День: 22.08.2019

Встреча людей пожилого возраста

22 августа в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры»  прошла встреча » Лето в банке»  для людей пожилого возраста .Где каждый мог поделиться своими рецептами , а так же попробовать соления   и маринады  своих соседей , и конечно обменяться рецептами .

Автор admin 22.08.2019 Выкл.

У студатрад – па рамантыку і заробак

У Дварэцкім доме культуры прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана ўдзельнікам летняга студэнцкага атрада імя героя Савецкага Саюза Барыса Адамавіча Булата. Мерапрыемства арганізавалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і работнікі КСУП “Дварэц-Агра”. На сустрэчы прысутнічалі старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, інспектар па кадрах гаспадаркі Тамара Літвінава, работнікі Дварэцкага дома культуры. Прысутныя бурнымі апладысментамі павіталі студатрадаўцаў, якія працавалі ў КСУП “Дварэц-Агра”. Кацярына Хілімончык падзякавала моладзі, што яны праявілі ініцыятыву, прыйшлі і дапамаглі гаспадарцы. – 2019 год – Год малой радзімы, мы павінны заўсёды клапаціцца і аказваць падтрымку сваёй малой радзіме, а для вас – гэта аграгарадок Дварэц. Яна ўзгадала гісторыю студэнцкіх атрадаў, заснаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Кацярына Хілімончык узнагародзіла граматамі студатрадаўцаў, якія ўжо не першы год працуюць у гаспадарцы: Ілью Маліку, Дмітрыя Сідорчыка, Уладзіслава Парфіновіча, Ксенію Лагута, Вольгу Радзюк. Алена Жукоўская, камандзір атрада, акрамя граматы атрымала памятны падарунак. Сувенірамі былі ўзнагароджаны і самыя маладыя ўдзельнікі атрада. ершы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” уручыла Падзячнае пісьмо выконваючаму абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандру Сачыку за аказанне садзейнічання і дапамогу ў развіцці дзейнасці студатрадаўскага руху на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Сваімі ўспамінамі аб вучобе, камсамольскім юнацтве і рабоце ў студэнцкіх атрадах з моладдзю падзяліліся Міхаіл Губар, Аляксандр Сачык і Тамара Літвінава. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж. На працягу мерапрыемства для прысутных гучалі песні ў выкананні артыстаў Дварэцкага дома культуры.

Автор admin 22.08.2019 Выкл.