«Прощай лето
25 августа отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» проведен праздник «Прощай лето» . Прощаться с летом пригласила всех веселушка -хохотушка -подружка лета , которая рассказала как прекрасно летом веселиться , отдыхать , загорать и набираться хорошего настроения , а так же провела весёлые игры , а участники кружка сольного пения » Званочкі» подготовили концертную программу . В конце праздника веселушка -хохотушка подарила всем присутствующим частичку солнца из воздушных шариков . Каждый присутствующий на празднике мог так же поучаствовать в конкурсе рисунка на асфальте.
Дварэц сабраў гасцей на свяце каравая
Напоўненае думяным хлебным водарам і шчырымі ўсмешкамі вяскоўцаў, у Дварцы сустрэлі святакаравая. Яно стала чарговым пунктам у святочным маршруце раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Як добрыя гаспадары, на дварэцкай зямлі гасцей сустрэлі караваем новага ўраджаю, які прэзентаваў старшыня Дварэцкага сельвыканкама Кастанцін Вінцукевіч. Ён павіншаваў са святам землякоў і павітаў гасцей мерапрыемства – старшыню раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, першага сакратара Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыну Хілімончык, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталлю Калодка, намесніка начальніка аддзела Васіля Шыцько. Свята на дварэцкай зямлі стала добрай нагодай падзякаваць усім, хто здабываў сёлетні каравай. Прыемную місію ўручыць узнагароды ўзяў на сябе выконваючы абавязкі кіраўніка камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык. Сёлета гаспадарка заняла пятае месца ў раённым спаборніцтве на жніве. На яе палетках сабрана больш за 6,5 тон збожжа, ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 26,9 цэнтнера з нектара. За ўборачную кампанію пяць з васьмі камбайнавых экіпажаў сталі тысячнікамі, чатыры вадзіцелі перавезлі звыш тысячы тон збожжа. — Нізкі паклон вам, дарагія хлебаробы! – звярнуўся да аграрыяў Аляксандр Казіміравіч. – Дзякуючы вашаму старанню, прафесіяналізму, майстэрству і адказнасці мы маем багаты хлебны каравай. Грашовымі прэміямі ад КСУП “Дварэц-Агра” былі адзначаны лепшыя на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу: камбайнеры Аляксандр Кастусік (намалаціў 1309 тон збожжа), Вячаслаў Кастусік (1436 тон збожжа), сямейны камбайнавы экіпаж у складзе Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў (1441 тона збожжа). Сярод вадзіцеляў, лепшых на жніве, – Дзмітрый Маліка (перавёз 1364 тоны), Васіль Жых (1502 тоны), Мікалай Мікшут (1744 тоны – і гэта лепшы вынік у нашым раёне!). Таксама былі ўзнагароджаны работнікі сушыльнай гаспадаркі.Уладзімір Казак адзначыў Падзякамі раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу працаўнікоў гаспадаркі, якія зрабілі важкі ўклад у сёлетні каравай. Гэта галоўны аграном КСУП “Дварэц-Агра” Сяргей Лабар, загадчыца збожжасклада Алена Кець, механізатары Анатоль Апанасік і Віктар Фабішэўскі (адзначыліся на прэсаванні саломы). У час музычнай паўзы кранальным сюрпрызам для прысутных стаў вальс у выкананні дварэцкіх школьнікаў, чые бацькі працуюць у мясцовай гаспадарцы. Падарункі працоўнай моладзі ад раённага камітэта ГА “БРСМ” прывезла Кацярына Хілімончык. Яна ўзнагародзіла лепшых маладых спецыялістаў гаспадаркі – эканаміста Ганну Якімчык, галоўнага заатэхніка Яўгена Сербіна, загадчыка майстэрні Андрэя Спасюка. Пасля ўрачыста-віншавальнай часткі ўдзельнікаў свята запрасілі на стадыён, дзе каманды Дварэцкай сярэдняй школы, КСУП “Дварэц-Агра” і Дзятлаўскага лясгаса пазмагаліся за лідарства.Канкурсанты паказалі спартыўную падрыхтоўку, спрыт, камандны дух і дасціпнасць. Тым часам балельшчыкі каманд і госці свята, якія стаміліся ад спёкі, мелі магчымасць “асвяжыцца” пітной вадой ад раённай арганізацыі “Чырвонага Крыжа” ў засені дрэваў. Па выніках конкурсу лепшымі сталі аграрыі, віцэ-чэмпіёнамі – работнікі лесу, прызёрамі – педагогі. На памяць аб эстафеце каманды атрымалі дыпломы і прызы. Радуе той факт, што сельскія мерапрыемствы ў большасці сваёй сямейныя. Тут заўжды багата дзяцей рознага ўзросту разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Забавы знайшліся для кожнага – жадаючыя змаглі пакатацца на атракцыёнах, набыць цацкі або вырабы народных майстроў. Для інфармацыі гасцей свята мясцовая бібліятка падрыхтавала тэматычную выставу, прысвечаную 70-годдзю гаспадаркі і 75-годдзю Гродзенскай вобласці. На працягу мерапрыемства добры музычны настрой яго гасцям дарыў народны калектыў “Ятранка” і артысты Дзятлаўшчыны. Завяршылася свята выступленнем запрошанага цыганскага музычнага калектыву “Жемчуга” і дыскатэкай 90-х.
«Мы Вас приветствуем песней!»
25 августа работниками Раклевичского Дома культуры в деревне Пацевщина была проведена концертная программа «Мы Вас приветствуем песней!», в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли», приуроченная к 75-летию образования Гродненской области.
«7 свитков принцесс»
25 августа в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошел детский День рождения «7 свитков принцесс».
«Ёсць на зямлі такі куточак!»
24 августа в аг.Гезгалы прошёл праздник «Ёсць на зямлі такі куточак!». Много тёплых слов было сказано в адрес жителей агрогородка. Со словами поздравления выступил председатель Жуковщинского сельского Совета Валерий Петрович Веремейчик и председатель первичной организации ветеранов войны, труда и вооружённых сил — Александр Викторович Волков.На праздник была приглашена поэтесса Вера Игнатьевна Хрищанович. Прозвучали музыкальные подарки от Анастасии Жемойтук, Юлии Лагутик,Натальи Капкович,Виталия Крейдича,Ольги Иода, Марины Шевчук, Натальи Бузук, Анны Харлинской, Тамары Ступак,Ивана Кашко,Елена Кашко. Особенно тепло принмали зрители маленьких звёздочек — Нелли Санюк и Ксению Жилянину.
Праздник деревни Драбовичи
Сегодня для жителей деревни Драбовичи был организован праздник. Интересную развлекательную программу подготовили артисты Козловщинского Дома культуры. Настроение на празднике создавали народный ансамбль песни «Зараначка», а также другие артисты. Жители деревени имели возможность попеть песни под баян, послушать забавные шутки, потанцевать и просто отдохнуть на празднике родной деревни.
Наваельня прымала гасцей
“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” – пад такой назвай 24 жніўня прайшло свята гарадскога пасёлка Наваельня. Сёлетняе ўрачыстае мерапрыемства жыхары і госці аднаго з самых прыгожых і ўтульных мястэчкаў Дзятлаўшчыны адзначылі па-сапраўднаму весела, ярка і з запалам. Першымі жыхароў і гасцей пасёлка павіталі работнікі Новаяльнянскага дома культуры. Словы віншаванняў і падзяк ад вядучых прагучалі ў адрас тых людзей, хто шчыра любіць і шануе мясціны, у якіх нарадзіўся і жыве, хто з’яўляецца дбайным гаспадаром сваёй малой радзімы, хто, нягледзячы на хуткія перамены сучаснасці, застаецца сапраўдным захавальнікам сямейных каштоўнасцяў і традыцый. Права адкрыць свята было прадастаўлена старшыні Новаяльнянскага сельвыканкама Ірыне Кунахавец. Яна пажадала жыхарам і гасцям пасёлка моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, святочнага настрою, аптымізму, новых запамінальных уражанняў. На цырымоніі ўзнагароджання адзначылі і павіншавалі самых працавітых, адказных і ініцыятыўных людзей пасёлка Наваельня, імёны якіх сёлета занесены на Новаяльнянскую Дошку гонару. Сярод іх: Тамара Бяляўская – работнік Новаяльнянскай сярэдняй школы; Святлана Баравік – работнік тэрапеўтычнага аддзялення мясцовай бальніцы; Марына Каплінская – работнік Новаяльнянскага дзіцячага сада; Іван Лашкоўскі – работнік мясцовага лясніцтва; Віктар Сушко – работнік структурнага падраздзялення ўчастка базы хімічнай прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”; Зінаіда Чувак – работнік ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”; Ларыса Шукала – работнік установы “Рэспубліканская туберкулёзная бальніца “Наваельня”. У гэты вечар віншаванні атрымалі старажылы пасёлка і самыя маленькія яго жыхары, і тыя, хто адзначае свае “залатыя” і “сярэбраныя” шлюбныя юбілеі. Цёплыя словы падзякі Ірына Кунахавец выказала і ў адрас людзей, падворкі якіх з’яўляюцца ўзорам чысціні і парадку. Былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак і кветнік. Яго пераможцамі сталі Пелагея Крывеня, Ірына Драздова, Лідзія Трафімчык, Ніна Ганчар, сям’я Вячаслава і Таццяны Доўгач, сям’я Сямёна і Тамары Анушкевіч. Грамату за актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці Новаяльнянскага дома культуры атрымала Марына Кекшук. Работнікі Новаяльнянскага дома культуры падрыхталі цікавую святочную праграму. На пляцоўцы побач са сцэнай для дзяцей працаваў гарадок атракцыёнаў: батуты, цір, надзіманыя горкі. Акрамя гэтага, працавалі гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць каштоўныя дробязі, сувеніры, цацкі. У аматараў салодкага была магчымасць паласавацца папкорнам і салодкай ватай. Выстава карцін знакамітага мясцовага мастака Анатоля Кардаша стала сапраўдным арт-аб’ектам свята. Яркія, каляровыя пейзажы родных мясцін і спакойныя пейзажы марскіх узбярэжжаў і хваляў вабілі зрок кожнага, хто завітаў на свята. Не засталося раўнадушным да творчасці мастака і маладое пакаленне. Карціну з выявай шыкоўнага букета цюльпанаў з рук мастака атрымала ў падарунак пераможца конкурсу на лепшае веданне імёнаў знакамітых мастакоў свету жыхарка пасёлка Наваельня Марына Марчук. Працягнулася мерапрыемства вялікім святочным канцэртам, у якім прынялі ўдзел артысты Новаяльнянскага дома культуры, а таксама салісты Дзятлаўшчыны. Вельмі цёпла гледачы сустрэлі выступленні маленькіх жыхароў пасёлка, якія падрыхтавалі танцавальную кампазіцыю. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стаў канцэрт зорак беларускай эстрады Аляксея Рома і Ігара Аксюты. Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
У Дзятлаве гучна прайшоў вулічны моладзевы капуснік “Тваё лета”
Яскравым акордам адыходзячага лета стаў моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета-2019!”. Свята, якое паспела стаць традыцыйным і чаканым, сёлета змяніла фармат і пашырыла аўдыторыю. Дзякуючы рознапланавасці праграмы, да юных узростам гледачоў далучыліся маладыя душой. Арганізатарам свята выступіў сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Адкрылася мерапрыества “Паланэзам” у выкананні дзіцячай танцавальнай студыі “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрыстэнка. Працягам і кульмінацыяй свята стаў шырока анансаваны парад нявест. На вулічны подыум выйшлі мясцовыя прыгажуні ў вясельных строях розных фасонаў. Вытанчанасць і грацыя, прыгажосць і маладосць – усё гэта дэманстравалі ўдзельніцы дэфіле пад мелодыі саксафона ў выкананні Уладзіслава Чарняўскага. Парад нявест стаў адначасова і своеасаблівым конкурсам прыгажосці. Адказаўшы на пытанні вядучых, дзяўчаты былі выкупаныя ў авацыях публікі. Па ўзроўню апладысментаў і вызначылася пераможца конкурсу. Ёю стала наша зямлячка з Вензаўца Аляксандра Маленчык. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім Дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і заканчэння магістратуры яна працуе ў фармацэўтыцы, але не ўяўляе сваё жыццё без песні (што пазней яна прадэманстравала гледачам). Заўважым, што Аляксандра ўжо мае абранніка сэрца, таму, магчыма, у хуткім часе яна апране вясельную сукенку для ўласнага бенефіса. На памяць аб мерапрыемстве пераможца атрымала падарунак ад раённай арганізаці ГА “БРСМ”. Усе ўдзельніцы параду нявест былі адзначаны дыпломамі. Градус весялосці капусніка павысіла выступленне на галоўнай сцэне мерапрыемства цыганскага калектыву “Бахталачы”. Не заморскага, а свайго, складзенага з дзятлаўскіх артыстаў. Госці свята пабачылі ў выкананні калектыву аўтэнчычны цыгансці абрад шанавання жаніха і нявесты, паслухалі цыганскія песні, падзівіліся на задорныя цыганскія танцы, ад якім самому не стаіцца на месцы. Тым часам, у парку для дзяцей працавалі надзіманая горка і батут, а падлеткі ў чаканні старту “Colоr-фэсту” распачалі вясёлыя гульні з фарбай. Расфарбаваныя ў розныя колеры вясёлкі (і не толькі), яны змешваліся са святочным натоўпам і дадавалі святу яркую нотку. Пасля музычнай “гісторыі кахання” ад Марыны Шаўчук, на сцэну выйшаў ансамбль “Прымакі”. І стала зразумела: зараз будуць народныя песні, жарты і абавязкова – гульні. Адмыслова, па-беларуску забаўляць публіку – “каронка” гэтага калектыву. У праграме вулічнага капусніка “Тваё лета 2019” прагучалі папулярныя песні ад артыстаў Дзятлаўшчыны. Аматары і знаўцы музыкі паспрабавалі свае сілы ў гульні “Адгадай мелодыю”. Цягам усяго мерапрыемства для яго гасцей працавала выстава-продаж вырабаў ад майстроў-умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Моладзевае, а насамрэч, усеўзроставае свята завяршылася зацемна чаканым “Colоr-фэстам”.
«От чистого сердца»
В рамках празднования 75-летия со дня основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли» 23 августа творческим коллективом Гезгаловского и Жуковщинского Домов культуры в деревне Стрела была проведена концертная программа «От чистого сердца».
«Добрый день, соседи!»
В рамках празднования 75-летия со дня основания Гродненской области и акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли» 23 августа в деревне Ведровичи прошла концертная программа «Добрый день, соседи!», подготовленная творческим коллективом Даниловичского Дома культуры совместно с творческим коллективом Дворецкого Дома культуры. Хорошее настроение жителям деревни дарили: ансамбль народной песни «Суседачкі», Александр и Людмила Баклушины, Светлана Венская.