«Веселая феерия»
6 сентября в ОКиД «Дворецкий ДК» прошло мероприятие для детей «Веселая феерия» с участием ростовых кукол Саблезубой Белки и озорного Медведя. Ребятам были предложены игры,конкурсы, веселая викторина и дискотека.
Организация досуга пожилых людей в клубных учреждениях Дятловского района
24 июля в государственном учреждении культуры «Дятловский РЦКиНТ состоялась школа учебы для работников клубных учреждений Дятловского района «Организация досуга пожилых людей в клубных учреждениях Дятловского района». Открыли школу учебы директор Хорошко Д.Л. и заведующая отдела методической работы Лукиянец М.В. О культурно-досуговом обслуживании жителей пожилого возраста отдаленных и малонаселенных деревень и новых формах работы представила заведующая сектора внестационарного обслуживания населения Харлинская А.В. В рамках школы учебы был представлен опыт работы Новоельнянского, Даниловичского, Жуковщинского Домов культуры, как новые подходы и методы в организации досуга людей пожилого возраста. Клубным работникам были подготовлены «Методические рекомендации по работе с людьми пожилого возраста в клубных учреждениях», памятки: «Реализация социально-культурных проектов клубных учреждений Гродненского района в работе с пожилыми людьми».
«За безопасность вместе»
6 сентября работники Козловщинского ДК вместе с учениками средней школы посетили аварийно-спасательный пост п. Козловщина. Инспектор и заведующий поста Макарчик Евгений Михайлович провёл для ребят и для присутствующих интересную и познавательную беседу на тему «За безопасность вместе».Детям представилась возможность закрепить правила пожарной безопасности,увидеть и услышать световую и звуковую сигнализацию,основные и личные средства пожаротушения. Дети смогли побыть в образе пожарного, кто – примерял шлем–маску, кто- то противогаз, а кто – то осваивал кабину пожарной машины. Судя по горящим детским глазам ,ребятам всё это очень понравилось.
«Приветствуем осень»
6 сентября отделом культуры и досуга «Даниловичский ДК » проведена концертная программа «Приветствуем осень». Участниками кружка сольного пения приветствовали осень стихами и песнями. Концертная программа прошла в хорошей дружеской атмосфере . Надеемся ,что осень будет такой же теплой и хорошей ,как и концерт
Адзіны дзень бяспекі праўшоў на Дзятлаўшчыне
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў рамках Адзінага дня бяспекі шостага верасня прайшоў семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў установаў культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Мэта навучальнага мерапрыемства – вызначыць шэраг напрамкаў работы па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, правапарушэнняў, прадухіленні гібелі і траўматызму грамадзян, а таксама правядзенні навучальных мерапрыемстваў па паводзінах грамадзян ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Аб прафілактыцы правапарушэнняў на чыгуначным транспарце расказаў удзельнікам семінара старшы інспектар аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Юшкевіч. Начальнік штаба ГА Дзятлаўскай ЦРБ Уладзімір Кавальчук паведаміў аб прынцыпах аказання першай медыцынскай дапамогі пры аварыях тэхнагеннага характару. Аб правілах карыстання газавым абсталяваннем ў быце і на вытворчасці расказаў старшы майстар ВУ “Дзятлаўскі раён газазабеспячэння” Пётр Горбач. Прафілактыка вытворчага траўматызму стала асноўнай тэмай выступлення галоўнага спецыяліста Упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Святланы Латушка. Пасля заканчэння тэарэтычнай часткі семінара прайшлі практычныя заняткі па дзеянні работнікаў пры ўзнікненні пажару, арганізацыі эвакуацыі, па тушэнні пажару, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Акрамя ўдзельнікаў семінара, мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі, ладзіліся і для навучэнцаў раённых установаў адукацыі. Навучальна-забаўляльныя мерапрыемствы чакалі школьнікаў на гарадскім стадыёне “Колас”. Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі Данілавіцкага дома культуры арганізавалі для падлеткаў забаўляльна-гульнявую праграму “Дасканала ведае кожны: бяспека – гэта важна” і конкурс малюнкаў на асфальце. Супрацоўнікі РАНС прадставілі для ўвагі юных удзельнікаў мерапрыемства навучальна-пазнавальную літаратуру, правялі конкурсы і эстафеты, навучальныя заняткі па правілах павідзін у надзвычайных сітуацыях, веданні тэлефонаў службаў бяспекі, правілах карыстання вогнетушыцелем, аказанні першай медыцынскай дапамогі людзям з апёкамі. Акрамя гэтага, ратаўнікі прадэманстравалі магчымасці пажарнай тэхнікі, расказалі пра яе асаблівасці і абсталяванне. Кожны жадаючы мог памераць спецвопратку ратаўніка, напорам вады паспрабаваць збіць з апоры мяч. За ўдзел конкурсах і на памяць аб сустрэчы навучэнцы атрымалі падарункі. Традыцыйна кульмінацыяй мерапрыемства стала водная феерыя, якую арганізавалі для дзяцей супрацоўнікі РАНС.
Іншых паслухаць, сябе паказаць, раён паглядзець
Шостага верасня на Дзятлаўшчыне прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Варта зазначыць, што падобныя мерапрыемствы ладзяцца ў нас кожны год, а таму ўжо займелі свае добрыя традыцыі. Як, напрыклад, азнаямленне з гісторыяй, вядомымі людзьмі, памятнымі мясцінамі дзятлаўскай зямлі. І калі летась аглядавая экскурсія для маладых спецыялістаў была арганізавана толькі па райцэнтры, то сёлета работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея распрацавалі больш працяглы маршрут і ўдадатак паказалі моладзі прывабныя і для турыстаў, і для аматараў гісторыі мясціны Дзятлаўшчыны – аграсядзібу “Каля дуба” і музей “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы. Каб паездка засталася ў памяці на многія гады, юнакам і дзяўчатам прапанавалі часцей фатаграфавацца, а лепшыя фотаздымкі дасылаць на раённы фота-конкурс аб Дзятлаўшчыне “Моладзевы сэлфі марафон”, прымеркаваны да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Старт яму быў дадзены ў час мерапрыемства, а вынікі конкурсу будуць падведзены ў час галасавання на сайце газеты “Перамога”. Пасля экскурсіі па горадзе і раёне моладзь заклікалі на афіцыйную частку – сустрэчу з кіраўніцтвам раёна, што праходзіла ў фармаце адкрытага дыялога ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. Пагутарыць з маладымі людзьмі, даць парады, адказаць на пытанні, якія іх цікавяць прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, яго намеснікі Ігар Кухарэвіч, Юрый Залеўскі, Андрэй Жыдко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, галоўны спецыяліст аддзела Аляксей Якаўчык. Павітаў прысутных Аляксандр Дубовік: – Наша мерапрыемства скіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі маладым спецыялістам, якія прыехалі працаваць на Дзятлаўшчыну, на абмеркаванне праблемных пытанняў, якія могуць іх хваляваць. Сёлета маладымі кадрамі папоўніліся ўстановы сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчыя, прамысловыя, будаўнічыя арганізацыі, праваахоўныя органы, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, прадпрыемствы гандлю, лясной гаспадаркі, газазабеспячэння – усяго ў наш раён прыбылі 88 чалавек. Статус маладога спецыяліста да многага заклікае: быць адказнымі за давераны ўчастак, змагацца з цяжкасцямі, ісці толькі наперад, працаваць і прыносіць карысць людзям. Жадаю, каб ваша першае працоўнае месца стала надзейнай прыступкай у прафесійным росце, спадзяюся, што для многіх Дзятлаўшчына стане тым куточкам, дзе захочацца застацца. Каб маладыя працаўнікі замацоўваліся на першым месцы работы, дзяржава прадугледзела розныя віды дапамогі. Як іх можна атрымаць, расказалі спецыялісты. Дырэктар ЦБП № 407 філіяла 413 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Русак засяродзіў увагу прысутных на магчымасцях ільготнага крэдытавання. З пытаннямі жыллёвай палітыкі ў нашым раёне моладзь пазнаёміў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Сяргей Гародка. Інфармацыяй, як можна культурна бавіць вольны час і развіваць творчыя здольнасці, падзялілася намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Шаўчук. Пасябраваць са спортам і фізічнай культурай моладзь заклікаў галоўны спецыяліст аддзела па спорце райвыканкама Дзмітрый Ёда. Аб удзеле актывістаў раёна ў справах Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, пажадала быць такімі ж ініцыятыўнымі і паказала відэаролік аб ранейшых дасягненнях і яркіх момантах з жыцця моладзевай арганізацыі раёна. Не засталіся ў баку ад падзей і самі маладыя работнікі. Аб пачатку кар’еры на Дзятлаўшчыне і любові да прафесіі педагога расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Марына Нячай. Доктар оталарынголаг Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Павачка пахваліла свой калектыў, паразважала аб прафесійным станаўленні і плюсах удзелу ў прафсаюзным жыцці медустановы. Яна запрасіла да мікрафона лідара прафсаюзнай пярвічкі цэнтральнай раёнай бальніцы Валерыя Макарчыка, які ўпэўнены, што з прафесійным саюзам жыццё работнікаў праходзіць цікавей і разнастайней, а таму не варта губляць час – трэба далучацца да актывістаў арганізацыі. Яркую музычную паштоўку-віншаванне для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі работнікі культуры раёна.