Месяц: Август 2019

Вітаем вас, равеснікі Гродзеншчыны!

Дзятлаўскі раён актыўна ўключыўся ў акцыю “Нам яшчэ 75”. У час яе сёлетнія юбіляры, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці, атрымліваюць віншаванні і падарункі.У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці з юбілейнай нагоды павіталі равеснікаў Гродзеншчыны – Валянціну Іванаўну Юргілевіч, Сафію Мікалаеўну Ліскову, Міхаіла Канстанцінавіча Губара, Арсенія Іванавіча Грэйню, Ганну Антонаўну Ціхан, Аляксандра Міхайлавіча Пацынку, Кацярыну Сямёнаўну Іванюк, Івана Іванавіча Васілевіча, Мікалая Іосіфавіча Пецюка, Ганну Аляксандраўну Норка, Марыю Эдуардаўну Панкевіч, Мікалая Аляксандравіча Царука, Марыю Канстанцінаўну Калодка, Ганну Іосіфаўну Орсік. Работнікі Цэнтра культуры і раённай бібліятэкі падрыхтавалі для юбіляраў канцэртную праграму, адрасавалі ім шчырыя словы віншавання. Распачаў сустрэчу старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, які адрасаваў прысутным пажаданні добрага настрою і даўгалецця. Ад моладзі Дзятлаўшчыны прысутных павіншавала Першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. На памяць аб мерапрыемстве юбілярам уручылі памятныя падарункі. Юбілейная сустрэча – нагода пагутарыць, выслухаць адзін аднаго. У кожнага з гасцей свята – свая цікавая жыццёвая гісторыя. Гэта дзесяцігоддзі сумленнай працы дзеля Айчыны, важкія працоўныя ўзнагароды, свая сям’я, дзеці, унукі, праўнукі. Да прыкладу, ажно трое 75-гадовых юбіляраў восенню адзначаць залатое вяселле. Госці свята расказалі пра свае захапленні, заспявалі ўпадабаныя песні, прачыталі вершы, пасмяяліся ад душы за кубачкам чаю. На памяць аб сустрэчы кожны з прысутных атрымаў юбілейны медаль “75 — юбілей”.  Музычны падарунак імяніннікам падрыхтавалі работнікі Цэнтра культуры – Марына Шаўчук, Ала Чарняўская, Аляксандр Раеўскі, Анастасія Максіменка.Напрыканцы сустрэчы  яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і зрабіць сумеснае фота на памяць.

Автор admin 14.08.2019 Выкл.

«Вместе веселей»

14 августа в аг. Вензовец для ребят оздоровительного лагеря «ПОЗИТИВ» была организована танцевально – игровая программа «Вместе веселей». Вовремя которой ребята смогли не только потанцевать, но и показать свои музыкальные и интеллектуальные знания. Самые активные участники игровой программы были поощрены сладкими призами.

Автор admin 14.08.2019 Выкл.

Сям’я – тэрыторыя шчасця

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў дзень сямейнага адпачынку “Сям’я – тэрыторыя шчасця”. Наведвальнікі свята мелі магчымасць прыняць удзел у арт-пікніку “Рознакаляровыя фарбы лета”: памаляваць, зрабіць выраб з фоамірану, выпіць чаю або выканаць некалькі практыкаванняў разам з трэнерам. Акрамя таго, для дзяцей і іх бацькоў працавалі атракцыёны і прадаваліся салодкая вата, папкорн, а таксама вырабы ад мясцовых майстроў. Дзеці з задавальненнем скакалі на батуце і гулялі з аднагодкамі, а бацькі з вялікай цікавасцю разглядалі вырабы ручной працы: упрыгажэнні, цацкі, сувеніры. Пасля арт-пікніка гасцей свята запрасілі на маляўнічае тэатралізаванае шоу “Месца для пацех мультгерояў”, дзе іх чакала шоу мыльных бурбалак, флэшмоб з удзелам роставых лялек, а таксама поўнакаляровае лазернае шоу-анімацыя і многае іншае. Абыякавым не застаўся ніхто–прадстаўленне прыйшлося па душы і дарослым, і дзецям. Спадзяёмся, што такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй і паўторацца яшчэ не раз.

Автор admin 11.08.2019 Выкл.

«Родимый край, ты сердцу дорог…»

В рамках празднования  75-летия со дня основания Гродненской области, 11 августа работниками Раклевичского Дома культуры была проведена концертная программа для жителей деревни Селивонки. Также в рамках акции «Нам еще 75» поздравили с юбилеем Глинскую Марию Альфонсовну.

Автор admin 11.08.2019 Выкл.

«Души запасы золотые»

11 августа работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» была проведена концертная программа «Души запасы золотые» для жителей деревни Скрунди. В рамках акции “Мастера творчества с поклоном гродненской земле”.

Автор admin 11.08.2019 Выкл.

«Нам ещё 75»

11 августа 2019 года работники отдела культуры и досуга«Козловщинский ДК» чествовали юбиляров Шатилко Евгению Ивановну и Марук Галину Антоновну жительниц г.п. Козловщины, в рамках акции «Нам ещё 75».

Автор admin 11.08.2019 Выкл.

«Мелодии моей молодости»

11 августа в отделе культуры и досуга «Новоельнянский дом культуры», прошла концертная программа «Мелодии моей молодости», для пожилых людей. В программе прозвучали песни и мелодии прошлых лет.

Автор admin 11.08.2019 Выкл.

«Маленькая Родина – большая любовь»

9 августа 2019 года работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» проведена концертная программа «Маленькая Родина – большая любовь» для жителей д.Пархуты, в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле».

Автор admin 09.08.2019 Выкл.