць з’яўляецца прызнаным прамысловым, аграрным і культурным цэнтрам, адным з рэгіёнаў Беларусі, які дынамічна развіваецца. Галоўнае наша багацце – гэта людзі, і мы, дзятлаўчане, таксама робім уклад у развіццё рэгіёна. Упэўнены, рух наперад будзе працягвацца, Прынёманскі край стане яшчэ больш прыгожым, квітнеючым і камфортным для жыцця людзей. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў, Гродзенскаму рэгіёну – стабільнасці, працвітання. Дзятлаўскі раён – адзін з куткоў нашай цудоўнай Гродзеншчыны. У глыбіню стагоддзяў сыходзіць багатая на падзеі, цікавая і пазнавальная гісторыя нашага краю. На працягу многіх гадоў Дзятлаўшчына развівалася і ўносіла ў скарбонку дасягненняў вобласці значны ўклад. А рабілі гісторыю, тварылі, здабывалі славу краю нашы землякі, працавітыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі людзі. У гэты дзень узгадалі імёны тых, хто папоўніў старонкі Кнігі Славы Гродзенскай вобласці і прэміяльны фонд імя Аляксандра Дубко. Гэта Уладзімір Гукіш, Вольга Башко, Таццяна Янушкевіч. Таксама многія імёны нашых землякоў, якія ўмеюць па-майстэрску працаваць, дамагацца высокіх вынікаў, упісаны ў персаніфікаваны альбом “Гродзеншчына ў асобах”. Гэта Іосіф Паўлюкевіч, Васіль Сцяпура, Эмілія Трасевіч, Станіслаў Жульпо, Яўген Вырко, Інэса Зубрыліна, Мечыслаў Касцюк, Адам Ляшчынскі. Сёння наш раён жыве і развіваецца, шмат зроблена і робіцца для забеспячэння камфортнага жыцця насельніцтва. За апошнія гады раён дасягнуў значных поспехаў у ажыццяўленні мадэрнізацыі нашых прамысловых прадпрыемстваў, вялікая ўвага надаецца развіццю сацыяльнай сферы, транспарту і сувязі. Паспяхова развіваецца сістэма адукацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў аховы здароўя. Значныя поспехі дасягнуты ў сферы культуры і спорту. Ад імя ўсіх дзятлаўчан вядучыя пажадалі нашай Гродзенскай вобласці росквіту, каб яна працягвала развівацца гэтак жа паспяхова і ўпісвала ў гісторыю шмат новых слаўных старонак, каб дасягнутыя поспехі сталі надзейным падмуркам новых здзяйсненняў, а ініцыятывы заўсёды знаходзілі разуменне і падтрымку сяброў. Музычным падарункам для Гродзенскай вобласці сталі выступленні лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна. У фае Цэнтра культуры былі прадстаўлены тэматычныя выставы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. Дзятлаўская раённая бібліятэка праз кнігі і выданні паказала вехі гісторыі Гродзенскай вобласці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прэзентаваў лепшыя работы сваіх выхаванцаў, аддзел метадычнай работы Цэнтра культуры падрыхтаваў выставу “Лялька ў карагодзе жыцця”. Аматары жывапісу маглі таксама наведаць выставу “Краявіды роднай зямлі”, дзе былі прадстаўлены работы вядомых мастакоў Дзятлаўшчыны – Мікалая Несцярэўскага, Анатоля Кардаша, Віктара Жыляніна. Анатоль Кардаш адзначыў, што па яго карцінах можна ў некаторай ступені прасачыць гісторыю развіцця нашага раёна, а значыць і вобласці ў цэлым. Ён перадае ў сваіх работах прыгажосць роднага краю, стараецца заўважыць як нешта адметнае, так і паўсядзённае – тое, што нязменнае, і тое, што пастаяннае. “Як душа спявае, так і пішу”, – гаворыць мастак.

Автор admin 13.09.2019 Выкл.

«Традиции живая нить»

В рамках празднования  75-летия со дня основания Гродненской области 12 сентября состоялась творческая встреча с народным фольклорным коллективом д. Погиры сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры».

Автор admin 12.09.2019 Выкл.

«Вредным привычкам — нет!”

12 сентября работники отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» на базе Козловщинской СШ организовали встречу медицинского работника Кувик Анны Михайловны с учащимися 10 класса по профилактике алкоголизма и курения «Вредным привычкам — нет!”

Автор admin 12.09.2019 Выкл.

Спортландия «Мы любим спорт»

12 сентября  в Крутиловичском детском саде -средней школе  в рамках проекта «Крутиловичи- территория  здоровья»  прошел День здоровья .Который был организован совместными усилиями  сотрудников  СЭС  г. Дятлово,работниками Крутиловичской  школы и  работниками отдела культуры и досуга «Даниловичский ДК».  Ученики начальных классов  приняли активное участие  в  спортландии  «Мы любим спорт »  подготовленную и проведённую работниками ОКиД «Даниловичский ДК «.Победителями стала команда Олимпийцы.

Автор admin 12.09.2019 Выкл.

Песнямі сагрэлі сэрцы

Напярэдадні 75-годдзя Гродзенскай вобласці спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, кіраўнік хору “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка і актыўныя ўдзельніцы клуба “Нам гады не бяда” Ядзвіга Гушча і Ала Альшэўская наведалі дом самастойнага сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Гезгалы. Актыўныя валанцёры падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму для пажылых людзей: праспявалі вядомыя песні, сыгралі на баяне, прачыталі вершы, расказалі пра мінулае Гродзенскай вобласці, спыніліся на падзеях нашых дзён. – Яны радуюцца, калі мы прыязджаем з невялікімі канцэртамі, заўсёды падпяваюць нам, – расказвае Галіна Касцюк. – Часта чуем ад іх розныя цікавыя гісторыі. Напрыклад, сёння адна з бабуль узгадвала, як ткала паясы для вяселляў, а маладыя частавалі яе цукеркамі. Прадстаўнікі сацыяльных службаў і валанцёры прыязджаюць да пенсіянераў часта, ніколі не забываюць зазірнуць да іх напярэдадні святаў. На гэты раз валанцёры таксама наведаюць з канцэртам Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў. І, вядома ж, не забудуць сваіх падапечных у Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка. Дарэчы, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна арганізавана невялікая выстава, падрыхтаваная мясцовымі майстрыхамі і рукадзельніцамі да 75-годдзя Гродзенскай вобласці, наведаць якую могуць усе жадаючыя.

Автор admin 11.09.2019 Выкл.

Концертная программа «Крок у восень»

Работниками сектора внестационарного обслуживания населения проведена концертная программа «Крок у восень», в рамках акции «Майстры творчасцi с паклонам гродзенскай зямлi» в деревнях Огородники и Жиборты. Жители с удовольствием слушали душевные песни, танцевали , дарили артистам цветы и тёплые аплодисменты.

Автор admin 11.09.2019 Выкл.