«Мультфеерия»
Фантастическое, захватывающие зрелище ростовых кукол гигантов, мыльных пузырей и лазерного шоу под названием «Мультфеерия» прошло в Дятловском Центре культуры. Юные зрители встретитесь с пиратом, с отважными помощниками Свинкой и собачкой, обезъянкой, с клоуном Клепой и Анфиской, яркими героями Драконом и Страусами и другими Вашими любимыми мультипликационными героями! Спектакль насыщен музыкальными, танцевальными номерами и интерактивными фрагментами, и каждый ребёнок смог стать участником спектакля, помочь найти разгадки Мульт-Героям, и окунуться в приключения!
Абрад «Пірагі
28 верасня творчым калектывам Наваельнянскага Дома культуры праведзены вясельны абрад “Пірагі”, у рамках этна-праекта “Народнаму скарбу — век векаваць”. З даўніх часоў бытуе тут такі звычай. Праз нядзелю пасля вяселля бацькі маладой запрашаюць да сябе блізкую радню маладога на “пірагі”.Уся радня маладога, ён сам і маладая разам з вясельным караваем,які цэлую нядзелю разам з маладою знаходзіўся ў маладога, едуць да бацькоў маладой. Гэты звычай таму і называўся “пірагамі”, што вясельны каравай дзялілі мінавіта ў маладой праз нядзелю пасля вяселля. А ў дапаўненне пяклі яшчэ і маленькія булачкі.
Восеньскі букет
28 верасня ў аграгарадку Круцілавічы прайшла канцэртная праграма «Восеньскі букет» падрыхтаваная творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». У час канцэртнай праграмы гучалі беларускія народныя песні, гумар у выкананні ансамбля народнай песні «Суседачкі», эстрадныя нумары выканалі ўдзельнікі дзіцячага гуртка сольных спеваў.
Концерт в Краглях
Прекрасный подарок жителям деревни Крагли сделали артисты Жуковщинского Дома культуры, приехав к ним с концертом. Концерт решили провести под открытым небом на одной из деревенских улиц. Концерт носил лирическое название «От сердца к сердцу» и, действительно, артисты сельского ДК смогли донести до зрителей всю теплоту своих сердец, хорошее настроение и массу позитивных эмоций. Жителям деревни пришлось по душе выступление сектора внестационарного обслуживания населения, которые своими задорными музыкальными композициями не оставили равнодушным ни одного зрителя. А под конец их выступления и вовсе вышли с артистами на импровизированную сцену, где вместе пели и танцевали. Концерт, прошел он на одном дыхании. Жители не хотели отпускать артистов, которые привнесли оживление и разнообразие в повседневную жизнь деревни.
Сакрэты даўгалецця Васіля Якаўчыка
У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”. На Дзятлаўшчыне ёсць доўгажыхар, якому не так даўно споўнілася 104 гады. Мы зазірнулі да яго ў госці, каб даведацца пра яго сакрэт даўгалецця. Васіль Пятровіч Якаўчык нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Лядзіны. Ад успамінаў аб дзяцінстве на вочы наварочваюцца слёзы. ‒ Вельмі добра было пры польскай уладзе, кожны меў занятак, можна было працаваць увесь дзень і усю ноч, калі хочаш, ‒ успамінае Васіль Пятровіч. – Ва ўсіх была гаспадарка, свая зямля. У той час цанілі працу на зямлі, у полі. ‒ У школе вучыўся мала – скончыў толькі чатыры класы. Трэба было дапамагаць бацькам, таму хадзіў туды толькі зімой, калі не было працы. У астатні час працаваў у полі разам з татам: аралі зямлю, сеялі і збіралі ўраджай. Яшчэ я часта хадзіў пасвіць кароў ‒ іх у нашай вёсцы было вельмі шмат, напэўна, тры ці чатыры статкі. Вельмі любіў чытаць, гэтаму навучыўся ў школе, ‒ расказвае Васіль Пятровіч. – З жонкай пазнаёміўся таксама ў школе, мы жылі побач і разам хадзілі на заняткі. Аднойчы разгаварыліся, пасябравалі, а потым, ужо калі мне было 22 гады, ажаніліся. Усё жыццё разам пражылі, а ў 2003 годзе не стала і яе… У Васіля Пятровіча засталося дзве дачкі і дзве ўнучкі, якія таксама маюць свае сем’і. Так, напрыклад, малодшаму праўнуку хутка споўніцца год, а старэйшая праўнучка ўжо заканчвае школу. Сакрэт даўгалецця Васіля Пятровіча вельмі просты: ‒ Я рэдка хварэю. Раней грошай было мала, а ўсе лекі і ўрачы – вельмі дарагімі. Гэта цяпер лёгка трапіць да доктара, купіць лекі і вылечыць хваробу, а тады і дактароў амаль не было. З сумам ён успамінае, як у дзяцінстве нават звычайная і бяспечная ў наш час прастуда магла стаць куды больш складанай і небяспечнай хваробай. Хварэць было не проста дорага, але і страшна, бо хвароба магла забраць з сабой не толькі грошы, але і жыццё. ‒ Я заўсёды шмат працаваў і стараўся не хварэць. Напэўна, з часам гэта стала звычкай. Цяпер, вядома, лекі і дактары сталі патрабавацца часцей, а слых са зрокам паступова пачалі падводзіць, але ўсё роўна ён адчувае сябе выдатна і збіраецца пераязджаць у Баранавічы да дачкі. А, вядома, было б жаданне ‒ знойдуцца і сілы, і час, і сродкі.
“У будучыню з надзеяй”
У Белдзяржфілармоніі горада Мінска прайшоў фінальны этап ХХХIII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы “У будучыню з надзеяй” Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь. У фінальным этапе паўдзельнічалі дэлегацыі з Дзятлаўскага, Хойніцкага, Нараўлянскага, Кармянскага, Чачэрскага, Мазырскага, Буда-Кашалёўскага, Столінскага, Лунінецкага, Пінскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага раёнаў. Нашы землякі прывезлі са сталіцы дыпломы першай ступені за творчае майстэрства. Удзельніцы цыркавой студыі “Марсі” (кіраўнік Валерый Герасіменка) Аляксандра Ганчар і Карына Дарашкевіч падрыхтавалі пластычны эцюд на крэслах. Навучэнка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Салата (выкладчыца Ірына Сідорчык) выканала п’есу “Гавана – клуб” Андрэя Какорына. Уражаннямі ад паездкі падзяліліся Аляксандра Ганчар і Карына Дарашкевіч: – Цыркавую студыю “Марсі” наведваем ужо шосты год. На заняткі да Валерыя Анатольевіча ходзім з вялікім задавальненнем. У нашай творчай скарбонцы ёсць некалькі падрыхтаваных нумароў. Эцюд на крэслах не самы складаны з іх, але журы прысудзіла яму дыплом першай ступені. Фінальны этап праграмы “У будучыню з надзеяй” быў разлічаны на тры дні. Мы не толькі выступалі, але і наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічалі ў аглядавай экскурсіі па Мінску. Цікава было пабачыць, на што здольны нашы равеснікі, асабліва спадабаліся бальныя танцы. Спадзяёмся яшчэ не раз пабыць на падобных мерапрыемствах.
«Земля моя тебя красивей нет»
25 сентября работники отдела культуры и досуга «Новоельнянского Дома культуры» провели праздничный концерт «Земля моя тебя красивей нет», посвященный 75-летию Гродненской области.
Сузор’е талентаў Дзятлаўшчыны – гала-канцэрт
У новай нестандартнай форме на Дзятлаўшчыне праходзіў Дзень прадпрыемстваў раёна. Ён ладзіўся ў фармаце першага раённага конкурсу творчасці “Зорныя старты”. Праз сваю візітную картку прадпрыемствы і арганізацыі-ўдзельнікі расказалі аб поспехах, дасягненнях, мадэрнізацыі, спецыялістах і жыцці калектыву, а заадно раскрылі свае таленты і зрабілі дзятлаўчанам падарунак да 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Спачатку праходзіў адборачны тур “Зорных стартаў”, а 22 верасня адбыўся гала-канцэрт, удзел у якім прымалі прызёры і пераможцы раённага конкурсу. Варта зазначыць, што ў рамках конкурсу ацэньваліся і тэматычныя выставы творчасці. Яны атрымаліся настолькі багатыя і масавыя, што журы вырашыла прысуджваць месцы не асобным аўтарам работ, а выставам арганізацый. Пачаўся гала-канцэрт з урачыстага віншавання пераможцаў. На сцэну падняліся спонсары – прадсаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БСЖ”, БРСМ”, Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яны ўручылі дыпломы і падарункі пераможцам і прызёрам конкурсных намінацый. У намінацыі “Візітоўка” лепшы вынік паказаў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, другое месца заняў калектыў ААТ “Граніт-Агра”, на трцім замацаваліся педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Пераможцам намінацыі “Вакальная творчасць” стаў Вадзім Царык (КСУП “Рус-Агра”), другое месца – у Аляксандра Ківулі (ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”), трэцяе – у Генрыха Сівіцкага (ААТ “Дзятлаўскі сырзавод”). У намінацыі “Мастацкае чытанне” перамагла Іна Орсік (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), другое месца падзялілі творчы калектыў ААТ “Граніт-агра” і Андрэй Заяц з ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, дыпломам трэцяй ступені адзначана Лізавета Буйніцкая (ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”). У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і фотаработы” перамагла выстава ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, другое месца за выставай Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дыплом трэцяй ступені ў ААТ “Граніт-Агра”. Таксама каманды прадпрыемстваў і арганізацый былі ацэнены па агульнай колькасці “заробленых” балаў. Вынікі першага раённага конкурсу творчасці “Зорныя старты” падвяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка: – Конкурс праводзім упершыню, але спадзяюся, што ён стане добрай традыцыяй у раёне, і нашы арганізацыі яшчэ не раз будуць нас здзіўляць не толькі сваёй прадукцыяй і навінамі вытворчасці, але і талентамі, а іх, як мы ўпэўніліся, у нашых спецыялістаў шмат. Дыплом трэцяй ступені першага раённага конкурсу творчасці “Зорныя старты” атрымаў калектыў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другой ступені – ААТ “Граніт-Агра”, першай ступені – ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Гран-пры заваявала ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Усе гэтыя каманды таксама ўзнагароджаны грашовымі прэміямі раённага выканаўчага камітэта. Праграму прадоўжыла творчае выступленне прызёраў і пераможцаў, якія падарылі для гледачоў вершы, песні, інсцэніроўкі, творчыя і музычныя нумары і зарад станоўчых эмоцый. Цікава было даведацца пра ўражанні ад мерапрыемства. Лізавета Буйніцкая, ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод: – Такія конкурсы вельмі патрэбныя для згуртавання калектыву, адкрыцця талентаў работнікаў. Сама я ніколі не думала, што здольна выступаць на сцэне ў жанры мастацкага чытання, а пры падрыхтоўцы да конкурсу выявіла ў сабе такі талент. Знайшоўся і патрэбны твор, які адлюстраваў стан маёй душы, дапамог “перажыць” гэтыя моманты на сцэне. Пры выступленні вельмі адчувалася станоўчая энергія, якая ішла ад нашай групы падтрымкі і дапамагала мне. Лічу, падобныя конкурсы павінны мець будучыню. Работнікі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”: – Часу для падрыхтоўкі да конкурсу было мала, бо ёсць і асноўная работа. Аднак мы справіліся літаральна за два дні. Падобныя мерапрыемствы патрэбныя, бо дапамагаюць, выйсці ў людзі, паказаць сябе, паглядзець на іншых”. Асабліва гэта актуальна для лясніцтваў з перыфірыі, адкуль людзі рэдка прыязджаюць на канцэрты ў Дзятлава. Ну і, хочацца пажадаць нашым работнікам большай актыўнасці ў гэтым кірунку, асабліва моладзі. Педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы: – Было вельмі адказна, бо прадстаўлялі не толькі сваю ўстанову, але і сферу адукацыі раёна. Рыхтаваліся не доўга, аднак старанна. У нас талентаў шмат, таму маглі паўдзельнічаць і ў большай колькасці намінацый. Конкурс спадабаўся, збіраемся прыняць у ім удзел і на наступны год.
Абрад «Багач» прайшоў у Казлоўшчыне
У рамках этна-праекта «Народнаму скарбу – век векаваць» дзiцячы гурток народных традыцый «Вытокi» адзела культуры i дасуга «Казлоўшчынскi Дом культуры» зладзiў абрад «Багач» сумесна з работнiкамi Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Навучэнцы школы сталі не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі старажытнага абраду. Свята Багач прымеркавана ў народным календары да заканчэння збору ўраджаю. Улубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Прыняць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым. Акрамя самой традыцыі творчыя работнiкi падрыхтавалі цiкавую праграму: наведвальнікі свята маглі выканаць народныя танцы, пачаставацца беларускiмi прысмакамі, паслухаць народныя i абрадавыя песнi, пагуляць у гульнi ды проста адпачыць.
Віншаванні прымаў 90-гадовы юбіляр
Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, павіншавалі з 90-годдзем Антона Іванавіча Маскаля з вёскі Міроўшчына. Антон Іванавіч челавек, які ўсё жыццё працаваў на карысць сваёй малой радзімы. Юбіляр нарадзіўся ў вёсцы Стукалы Шчучынскага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яны неаднаразова пераязджалі, пакуль не знайшлі жыллё ў вёсцы Сільдоўшчына, а гэта было 10 дамоў, акружаных лесам, дзе ветэран правёў дзяцінства. Вайна заспела яго ў 12-гадовым узросце. – Сябравалі і з партызанамі, і з яўрэямі. Але калі фашысты пачалі ладзіць на іх аблавы і ўсё паліць, нас не знайшлі. Ноччу выпаў снег, слядоў не было, – успамінае доўгажыхар. Працаваў памочнікам кінамеханіка, трактарыстам, шафёрам, камбайнерам. Асноўная праца была ў сельгастэхніцы. З жонкай пазнаёміўся ў 1955 годзе на танцах. Быў сапернік, але ўсё ж дзяўчына аддала перавагу Антону Іванавічу. Пара пражыла ў шлюбе 63 гады. У ветэрана вялікая сям’я: тры сыны, пяць унукаў і шэсць праўнукаў. Магчыма, у хуткім часе з’явіцца і прапраўнук. – Самым шчаслівым момантам у маім жыцці лічу той час, калі я выгадаваў сыноў і пусціў іх у людзі, – гаворыць Антон Іванавіч. – Цяперашняму ж пакаленню хачу пажадаць не задавацца, быць адкрытымі і здароўя.