Месяц: Август 2019

С праздником!

9 августа в Центре культуры состоялся концерт, посвященный Дню строителя. Поздравления с профессиональным праздником принимали работники ООО «ИЗОКОМ».

Автор admin 09.08.2019 Выкл.

Танцевальный флешмоб «Мой родны кут – сараўдны цуд»

8 августа на базе Центра культуры г. Дятлово прошел танцевальный флешмоб «Мой родны кут – сараўдны цуд», посвященный 75-летию Гродненской области. В нем приняли участие дети детского оздоровительного лагеря Средней школы №1. Каждый желающий, на память об этой встрече, сфотографировался на тематической фотозоне.

Автор admin 08.08.2019 Выкл.

С юбилеем!

08 августа творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» совместно с председателем Даниловичского сельисполкома Анной Жих поздравили с 95-летним юбилеем Нагорную Елену Станиславовну. Пожелали ей здоровья, радости и отметить сто летний юбилей. Подарили подарки, цветы  и песни.

Автор admin 08.08.2019 Выкл.

«Компьютер с нуля»

08 августа в рамках проекта «В ногу со временем» в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла информационно-познавательная программа «Компьютер с нуля» для пожилых людей.

Автор admin 08.08.2019 Выкл.

«Мой родны край

04.08.2019г. в  д. Воловники, Герники  прошла концертная программа «Мой родны край» , в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле». В мероприятии принял участие управляющий по производству КСУП «Вензовец» Гульник И.Б. Игорь Борисович, поблагодарил всех жителей деревень за труд, и пожелал здоровья, долголетия и благополучия.

Автор admin 04.08.2019 Выкл.

“Граніт-Агра” адсвяткаваў “Дажынкі”

Трэцяга жніўня ў аграгарадку Круцілавічы як ніколі было шматлюдна і весела: у ААТ “Граніт-Агра” ладзіліся “Дажынкі”. Вядучыя заклікалі ўсіх на свята і віншавалі прысутных з заканчэннем уборкі ўраджаю. Хвала і пашана хлебаробам, людзям, якія ад ранку да позняга вечара працавалі не пакладаючы рук – гэта камбайнавыя экіпажы Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, Алега Грыба і Андрэя Сёмухі, Паўла Богдана і Івана Бутэнкі, Аляксандра Майсейчыка і Андрэя Круталевіча, Андрэя Літвінскага і Аляксандра Паршука, Аляксандра Кардаша і Аляксея Іванчыка, Аляксея і Юрыя Лашкоўскіх, Юрыя Буткевіча і Дзяніса Мазура, двух Аляксандраў Сіневічаў, Аляксандра Ганчара і Аляксандра Мацкевіча. Апладысментамі сустракалі вадзіцеляў гаспадаркі, якія працавалі на адвозцы зерня. Яны не аруць поле, не сеюць, не жнуць, не косяць, але ўся работа ў гаспадарцы пачынаецца з іх. Аб гэтых людзях можна гаварыць бясконца, бо вадзіцелі маюць багаты вопыт. Словы вялікай удзячнасці за карпатлівую працу гучалі ў адрас агранамічнай службы, якую ўзначальвае Антон Тарасевіч, супрацоўнікаў інжынернай службы пад кіраўніцтвам Андрэя Падліпскага, а таксама работнікаў сушыльных агрэгатаў, дыспетчараў, запраўшчыкаў, кладаўшчыкоў, повараў, якія вызначаюцца працалюбівасцю і адказнасцю. На свята былі запрошаны  першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельсавета Ганна Жых, ксёндз-пробашч парафіі Святой Троіцы ў Стараельні віцэ-дэкан Дзятлаўскага дэканату ксёндз Віктар Захарэўскі. Звяртаючыся да хлебаробаў, яны адзначылі, што жніво – гэта нястомная і адказная праца за ўраджай, бо тэрміны, надвор’е дыктуюць свае ўмовы, а людзі працавалі, не лічачыся з асабістым часам. Новыя тэхналогіі дапамаглі дабіцца добрых вынікаў. Павялічваюцца пасяўныя плошчы зерневых культур, а гэта значыць, што ва ўсіх будзе на стале духмяны хлеб. За працоўныя дасягненні хлебаробы атрымалі грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Па добрай традыцыі, каб у дамах было багацце і шчасце, а на наступны год – добры ўраджай, ксёндз Віктар асвяціў хлеб новага ўраджаю. На працягу ўсяго мерапрыемства вясёлы настрой дарылі хлебаробам і гасцям свята  танцавальна-вакальнае шоу “На грани”, Дзмітрый Сяргееў і Вольга Змуршчык, а таксама Юлія Самусевіч, Аксана Садыкова.

Автор admin 03.08.2019 Выкл.

День рождение в компании необычных друзей

Мир полон открытий, особенно когда ты еще ребенок. Даже за городом столько всего интересного! Что уж говорить о путешествии на другой континент. И пусть оно не совсем настоящее, но детская индейская вечеринка стала веселым приключением, рисующим в воображении незабываемые картины удивительного мира! В «естественной» среде обитания проще воссоздать атмосферу индейского поселения. На вечеринке во дворе было легко организовать активные игры: распутывание звериных троп, стрельба из лука, сложить тотем, изготовление «ловца снов», боевой расскрас и танцы вокруг костра! Все это стало прекрасным подарком на День рождение детей 2 августа от аниматоров Центра культуры г. Дятлово.

Автор admin 02.08.2019 Выкл.

Сакрэты даўгалецця Ганны Клімовіч

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва  Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю “Па сакрэты даўгалецця”. У нашым раёне ёсць шмат доўгажыхароў, актыўных і бадзёрых, якія з радасцю могуць падзяліцца з маладым пакаленнем сакрэтамі свайго даўгалецця. Завітаем да некаторых з іх. Ужо 91 год жыве ў вёсцы Явар Ганна Іванаўна Клімовіч. Вось што яна расказала пра сваё жыццё: – Я і мае дзве малодшыя сястры раслі без маці, гадавала нас бабуля. Калі бацька пайшоў на вайну, старшыня нашага сельсавета заявіў, што трэба дзяцей забраць, бо баба старая і не можа адна гадаваць трое малых дзяцей. Двойчы прыязджалі з дзіцячага дома нас забіраць, а бабуля Феня не аддала. Яна была вельмі харошая, і па сёння я ўспамінаю яе толькі добрым словам. Бабуля была вельмі набожная, вадзіла і нас, дзяцей, у царкву. Гэтая вера ў Бога і яго дапамогу падтрымлівае мяне ўсё жыццё, у якім хапала і выпрабаванняў, і радасцяў. Скончыла я толькі шэсць класаў польскай школы, якая была ў нашай вёсцы. Харошая школа была, помню, дырэктар уключыць радыё, а мы на перапынку стаім, слухаем, ніхто не бегае, не свавольнічае. Гэта для нас цуд быў, бо ў дамах раней не было ні радыё, ні тэлевізараў. На жаль, у вайну партызаны школу спалілі, бо думалі, што там будзе нямецкі штаб. А школу мне прыйшлося кінуць, калі бабуля зламала руку, бо клопаты па гаспадарцы ляглі на мае плечы. Сярэдняя сястра хадзіла ў школу, а трэцяя была зусім малая. Нялёгка было ў той час, шмат я працавала, усё ўмела рабіць. Каровы, напрыклад, пасвіла з сярпом. Пакуль яны ляжалі і адпачывалі, я жала. Навучыла мяне бабуля і цэпам малаціць, ой, колькі на гэта сілаў патрэбна было. Але вось такая працавітасць з ранніх гадоў, мабыць, загартоўвала, і сілы браліся аднекуль. У дзяцінстве я ні разу ў доктара не была, калі крыху і захварэю, бабуля лячыла адварамі лекавых траваў, ногі грэла. Выйшла я замуж за хлопца са сваёй вёскі. Ён служыў у Марфлоце чатыры гады, але яго камісавалі, бо былі хворыя ногі. Працаваў у райвыканкаме, на цагляным заводзе, у лясніцтве. Пражылі мы з ім 28 гадоў. Спачатку жылі ў старой хаце, дзе была земляная падлога, трымалі вялікую гаспадарку. Шмат працавалі і змаглі-такі пабудаваць добрую хату, вельмі радыя былі. А цяпер вось у гэтай хаце сын мой зрабіў такі харошы рамонт: памяняў вокны, звонку аблажыў, новыя гаспадарчыя пабудовы паставіў, двор добраўпарадкаваў. Дачка і нявестка кветак насадзілі, дапамагаюць мне. Прыгажосць цяпер – толькі жыві ды радуйся, абы было здароўе. Нарадзілася ў нас трое дзяцей. Сын жыве ў Мінску, дачка – у Наваельні. Я маю чацвёра ўнукаў, дзесяць праўнукаў. На жаль, старэйшага сына ўжо няма ў жывых. Дачка мая, калі вучылася ў інстытуце, трапіла ў страшную аварыю, я за адну ноч стала сівая. Гэта яшчэ адзін мой боль на ўсё жыццё. Вельмі доўгае і цяжкае было яе лячэнне, але мы справіліся, выжыла дачушка. Праз год яна ўсё ж скончыла інстытут, добра вучылася, падзякі нам слалі з інстытута. Трыццаць гадоў пасля адпрацавала настаўніцай у школе. У мяне і самой хваробаў хапала: два інфаркты былі, дзве аперацыі перанесла. Але нічога, жыву, вось ужо дзевяць дзясяткаў размяняла. Цяпер чытаць люблю – і кнігі, і газеты, тэлевізар гляджу. Да гэтага года яшчэ агарод садзіла, але цяпер сілы ўжо не тыя. Дык якія ж сакрэты даўгалецця ў Ганны Іванаўны? Доўгажыхарка раіць быць актыўным – больш рухацца і бываць на свежым паветры, піць карысныя травяныя чаі, есці больш садавіны і агародніны, стойка пераносіць усе выпрабаванні, не зайздросціць, быць добрым і ветлівым.

Автор admin 02.08.2019 Выкл.

«Хранители леса ,Вам хвалебную песню поем»

2 августа в ур.Рыбаки, прошел областной этап отраслевого конкурса профессионального мастерства вальщиков леса «ЛЕСАРУБ -2019». Участие в соревнованиях приняли 13 лесхозов: Гродненский, Волковысский, Дятловский, Ивьевский, Лидский, Островецкий, Слонимский, Сморгонский, Щучинский, Новогрудский, Скидельский, а также команда Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь и лесхоз Литовской Республики.В программу областного соревнования было включено шесть видов соревнований. Конкурсанты достойно справились со всеми заданиями, на отлично показали свое мастерство. Музыкальное поздравление и хорошее настроение участникам и победителям конкурса дарили артисты ГУК»Дятловского районного центра культуры и народного творчества».

Автор admin 02.08.2019 Выкл.