«Ёсць на зямлі такі куточак!»
24 августа в аг.Гезгалы прошёл праздник «Ёсць на зямлі такі куточак!». Много тёплых слов было сказано в адрес жителей агрогородка. Со словами поздравления выступил председатель Жуковщинского сельского Совета Валерий Петрович Веремейчик и председатель первичной организации ветеранов войны, труда и вооружённых сил — Александр Викторович Волков.На праздник была приглашена поэтесса Вера Игнатьевна Хрищанович. Прозвучали музыкальные подарки от Анастасии Жемойтук, Юлии Лагутик,Натальи Капкович,Виталия Крейдича,Ольги Иода, Марины Шевчук, Натальи Бузук, Анны Харлинской, Тамары Ступак,Ивана Кашко,Елена Кашко. Особенно тепло принмали зрители маленьких звёздочек — Нелли Санюк и Ксению Жилянину.
Праздник деревни Драбовичи
Сегодня для жителей деревни Драбовичи был организован праздник. Интересную развлекательную программу подготовили артисты Козловщинского Дома культуры. Настроение на празднике создавали народный ансамбль песни «Зараначка», а также другие артисты. Жители деревени имели возможность попеть песни под баян, послушать забавные шутки, потанцевать и просто отдохнуть на празднике родной деревни.
Наваельня прымала гасцей
“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” – пад такой назвай 24 жніўня прайшло свята гарадскога пасёлка Наваельня. Сёлетняе ўрачыстае мерапрыемства жыхары і госці аднаго з самых прыгожых і ўтульных мястэчкаў Дзятлаўшчыны адзначылі па-сапраўднаму весела, ярка і з запалам. Першымі жыхароў і гасцей пасёлка павіталі работнікі Новаяльнянскага дома культуры. Словы віншаванняў і падзяк ад вядучых прагучалі ў адрас тых людзей, хто шчыра любіць і шануе мясціны, у якіх нарадзіўся і жыве, хто з’яўляецца дбайным гаспадаром сваёй малой радзімы, хто, нягледзячы на хуткія перамены сучаснасці, застаецца сапраўдным захавальнікам сямейных каштоўнасцяў і традыцый. Права адкрыць свята было прадастаўлена старшыні Новаяльнянскага сельвыканкама Ірыне Кунахавец. Яна пажадала жыхарам і гасцям пасёлка моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, святочнага настрою, аптымізму, новых запамінальных уражанняў. На цырымоніі ўзнагароджання адзначылі і павіншавалі самых працавітых, адказных і ініцыятыўных людзей пасёлка Наваельня, імёны якіх сёлета занесены на Новаяльнянскую Дошку гонару. Сярод іх: Тамара Бяляўская – работнік Новаяльнянскай сярэдняй школы; Святлана Баравік – работнік тэрапеўтычнага аддзялення мясцовай бальніцы; Марына Каплінская – работнік Новаяльнянскага дзіцячага сада; Іван Лашкоўскі – работнік мясцовага лясніцтва; Віктар Сушко – работнік структурнага падраздзялення ўчастка базы хімічнай прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”; Зінаіда Чувак – работнік ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”; Ларыса Шукала – работнік установы “Рэспубліканская туберкулёзная бальніца “Наваельня”. У гэты вечар віншаванні атрымалі старажылы пасёлка і самыя маленькія яго жыхары, і тыя, хто адзначае свае “залатыя” і “сярэбраныя” шлюбныя юбілеі. Цёплыя словы падзякі Ірына Кунахавец выказала і ў адрас людзей, падворкі якіх з’яўляюцца ўзорам чысціні і парадку. Былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак і кветнік. Яго пераможцамі сталі Пелагея Крывеня, Ірына Драздова, Лідзія Трафімчык, Ніна Ганчар, сям’я Вячаслава і Таццяны Доўгач, сям’я Сямёна і Тамары Анушкевіч. Грамату за актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці Новаяльнянскага дома культуры атрымала Марына Кекшук. Работнікі Новаяльнянскага дома культуры падрыхталі цікавую святочную праграму. На пляцоўцы побач са сцэнай для дзяцей працаваў гарадок атракцыёнаў: батуты, цір, надзіманыя горкі. Акрамя гэтага, працавалі гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць каштоўныя дробязі, сувеніры, цацкі. У аматараў салодкага была магчымасць паласавацца папкорнам і салодкай ватай. Выстава карцін знакамітага мясцовага мастака Анатоля Кардаша стала сапраўдным арт-аб’ектам свята. Яркія, каляровыя пейзажы родных мясцін і спакойныя пейзажы марскіх узбярэжжаў і хваляў вабілі зрок кожнага, хто завітаў на свята. Не засталося раўнадушным да творчасці мастака і маладое пакаленне. Карціну з выявай шыкоўнага букета цюльпанаў з рук мастака атрымала ў падарунак пераможца конкурсу на лепшае веданне імёнаў знакамітых мастакоў свету жыхарка пасёлка Наваельня Марына Марчук. Працягнулася мерапрыемства вялікім святочным канцэртам, у якім прынялі ўдзел артысты Новаяльнянскага дома культуры, а таксама салісты Дзятлаўшчыны. Вельмі цёпла гледачы сустрэлі выступленні маленькіх жыхароў пасёлка, якія падрыхтавалі танцавальную кампазіцыю. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стаў канцэрт зорак беларускай эстрады Аляксея Рома і Ігара Аксюты. Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ