День: 14.08.2019

Вітаем вас, равеснікі Гродзеншчыны!

Дзятлаўскі раён актыўна ўключыўся ў акцыю “Нам яшчэ 75”. У час яе сёлетнія юбіляры, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці, атрымліваюць віншаванні і падарункі.У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці з юбілейнай нагоды павіталі равеснікаў Гродзеншчыны – Валянціну Іванаўну Юргілевіч, Сафію Мікалаеўну Ліскову, Міхаіла Канстанцінавіча Губара, Арсенія Іванавіча Грэйню, Ганну Антонаўну Ціхан, Аляксандра Міхайлавіча Пацынку, Кацярыну Сямёнаўну Іванюк, Івана Іванавіча Васілевіча, Мікалая Іосіфавіча Пецюка, Ганну Аляксандраўну Норка, Марыю Эдуардаўну Панкевіч, Мікалая Аляксандравіча Царука, Марыю Канстанцінаўну Калодка, Ганну Іосіфаўну Орсік. Работнікі Цэнтра культуры і раённай бібліятэкі падрыхтавалі для юбіляраў канцэртную праграму, адрасавалі ім шчырыя словы віншавання. Распачаў сустрэчу старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, які адрасаваў прысутным пажаданні добрага настрою і даўгалецця. Ад моладзі Дзятлаўшчыны прысутных павіншавала Першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. На памяць аб мерапрыемстве юбілярам уручылі памятныя падарункі. Юбілейная сустрэча – нагода пагутарыць, выслухаць адзін аднаго. У кожнага з гасцей свята – свая цікавая жыццёвая гісторыя. Гэта дзесяцігоддзі сумленнай працы дзеля Айчыны, важкія працоўныя ўзнагароды, свая сям’я, дзеці, унукі, праўнукі. Да прыкладу, ажно трое 75-гадовых юбіляраў восенню адзначаць залатое вяселле. Госці свята расказалі пра свае захапленні, заспявалі ўпадабаныя песні, прачыталі вершы, пасмяяліся ад душы за кубачкам чаю. На памяць аб сустрэчы кожны з прысутных атрымаў юбілейны медаль “75 — юбілей”.  Музычны падарунак імяніннікам падрыхтавалі работнікі Цэнтра культуры – Марына Шаўчук, Ала Чарняўская, Аляксандр Раеўскі, Анастасія Максіменка.Напрыканцы сустрэчы  яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і зрабіць сумеснае фота на памяць.

Автор admin 14.08.2019 Выкл.

«Вместе веселей»

14 августа в аг. Вензовец для ребят оздоровительного лагеря «ПОЗИТИВ» была организована танцевально – игровая программа «Вместе веселей». Вовремя которой ребята смогли не только потанцевать, но и показать свои музыкальные и интеллектуальные знания. Самые активные участники игровой программы были поощрены сладкими призами.

Автор admin 14.08.2019 Выкл.