У аграгарадку Дварэц прайшоў сельскі сход
На базе Дварэцкага дома культуры адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, сілавых структураў раёна, жыхары Дварэцкага сельскага савета. Да пачатку мерапрыемства жадаючыя змаглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства. У сельскім сходзе ўзялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік Дзятлаўскага РАНС С. Казушчык, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ю. Ганчар, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н. Ганчар, інспектар па асноўнай дзейнасці Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. Жыбко, метадыст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама А. Даргевіч, інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юшкевіч. Сельскі сход завяршыўся міні-канцэртам, які падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры.