Абрад «Пірагі
28 верасня творчым калектывам Наваельнянскага Дома культуры праведзены вясельны абрад “Пірагі”, у рамках этна-праекта “Народнаму скарбу — век векаваць”. З даўніх часоў бытуе тут такі звычай. Праз нядзелю пасля вяселля бацькі маладой запрашаюць да сябе блізкую радню маладога на “пірагі”.Уся радня маладога, ён сам і маладая разам з вясельным караваем,які цэлую нядзелю разам з маладою знаходзіўся ў маладога, едуць да бацькоў маладой. Гэты звычай таму і называўся “пірагамі”, што вясельны каравай дзялілі мінавіта ў маладой праз нядзелю пасля вяселля. А ў дапаўненне пяклі яшчэ і маленькія булачкі.
Восеньскі букет
28 верасня ў аграгарадку Круцілавічы прайшла канцэртная праграма «Восеньскі букет» падрыхтаваная творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». У час канцэртнай праграмы гучалі беларускія народныя песні, гумар у выкананні ансамбля народнай песні «Суседачкі», эстрадныя нумары выканалі ўдзельнікі дзіцячага гуртка сольных спеваў.