У Дзятлаве гучна прайшоў вулічны моладзевы капуснік “Тваё лета”
Яскравым акордам адыходзячага лета стаў моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета-2019!”. Свята, якое паспела стаць традыцыйным і чаканым, сёлета змяніла фармат і пашырыла аўдыторыю. Дзякуючы рознапланавасці праграмы, да юных узростам гледачоў далучыліся маладыя душой. Арганізатарам свята выступіў сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Адкрылася мерапрыества “Паланэзам” у выкананні дзіцячай танцавальнай студыі “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрыстэнка. Працягам і кульмінацыяй свята стаў шырока анансаваны парад нявест. На вулічны подыум выйшлі мясцовыя прыгажуні ў вясельных строях розных фасонаў. Вытанчанасць і грацыя, прыгажосць і маладосць – усё гэта дэманстравалі ўдзельніцы дэфіле пад мелодыі саксафона ў выкананні Уладзіслава Чарняўскага. Парад нявест стаў адначасова і своеасаблівым конкурсам прыгажосці. Адказаўшы на пытанні вядучых, дзяўчаты былі выкупаныя ў авацыях публікі. Па ўзроўню апладысментаў і вызначылася пераможца конкурсу. Ёю стала наша зямлячка з Вензаўца Аляксандра Маленчык. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім Дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і заканчэння магістратуры яна працуе ў фармацэўтыцы, але не ўяўляе сваё жыццё без песні (што пазней яна прадэманстравала гледачам). Заўважым, што Аляксандра ўжо мае абранніка сэрца, таму, магчыма, у хуткім часе яна апране вясельную сукенку для ўласнага бенефіса. На памяць аб мерапрыемстве пераможца атрымала падарунак ад раённай арганізаці ГА “БРСМ”. Усе ўдзельніцы параду нявест былі адзначаны дыпломамі. Градус весялосці капусніка павысіла выступленне на галоўнай сцэне мерапрыемства цыганскага калектыву “Бахталачы”. Не заморскага, а свайго, складзенага з дзятлаўскіх артыстаў. Госці свята пабачылі ў выкананні калектыву аўтэнчычны цыгансці абрад шанавання жаніха і нявесты, паслухалі цыганскія песні, падзівіліся на задорныя цыганскія танцы, ад якім самому не стаіцца на месцы. Тым часам, у парку для дзяцей працавалі надзіманая горка і батут, а падлеткі ў чаканні старту “Colоr-фэсту” распачалі вясёлыя гульні з фарбай. Расфарбаваныя ў розныя колеры вясёлкі (і не толькі), яны змешваліся са святочным натоўпам і дадавалі святу яркую нотку. Пасля музычнай “гісторыі кахання” ад Марыны Шаўчук, на сцэну выйшаў ансамбль “Прымакі”. І стала зразумела: зараз будуць народныя песні, жарты і абавязкова – гульні. Адмыслова, па-беларуску забаўляць публіку – “каронка” гэтага калектыву. У праграме вулічнага капусніка “Тваё лета 2019” прагучалі папулярныя песні ад артыстаў Дзятлаўшчыны. Аматары і знаўцы музыкі паспрабавалі свае сілы ў гульні “Адгадай мелодыю”. Цягам усяго мерапрыемства для яго гасцей працавала выстава-продаж вырабаў ад майстроў-умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Моладзевае, а насамрэч, усеўзроставае свята завяршылася зацемна чаканым “Colоr-фэстам”.
«От чистого сердца»
В рамках празднования 75-летия со дня основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли» 23 августа творческим коллективом Гезгаловского и Жуковщинского Домов культуры в деревне Стрела была проведена концертная программа «От чистого сердца».
«Добрый день, соседи!»
В рамках празднования 75-летия со дня основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли» 23 августа в деревне Ведровичи прошла концертная программа «Добрый день, соседи!», подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры совместно с творческим коллективом Дворецкого Дома культуры. Хорошее настроение жителям деревни дарили: ансамбль народной песни «Суседачкі», Александр и Людмила Баклушины, Светлана Венская.
«Посмотри, как хорош край, в котором ты живёшь!»
23 августа работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» была проведена концертная программа «Посмотри, как хорош край, в котором ты живёшь!» для жителей д. Малая Воля, в рамках празднования 75-летия основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклонам гродненской земле»
МЕЛОДИИ ХОРОШЕГО НАСТРОЕНИЯ
В рамках празднования 75-летия основания Гродненской области 23 августа прошла концертная программа в деревне Котьки, подготовленная творческими работниками ОКиД «Дворецкий ДК» и ОКиД «Даниловичский ДК». Жители деревни встретили артистов душистым караваем, а их своими песнями порадовали Людмила и Александр Баклушины, Светлана Венская, а также ансамбль народной песни «Суседачкі».
Сакрэты даўгалецця Валянціны Бранкоўскай
У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”. У нашым раёне ёсць шмат доўгажыхароў, якія з радасцю могуць падзяліцца з маладым пакаленнем сакрэтамі свайго даўгалецця. Валянціне Васільеўне Бранкоўскай, якая жыве ў вёсцы Ахонава, споўнілася сёлета 94 гады. З непадробленай радасцю сустракае яна гасцей – работнікаў культуры і карэспандэнтаў – у сваёй утульнай вясковай хатцы. Жыве адна, таму заўжды любому госцю радая, сцвярджае сама гаспадыня. Любіць пагаварыць, успомніць мінулае, падзяліцца сваім багатым жыццёвым вопытам. Пытаем у Валянціны Васільеўны, у чым жа сакрэт яе даўгалецця? – Дакладна вам і не скажу. У дзяцінстве, напрыклад, і не памятаю, каб хварэла. З вясны да восені ўсе дзеці ў вёсцы бегалі босыя – гэта, пэўна, была своеасаблівая загартоўка арганізма. А так, Бог дае, ды жыву. Заўжды спадзяюся на волю Бога, з самага нараджэння ён са мной у душы. Мой тата быў псаломшчык – рэгент царкоўнага хору. Мама таксама спявала ў царкоўным хоры, і я заўжды хадзіла ў царкву спяваць. Лічу, што малітвы, якія чытаю кожны дзень, дапамагаюць, надаюць жыццёвых сілаў. А сілы Валянціне Бранкоўскай шмат разоў у жыцці былі вельмі патрэбныя. Слёзы засцілаюць яе вочы, калі ўспамінае пра самыя страшныя страты ў сваім жыцці: як не стала старэйшага сына, мужа, бацькоў, брата і сястры. Але жыццё працягваецца. Цяпер сэнс для яе – сын Васіль і яго сям’я. Маладому пакаленню заўжды цікава, як жылі людзі раней, параўнаць з цяперашнім жыццём. Валянціна Васільеўна з ахвотай успамінае сваё дзяцінства: – Нарадзілася я ў вёсцы Мілавіды тады Баранавіцкай вобласці. У сярэдзіне 30-х гадоў мы пераехалі ў Ахонава, бо тату назначылі сюды псаломшчыкам. Мама мая была настаўніцай, а родам яна аж з Варонежа. Тата там пазнаёміўся з ёй і прывёз у Беларусь. Помню, матуля расказвала, што яе бацька – мой дзядуля – быў святаром, ён надта ж не хацеў адпускаць сваю дачку ў іншую краіну. Перажываў вельмі, пэўна, ад гэтага не вытрымала і яго сэрца: гаворачы аднойчы пасля службы пропаведзь, ён упаў і памёр ад разрыву сэрца. Закончыла я сем класаў, бо ў Ахонаве была толькі сямігодка, у Дзятлава ўжо не пайшла ў школу. Засталася дома, дапамагала бацькам па гаспадарцы. Аднойчы, калі жала, нагу сярпом так парэзала, што на ўсё жыццё рана засталася. Якраз была вайна, немцы забіралі моладзь у Германію, і мяне забралі б, каб не хворая нага. Памятаю, і другі раз забіралі, а мне жонка брата дала на рукі сваё дзіцятка-немаўля, немцы падумалі, што яно маё, гэта мяне выратавала, так засталася дома. Увогуле, дзяцінства ў мяне было добрае, і юнацкія гады ўспамінаю з цеплынёю. Хоць і працавалі мы шмат, але і адпачываць умелі. На вячоркі хадзілі, танцавалі, спявалі. З мужам пазнаёмілася тут, у Ахонаве. Ён сябраваў з маім братам, прыходзіў да нас у госці. Аднойчы на танцах запрасіў мяне патанцаваць, а потым і замуж паклікаў. Пражылі з мужам 57 гадоў разам, добра жылі. Валянціна Васільеўна расказала, што некаторы час працавала настаўніцай малодшых класаў у вёсцы Панікарты, потым у Ахонаве. Завочна вучылася ў Навагрудку ў педвучылішчы, але, калі нарадзіла старэйшага сына, вучобу прыйшлося пакінуць. Затым да пенсіі працавала на ФАПе санітаркай. Варта адзначыць, што ўсё жыццё Валянціну Бранкоўскую суправаджае песня: з дзяцінства яна спявала ў царкоўным хоры, а потым – у народным фальклорным калектыве вёскі Ахонава, які быў створаны ў 1986 годзе. У першы склад фальклорнага гурта ўвайшлі адзінаццаць мясцовых жанчын, якія выдатна ведалі песенную традыцыю, манеру выканання песень у іх вёсцы, маглі ўсё гэта яскрава ўвасобіць. Сярод першых удзельніц калектыву была і Валянціна Васільеўна Бранкоўская. Фальклорны калектыў вёскі Ахонава выступаў у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, быў і з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых мерапрыемстваў. З удзелам мясцовых спявачак была нават запісана тэлеперадача “Запрашаем на вячоркі”. У рэпертуары калектыву – каля 60 аўтэнтычных песень: абрадавыя (калядныя, велікодныя, юр’евыя, купальскія), сямейна-бытавыя. Усе яны выконваюцца без музычнага суправаджэння ў мясцовай песеннай манеры. У 1995 годзе калектыву быў нададзены статус народнага. Разам з Валянцінай Васільеўнай мы доўга разглядаем фотаальбом, у якім не толькі шмат фотаздымкаў з роднымі людзьмі, але і з удзельнікамі фальклорнага калектыву, якія таксама сталі ўжо ёй блізкімі. А напрыканцы нашай сустрэчы жанчына зазначыла, што песня заўжды падымае ёй настрой, сілы знаходзяцца далей жыць і ўсё рабіць.