«Посмотри, как хорош край, в котором ты живёшь!»
23 августа работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» была проведена концертная программа «Посмотри, как хорош край, в котором ты живёшь!» для жителей д. Малая Воля, в рамках празднования 75-летия основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклонам гродненской земле»
МЕЛОДИИ ХОРОШЕГО НАСТРОЕНИЯ
В рамках празднования 75-летия основания Гродненской области 23 августа прошла концертная программа в деревне Котьки, подготовленная творческими работниками ОКиД «Дворецкий ДК» и ОКиД «Даниловичский ДК». Жители деревни встретили артистов душистым караваем, а их своими песнями порадовали Людмила и Александр Баклушины, Светлана Венская, а также ансамбль народной песни «Суседачкі».
Сакрэты даўгалецця Валянціны Бранкоўскай
У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”. У нашым раёне ёсць шмат доўгажыхароў, якія з радасцю могуць падзяліцца з маладым пакаленнем сакрэтамі свайго даўгалецця. Валянціне Васільеўне Бранкоўскай, якая жыве ў вёсцы Ахонава, споўнілася сёлета 94 гады. З непадробленай радасцю сустракае яна гасцей – работнікаў культуры і карэспандэнтаў – у сваёй утульнай вясковай хатцы. Жыве адна, таму заўжды любому госцю радая, сцвярджае сама гаспадыня. Любіць пагаварыць, успомніць мінулае, падзяліцца сваім багатым жыццёвым вопытам. Пытаем у Валянціны Васільеўны, у чым жа сакрэт яе даўгалецця? – Дакладна вам і не скажу. У дзяцінстве, напрыклад, і не памятаю, каб хварэла. З вясны да восені ўсе дзеці ў вёсцы бегалі босыя – гэта, пэўна, была своеасаблівая загартоўка арганізма. А так, Бог дае, ды жыву. Заўжды спадзяюся на волю Бога, з самага нараджэння ён са мной у душы. Мой тата быў псаломшчык – рэгент царкоўнага хору. Мама таксама спявала ў царкоўным хоры, і я заўжды хадзіла ў царкву спяваць. Лічу, што малітвы, якія чытаю кожны дзень, дапамагаюць, надаюць жыццёвых сілаў. А сілы Валянціне Бранкоўскай шмат разоў у жыцці былі вельмі патрэбныя. Слёзы засцілаюць яе вочы, калі ўспамінае пра самыя страшныя страты ў сваім жыцці: як не стала старэйшага сына, мужа, бацькоў, брата і сястры. Але жыццё працягваецца. Цяпер сэнс для яе – сын Васіль і яго сям’я. Маладому пакаленню заўжды цікава, як жылі людзі раней, параўнаць з цяперашнім жыццём. Валянціна Васільеўна з ахвотай успамінае сваё дзяцінства: – Нарадзілася я ў вёсцы Мілавіды тады Баранавіцкай вобласці. У сярэдзіне 30-х гадоў мы пераехалі ў Ахонава, бо тату назначылі сюды псаломшчыкам. Мама мая была настаўніцай, а родам яна аж з Варонежа. Тата там пазнаёміўся з ёй і прывёз у Беларусь. Помню, матуля расказвала, што яе бацька – мой дзядуля – быў святаром, ён надта ж не хацеў адпускаць сваю дачку ў іншую краіну. Перажываў вельмі, пэўна, ад гэтага не вытрымала і яго сэрца: гаворачы аднойчы пасля службы пропаведзь, ён упаў і памёр ад разрыву сэрца. Закончыла я сем класаў, бо ў Ахонаве была толькі сямігодка, у Дзятлава ўжо не пайшла ў школу. Засталася дома, дапамагала бацькам па гаспадарцы. Аднойчы, калі жала, нагу сярпом так парэзала, што на ўсё жыццё рана засталася. Якраз была вайна, немцы забіралі моладзь у Германію, і мяне забралі б, каб не хворая нага. Памятаю, і другі раз забіралі, а мне жонка брата дала на рукі сваё дзіцятка-немаўля, немцы падумалі, што яно маё, гэта мяне выратавала, так засталася дома. Увогуле, дзяцінства ў мяне было добрае, і юнацкія гады ўспамінаю з цеплынёю. Хоць і працавалі мы шмат, але і адпачываць умелі. На вячоркі хадзілі, танцавалі, спявалі. З мужам пазнаёмілася тут, у Ахонаве. Ён сябраваў з маім братам, прыходзіў да нас у госці. Аднойчы на танцах запрасіў мяне патанцаваць, а потым і замуж паклікаў. Пражылі з мужам 57 гадоў разам, добра жылі. Валянціна Васільеўна расказала, што некаторы час працавала настаўніцай малодшых класаў у вёсцы Панікарты, потым у Ахонаве. Завочна вучылася ў Навагрудку ў педвучылішчы, але, калі нарадзіла старэйшага сына, вучобу прыйшлося пакінуць. Затым да пенсіі працавала на ФАПе санітаркай. Варта адзначыць, што ўсё жыццё Валянціну Бранкоўскую суправаджае песня: з дзяцінства яна спявала ў царкоўным хоры, а потым – у народным фальклорным калектыве вёскі Ахонава, які быў створаны ў 1986 годзе. У першы склад фальклорнага гурта ўвайшлі адзінаццаць мясцовых жанчын, якія выдатна ведалі песенную традыцыю, манеру выканання песень у іх вёсцы, маглі ўсё гэта яскрава ўвасобіць. Сярод першых удзельніц калектыву была і Валянціна Васільеўна Бранкоўская. Фальклорны калектыў вёскі Ахонава выступаў у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, быў і з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых мерапрыемстваў. З удзелам мясцовых спявачак была нават запісана тэлеперадача “Запрашаем на вячоркі”. У рэпертуары калектыву – каля 60 аўтэнтычных песень: абрадавыя (калядныя, велікодныя, юр’евыя, купальскія), сямейна-бытавыя. Усе яны выконваюцца без музычнага суправаджэння ў мясцовай песеннай манеры. У 1995 годзе калектыву быў нададзены статус народнага. Разам з Валянцінай Васільеўнай мы доўга разглядаем фотаальбом, у якім не толькі шмат фотаздымкаў з роднымі людзьмі, але і з удзельнікамі фальклорнага калектыву, якія таксама сталі ўжо ёй блізкімі. А напрыканцы нашай сустрэчы жанчына зазначыла, што песня заўжды падымае ёй настрой, сілы знаходзяцца далей жыць і ўсё рабіць.
Встреча людей пожилого возраста
22 августа в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла встреча » Лето в банке» для людей пожилого возраста .Где каждый мог поделиться своими рецептами , а так же попробовать соления и маринады своих соседей , и конечно обменяться рецептами .
У студатрад – па рамантыку і заробак
У Дварэцкім доме культуры прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана ўдзельнікам летняга студэнцкага атрада імя героя Савецкага Саюза Барыса Адамавіча Булата. Мерапрыемства арганізавалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і работнікі КСУП “Дварэц-Агра”. На сустрэчы прысутнічалі старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, інспектар па кадрах гаспадаркі Тамара Літвінава, работнікі Дварэцкага дома культуры. Прысутныя бурнымі апладысментамі павіталі студатрадаўцаў, якія працавалі ў КСУП “Дварэц-Агра”. Кацярына Хілімончык падзякавала моладзі, што яны праявілі ініцыятыву, прыйшлі і дапамаглі гаспадарцы. – 2019 год – Год малой радзімы, мы павінны заўсёды клапаціцца і аказваць падтрымку сваёй малой радзіме, а для вас – гэта аграгарадок Дварэц. Яна ўзгадала гісторыю студэнцкіх атрадаў, заснаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Кацярына Хілімончык узнагародзіла граматамі студатрадаўцаў, якія ўжо не першы год працуюць у гаспадарцы: Ілью Маліку, Дмітрыя Сідорчыка, Уладзіслава Парфіновіча, Ксенію Лагута, Вольгу Радзюк. Алена Жукоўская, камандзір атрада, акрамя граматы атрымала памятны падарунак. Сувенірамі былі ўзнагароджаны і самыя маладыя ўдзельнікі атрада. ершы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” уручыла Падзячнае пісьмо выконваючаму абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандру Сачыку за аказанне садзейнічання і дапамогу ў развіцці дзейнасці студатрадаўскага руху на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Сваімі ўспамінамі аб вучобе, камсамольскім юнацтве і рабоце ў студэнцкіх атрадах з моладдзю падзяліліся Міхаіл Губар, Аляксандр Сачык і Тамара Літвінава. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. На працягу мерапрыемства для прысутных гучалі песні ў выкананні артыстаў Дварэцкага дома культуры.
У аграгарадку Дварэц прайшоў сельскі сход
На базе Дварэцкага дома культуры адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, сілавых структураў раёна, жыхары Дварэцкага сельскага савета. Да пачатку мерапрыемства жадаючыя змаглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства. У сельскім сходзе ўзялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік Дзятлаўскага РАНС С. Казушчык, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ю. Ганчар, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н. Ганчар, інспектар па асноўнай дзейнасці Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. Жыбко, метадыст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама А. Даргевіч, інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юшкевіч. Сельскі сход завяршыўся міні-канцэртам, які падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры.
У Міроўшчыне прайшло Свята варэніка і сямейная эстафета “Шчаслівыя разам”
Выхадны дзень – добрая нагода адпачыць. Зрабіць гэта па-сямейнаму весела, з гумарам і са смакам жыхары і госці вёскі Міроўшчына змаглі на свяце варэніка. Яго арганізатарам выступіў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Адкрыла мерапрыемства ўрачыстае шэсце святочнай калоны на чале з галоўным героем свята – Варэнікам і ўдзельнікамі конкурснай праграмы, якія таксама пашылі адмысловыя строі. Спявачка Анастасія Жамайтук і дзіцячы танцавальны калектыў з Гезгалаў пад кіраўніцтвам Наталлі Капковіч падарылі гасцям свята вясёлую песню пра варэнікі ў смятане. Запушчаны ў неба паветраныя шары, і пачынаецца галоўнае дзеянне свята – вясёлая сямейная эстафета “Шчаслівыя разам”. Яе ўдзельнікамі сталі сем’і Сцяпура, Жыбко, Шыкуць, Хілімончык. “Журылі” іх першы сакратар раённга камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка, метадыст Дзятлаўскагаага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Дудкіна і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Першым выпрабаваннем для іх стаў конкурс “візітных картак”, якія былі загадзя падрыхтаваны дома. Пакуль канкурсанты знаёміліся з гледачамі, на імправізаванай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнка на асфальце, які зладзілі работніцы Данілавіцкага дома культуры. Безумоўна, самым смачным конкурсам праграмы стала дэгустацыя. Але не ўсё так проста! Камандам трэба было не толькі прыгатаваць арыгінальныя варэнікі, але і “абараніць” сваю тэматычную пляцоўку. Члены журы ацанілі смак і арыгінальнасць беларускага, смешнага, казачнага і сучаснага варэніка. Апроч таго, журы наведала пляцоўку раённага савета ветэранаў, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі па-за конкурсам, але таксама з душой прэзентавалі свае арыгінальныя стравы (а гэта нават лічба 75 з варэнікаў). Ядзвіга Гушча выйшла з пераможнымі варэнікамі “ў масы” – прапанавала пачаставацца гасцям і ўдзельнікам свята. Аб тым, каб усе ахвочыя пачаставаліся варэнікамі, паклапаціліся арганізатары мерапрыемства. Запушчаны ў неба паветраныя шары, і пачынаецца галоўнае дзеянне свята – вясёлая сямейная эстафета “Шчаслівыя разам”. Яе ўдзельнікамі сталі сем’і Сцяпура, Жыбко, Шыкуць, Хілімончык. “Журылі” іх першы сакратар раённга камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка, метадыст Дзятлаўскагаага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Дудкіна і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Першым выпрабаваннем для іх стаў конкурс “візітных картак”, якія былі загадзя падрыхтаваны дома. Пакуль канкурсанты знаёміліся з гледачамі, на імправізаванай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнка на асфальце, які зладзілі работніцы Данілавіцкага дома культуры. Безумоўна, самым смачным конкурсам праграмы стала дэгустацыя. Але не ўсё так проста! Камандам трэба было не толькі прыгатаваць арыгінальныя варэнікі, але і “абараніць” сваю тэматычную пляцоўку. Члены журы ацанілі смак і арыгінальнасць беларускага, смешнага, казачнага і сучаснага варэніка. Апроч таго, журы наведала пляцоўку раённага савета ветэранаў, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі па-за конкурсам, але таксама з душой прэзентавалі свае арыгінальныя стравы (а гэта нават лічба 75 з варэнікаў). Ядзвіга Гушча выйшла з пераможнымі варэнікамі “ў масы” – прапанавала пачаставацца гасцям і ўдзельнікам свята. Аб тым, каб усе ахвочыя пачаставаліся варэнікамі, паклапаціліся арганізатары мерапрыемства. Асобна ацэньваўся і ўзнагароджваўся конкурс сямейнага сэлфі “Варэнік у аб’ектыве”. Тут прыз глядацкіх сімпатый заваявала сям’я Бакшук, першае, другое і трэцяе прызавыя месцы размеркаваліся паміж сем’ямі Сербін, Сцяпура і Наліўка. У сямейнай эстафеце прыз глядацкіх сімпатый атрымала сям’я Шыкуць, бронзавым прызёрам стала сям’я Жыбко, сярэбраным – сям’я Сцяпура. Пераможцам конкурсу стала каманда Хілімончык. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад спонсараў – райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённай арганізацыі ГА «БСЖ», ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, раённага аддзела адукацыі, раённга камітэта “БРСМ”. Свята ў Міроўшчыне сабрала шмат гацей, атрымалася па-сапраўднаму сямейным. Весела было і дарослым, і дзецям, якіх на свята варэніка прыйшло нямала. Добры песенны настрой прысутным дарылі работнікі культуры раёна. Для ўсіх прысутных працавалі выставы-продажы ад майстроў Дзятлаўшчыны, прылаўкі з цацкамі і пачастункамі, надзіманая горка, батуты і нават аўтамагазін. Завяршылася свята канцэртам ад гасцей мерапрыемства – мінскага калектыву “Гуляй, казак!”.
Пахне жнівень хлебам і яблыкамі
Сямнаццатага жніўня ў рамках маштабнага сельскагаспадарчага раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” у аграгарадку Жукоўшчына прайшло традыцыйнае свята яблык, а заадно КСУП “Жукоўшчына” справіла “Дажынкі-2019”: былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі, узнагароджаны лепшыя работнікі. Удзел у мерапрыемстве прыняў кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч. Арганізатары запрасілі на ўрачыстасць не толькі работнікаў гаспадаркі, мясцовае насельніцтва, але і проста аматараў павесяліцца і пахварэць за лепшыя каманды раёна. Працоўнымі дасягненнямі падзяліўся галоўны аграном КСУП “Жукоўшчына” Яўген Бароўскі: – Мы былі настроены на высокі вынік, і хочацца з гонарам паведаміць, што наша гаспадарка атрымала багаты ўраджай – 39,6 цэнтнера з гектара. Гэта другі паказчык у раёне. Валавы збор зерня склаў 3645 тон (на паўтары тысячы тон больш, чым летась). Таксама сабралі 643 тоны насення рапсу пры ўраджайнасці 32,2 цэнтнера з гектара. Цяпер робім задзел для новага ўраджаю. Дзякую ўсім работнікам, якія шчыравалі на палетках для атрымання дастойнага намалоту. Яўген Бароўскі ўручыў дырэктару КСУП “Жукоўшчына” Аляксандру Кугейку традыцыйныя дажыначны сноп і каравай новага ўраджаю. У сваю чаргу Аляксандр Віктаравіч павіншаваў і ўзнагародзіў работнікаў КСУП, якія паказалі высокія вынікі на жніве. Гэта камбайнавыя экіпажы Валерыя Орсіка і Вікенція Глушкевіча (намалацілі 1087 тон зерня, сталі пераможцамі), Вячаслава і Яўгена Малчановічаў (намалацілі 867 тон зерня, занялі другое месца), Уладзіміра Паўлоўскага і Уладзіміра Тадорэнкі (намалацілі 818 тон зерня, занялі трэцяе месца). На адвозцы зерня вылучыліся вадзіцелі гаспадаркі Ігар Візгір (перавёз 1127 тон зерня), Іван Дзядовіч (перавёз 1016 тон зерня), Анатоль Басай (перавёз 586 тон зерня). Ушанавалі работнікаў зернясушыльных комплексаў Пятра Каско, Пятра Дзядовіча, Васіля Шпака, Станіслава Гнаінскага, Міхаіла Кашко, Мікалая Двараніна, трактарыстаў, якія прасавалі салому, – Валерыя Васюкевіча, Мікалая Капковіча, трактарыстаў, якія працавалі на падборцы саломы, – Мікалая Бакшука, Юрыя Варгана, Івана Работу, Віктара Работу, а таксама трактарыста, які вызначыўся на церабленні лёну, – Міхаіла Анупрыка. За добрасумленную працу з нагоды свята адзначылі работнікаў сада: Анатоля Багача, Ганну Мельнік, Вераніку Мядзведскую. Аляксандр Кугейка падкрэсліў, што сёлетні іспыт уборачнай кампаніяй КСУП “Жукоўшчына” вытрымала годна і на 100 % выканала план здачы зерня дзяржаве. Напрерадзе – уборка бульбы, агародніны, яблыкаў. Праграму свята прадоўжыў вясёлы музычны конкурс “Угадай мелодыю”, на яго прадстаўнікоў працоўных калектываў запрасіла вядучая Святлана Венская. Удзел у “нотных” баталіях прымалі чатыры каманды. Гэта былі гаспадары пляцоўкі КСУП “Жукоўшчына” і каманда Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, а таксама госці пляцоўкі – каманда Дзятлаўскай ЦРБ і каманда КСУП “Вензавец”. На працягу гульні след у след у адгадванні мелодый ішлі каманды КСУП “Жукоўшчына” і Дзятлаўскай ЦРБ, яны ж паказалі яркія, дынамічныя танцы, заўзята праспявалі песні са словамі-заданнямі, а таму падзялілі першае месца і былі названы пераможцамі гульні. На другой пазіцыі аказалася каманда КСУП “Вензавец”, на трэцяй – каманда Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі ўрачыстасці прымалі віншаванні і песенныя падарункі ад работнікаў культуры і творчых калектываў нашага раёна. Попытам карысталіся выстава-продаж, надзіманыя горкі, папкорн, салодкая вата.
С юбилеем!
16 августа свой 60-летний юбилей отмечает Буча Мария Адамовна жительница аг. Крутиловичи. С цветами, подарками, песнями и словами поздравления поспешил к ней творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».
Спортивная игра “Форт-Боярд”
15 августа в аг. Вензовец для ребят профильного круглосуточного лагеря “ПОЗИТИВ” была организована спортивно- игровая программа “Форт-Боярд”. Мероприятия было наполнено разного рода заданиями, что привело в азарт всех участников. Ключи от дверей были собраны и самая быстрая и интеллектуальная команда нашла клад!