«И малым детям знать пора-страшна со спичками игра»
13 сентября в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошла театрализованно-познавательная программа «И малым детям знать пора-страшна со спичками игра «. Участниками кружков художественной самодеятельности Дома культуры была подготовлено театрализованное представление, а так же на программу была приглашена инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Милош Марта Владимировна.
Мой лёс. Мая зямля. Мая песня
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Ёсць такія знамянальныя даты, такія незабыўныя падзеі ў гісторыі кожнай вобласці, кожнага горада, якія назаўжды застаюцца ў памяці людзей. Менавіта такой характэрнай датай з’яўляецца юбілей нашай вобласці. Яе гісторыя – гэта неверагодная кніга-летапіс ратных і працоўных подзвігаў, якія былі здзейснены нашымі землякамі на працягу 75 гадоў. Гэта цяжкія і шчаслівыя гады станаўлення, перамог, дасягненняў і развіцця. Колькі выдатных і цікавых падзей звязана з хлебасольным краем, колькі выдатных імёнаў запалілася на яркім зорным небасхіле нашай Гродзеншчыны. З гэтай знамянальнай датай павіншаваў землякоў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Гэты слаўны юбілей – яшчэ адна нагода ўспомніць пра багатую гісторыю Гродзеншчыны, яе культурную спадчыну, пра тых, хто сваёй працай стварае сучаснасць. Гродзенская вобласць з’яўляецца прызнаным прамысловым, аграрным і культурным цэнтрам, адным з рэгіёнаў Беларусі, які дынамічна развіваецца. Галоўнае наша багацце – гэта людзі, і мы, дзятлаўчане, таксама робім уклад у развіццё рэгіёна. Упэўнены, рух наперад будзе працягвацца, Прынёманскі край стане яшчэ больш прыгожым, квітнеючым і камфортным для жыцця людзей. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў, Гродзенскаму рэгіёну – стабільнасці, працвітання. Дзятлаўскі раён – адзін з куткоў нашай цудоўнай Гродзеншчыны. У глыбіню стагоддзяў сыходзіць багатая на падзеі, цікавая і пазнавальная гісторыя нашага краю. На працягу многіх гадоў Дзятлаўшчына развівалася і ўносіла ў скарбонку дасягненняў вобласці значны ўклад. А рабілі гісторыю, тварылі, здабывалі славу краю нашы землякі, працавітыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі людзі. У гэты дзень узгадалі імёны тых, хто папоўніў старонкі Кнігі Славы Гродзенскай вобласці і прэміяльны фонд імя Аляксандра Дубко. Гэта Уладзімір Гукіш, Вольга Башко, Таццяна Янушкевіч. Таксама многія імёны нашых землякоў, якія ўмеюць па-майстэрску працаваць, дамагацца высокіх вынікаў, упісаны ў персаніфікаваны альбом “Гродзеншчына ў асобах”. Гэта Іосіф Паўлюкевіч, Васіль Сцяпура, Эмілія Трасевіч, Станіслаў Жульпо, Яўген Вырко, Інэса Зубрыліна, Мечыслаў Касцюк, Адам Ляшчынскі. Сёння наш раён жыве і развіваецца, шмат зроблена і робіцца для забеспячэння камфортнага жыцця насельніцтва. За апошнія гады раён дасягнуў значных поспехаў у ажыццяўленні мадэрнізацыі нашых прамысловых прадпрыемстваў, вялікая ўвага надаецца развіццю сацыяльнай сферы, транспарту і сувязі. Паспяхова развіваецца сістэма адукацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў аховы здароўя. Значныя поспехі дасягнуты ў сферы культуры і спорту. Ад імя ўсіх дзятлаўчан вядучыя пажадалі нашай Гродзенскай вобласці росквіту, каб яна працягвала развівацца гэтак жа паспяхова і ўпісвала ў гісторыю шмат новых слаўных старонак, каб дасягнутыя поспехі сталі надзейным падмуркам новых здзяйсненняў, а ініцыятывы заўсёды знаходзілі разуменне і падтрымку сяброў. Музычным падарункам для Гродзенскай вобласці сталі выступленні лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна. У фае Цэнтра культуры былі прадстаўлены тэматычныя выставы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. Дзятлаўская раённая бібліятэка праз кнігі і выданні паказала вехі гісторыі Гродзенскай вобласці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прэзентаваў лепшыя работы сваіх выхаванцаў, аддзел метадычнай работы Цэнтра культуры падрыхтаваў выставу “Лялька ў карагодзе жыцця”. Аматары жывапісу маглі таксама наведаць выставу “Краявіды роднай зямлі”, дзе былі прадстаўлены работы вядомых мастакоў Дзятлаўшчыны – Мікалая Несцярэўскага, Анатоля Кардаша, Віктара Жыляніна. Анатоль Кардаш адзначыў, што па яго карцінах можна ў некаторай ступені прасачыць гісторыю развіцця нашага раёна, а значыць і вобласці ў цэлым. Ён перадае ў сваіх работах прыгажосць роднага краю, стараецца заўважыць як нешта адметнае, так і паўсядзённае – тое, што нязменнае, і тое, што пастаяннае. “Як душа спявае, так і пішу”, – гаворыць мастак.