«Закружилась листва золотая»
21 сентября на базе отдела культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» состоялся вечер активного отдыха «Закружилась листва золотая».
Конкурс для самых актыўных і музычных
Хто лепш за ўсіх знаёмы з беларускімі народнымі песнямі? Хто зможа станцаваць любы танец ‒ ад полькі і танга да “танца маленькіх качанят”? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні мы даведаліся, пабываўшы на брэйн-рынгу, арганізаваным сектарам па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. У спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды: навучэнцы гімназіі №1, СШ №1 і СШ №3 г. Дзятлава. Удзельнікам трэба было прайсці тры этапы конкурсу: адгадаць мелодыю, успомніць песню па ключавым слове і станцаваць танец, прапанаваны вядучай. За кожны з этапаў журы конкурсу ў складзе дзяржаўнага інспектара па ахове працы Сяргея Малышчыка, выкладчыцы школы мастацтваў Таццяны Шостка, кіраўніцы ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” Аксаны Кашляк і доктара Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталлі Павачкі, налічвалі ўдзельнікам балы. Суддзі звярталі ўвагу не толькі на дакладнасць і падрабязнасць адказаў, але і на тое, як адказвалі ўдзельнікі ‒ цаніліся акцёрскае майстэрства, гумар і пазітыўнасць. Варта згадаць і пра чаяванне, якое адбылося ў час падліку балаў. Удзельнікі змаглі не толькі падсілкавацца пасля актыўных і вясёлых конкурсаў, але і пазнаёміцца і пагутарыць адзін з адным. У ходзе абмеркавання ўражанняў яны прыйшлі да адзінай думкі: хочацца, каб такіх мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць актыўную моладзь горада, было больш. Настаў час падвесці вынікі вечара і даведацца, хто ж стаў пераможцам. Вынікі размеркаваліся наступным чынам: на трэцім месцы апынулася гімназія № 1 г. Дзятлава, на другім ‒ СШ № 1, на першым ‒ СШ № 3. Пасля абвяшчэння вынікаў да ўдзельнікаў звярнуўся Сяргей Малышчык: ‒ Памятаю, калі я быў маладым, то таксама рваўся на сцэну і нічога не баяўся. Жадаю вам таго ж: ніколі не саромейцеся і рухайцеся толькі наперад. Памятайце, што вы вельмі таленавітыя, вы ‒ будучыня нашай краіны. Добра вучыцеся ў школе і ва ўніверсітэтах, а пасля вяртайцеся да сябе на малую радзіму. На гэтай натхняльнай ноце і завяршыўся вечар. Спадзяёмся, што рабяты будуць і далей такімі ж актыўнымі і таленавітымі, а гэта спаборніцтва стане далёка не апошнім у іх жыцці.
Хто выйшаў на “Зорныя старты”
У рамках святкавання 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці ў Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры адбыўся першы конкурс творчасці “Зорныя старты”. Удзел у ім прымалі таленавітыя прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. Шмат цікавага пра сябе і свае арганізацыі, іх развіццё і дасягненні расказалі ўдзельнікі ў час творчых самапрэзентацый. Напрыклад, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які ўзначальвае Алена Шайбак, пільна клапоціца пра наша здароўе і займаецца правядзеннем санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў у Дзятлаўскім раёне. Сельгаспрадпрыемства ААТ “Граніт-Агра” існуе з 1949 года, развіваецца і квітнее. На сёння яго дырэктарам з’яўляецца Станіслаў Мазур, пад кіраўніцтвам якога працуюць 442 чалавекі. ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” пачаў выпускаць сваю прадукцыю з 1945 года на невялікай тэрыторыі, размешчанай на ўскраіне горада. Колькасць работнікаў тады складала каля дзесяці чалавек. Цяпер калектыў прадпрыемства – 254 чалавекі. Пад брэндам “Сырная страна” выходзяць розныя гатункі сыроў, масла, іншая прадукцыя. Кіраўніком завода з’яўляецца Вольга Болцік. Паспяхова на працягу многіх гадоў працуе Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа. Гэту ўстанову адукацыі ўзначальвае Іна Орсік. Тут арганізуюцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі, а летам у маляўнічым куточку Дзятлаўшчыны дзеці могуць адпачыць і паправіць сваё здароўе. Школа клапоціцца аб рацыёне навучэнцаў, вырошчвае сваю агародніну. Больш за пяцьдзясят гадоў спецыялісты ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” клапоцяцца аб прыродных скарбах раёна, тэрыторыя якіх складае 85 тысяч гектараў. Сёння ў склад Дзятлаўскага лясгаса ўваходзяць дзевяць лясніцтваў, уласны дрэваапрацоўчы цэх. Прадпрыемства арганізоўвае розныя праекты. Дзятлаўскі лясгас наведваюць замежныя госці. Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Русь-Агра” было арганізавана ў 1948 годзе. Цяпер яго ўзначальвае Сяргей Лупач. Сельгасарганізацыя клапоціцца не толькі аб ураджаях на сваіх палетках, але і аказвае насельніцтву такія паслугі, як пасадка і копка бульбы, абмалот збожжавых культур, апрацоўка прысядзібных участкаў, вываз арганічных угнаенняў. Установа аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца” прапануе сваім пацыентам як бясплатныя, так і платныя медыцынскія паслугі. Цяпер ёсць магчымасць запісацца на прыём і праз электронную рэгістратуру. Штогод паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база, набываецца новае медыцынскае абсталяванне. Ацэньвала візітоўкі арганізацый-удзельніц раённага конкурсу творчасці “Зорныя старты” прафесійнае журы. У яго склад ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкам Наталля Калодка, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Жадзейка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алег Урбановіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі. Лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы прымуць удзел у гала-канцэрце, які адбудзецца 22 верасня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У час яго пераможцы атрымаюць свае ўзнагароды. Цікава было наведаць і выставу дасягненняў, якую ладзілі ўдзельнікі конкурсу. Пры яе падрыхтоўцы калектывы таксама праявілі сваю творчасць, таленты і ўменні. Выстава працуе ў фае Цэнтра культуры, наведаць яе могуць усе жадаючыя.
«Нас красками чарует осень»
20 сентября в деревне Рыболово прошла концертная программа «Нас красками чарует осень», в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской области» подготовленная творческим коллективом «Дворецкий Дом культуры».
«Жизнь без вредных привычек»
19.09.19г. в отделе досуга и культуры «Гезгаловский Дом культуры» прошла познавательная программа «Жизнь без вредных привычек»
«Здаровье- зеркало жизни»
18 сентября в агрогородке Хвиневичи работниками сектора внестационарного обслуживания населения проведена концертно-информационная программа «Здаровье- зеркало жизни» по профилактике здорового образа жизни.На мероприятии присутствовали приглашенные гости:начальник Дятовского РОЧС — Сергей Сергеевич Казущик, врач Поречской амбулатории Екатерина Евгеньевна Коренко. Каждый из них поделился важной и полезной для жителей информацией .Далее мероприятие продолжилось душевным концертом артистов любительского творчества.
Концерт в деревне Староельня
15 сентября в деревне Староельня прошла концертная программа «Добрый день, соседи!», в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской области» подготовленная творческим коллективом «Даниловичский Дом культуры».
«Добрый день, соседи!»
15 сентября в деревне Костюки прошла концертная программа «Добрый день, соседи!», в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской области» подготовленная творческим коллективом «Даниловичский Дом культуры».
С 80-летним юбилеем!
15 сентября жительницу деревни Кастюки Семерник Анну Александровну с её 80-летием поздравили: председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих, творческий коллектив «Даниловичского Дома культуры» и односельчане. В адрес юбилярши звучали слова поздравления, песни и конечно же как же без подарков.
«Мы Вас приветствуем песней!»
15 сентября работниками Раклевичского Дома культуры в деревне Ходевляны была проведена концертная программа «Мы Вас приветствуем песней!», в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли», приуроченная к 75-летию образования Гродненской области.