Месяц: Июль 2019

«Приключения ростовых кукол»

Эксклюзивную программу ребятам предложил театр ростовых кукол Dolls4All 3 июля в Вороново. Кнопочка и Клёпа «завели» детей и вовлекли в зажигательные танцы. Массу восторга вызвало у ребятни шоу с мыльными пузырями, которые, казалось, «заполонили» летнюю эстраду. В мир иллюзии увлек загадочный фокусник.

Автор admin 03.07.2019 Выкл.

Роднаму краю песню прысвячаю

Вялікая канцэртная праграма сабрала гасцей і ўдзельнікаў свята ў цэнтры Дзятлава. У гарадскім парку працавала фальклорная пляцоўка “Вянок творчасці народнай”, якую прадстаўлялі музычныя калектывы Дзятлаўскага раёна. Мілагучныя і задушэўныя, вясёлыя і задорныя песні прыйшліся даспадобы слухачам. Канцэртную праграму народнага эстрадна-духавога аркестра “Акцэнт” з гарадскога пасёлка Наваельня дзятлаўчане прынялі на “ўра”.

Автор admin 03.07.2019 Выкл.

Дзятлава сустракае юбілейнае свята

Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны, якое сёлета адзначаецца асабліва ўрачыста, бо яно юбілейнае. Эстафета мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартавала ў нашым раёне даўно, а 3 ліпеня на плошчы ў Дзятлаве ладзілася ўрачыстасць “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”, прымеркаваная да юбілейнага Дня Незалежнасці нашай краіны. Пачалася яна са сцяг-шоу і яркіх танцавальных падарункаў ад юных дзятлаўчан і іх старэйшых сяброў. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік: – Гэта радаснае і светлае свята – сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму. Тысячы дзятлаўчан змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічалі ў баях, якія вызначылі яе зыход. На дзятлаўскай зямлі барацьбу з акупантамі вялі партызанскія брыгады “Ленінская”, “Перамога”, імя Варашылава, асобныя атрады і спецатрады “Дружба”, “Баявы”, імя Дунаева, “Кастрычніцкі”, “Даватары”, цэнтрам партызанскага руху стала Ліпічанская пушча. Сёння кожнага з нас перапаўняе пачуццё вялікай удзячнасці тым людзям, хто геройскі змагаўся на фронце, у партызанскіх атрадах або ўдарна працаваў у тыле. Мы ў вечным абавязку перад тымі, хто на сваіх плячах вынес і выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны сёння дастойна прымае пакаленне спадчыннікаў Перамогі і адказна прадаўжае традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту краіны. У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці і поспехаў. Удзел у святочным мерапрыемстве прыняла дэлегацыя Абаянскага раёна Курскай вобласці, для дзятлаўчан прывітальны адрас накіраваў кіраўнік Абаянскага раёна Віталь Жылін. Галоўная каштоўнасць любой краіны – гэта людзі. У дзень свята на раённай сцэне ўшанавалі герояў працы, рукамі якіх ствараецца дабрабыт Айчыны. Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў свой час была створана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна, куды заносяцца імёны заслужаных землякоў. За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, дасягнутыя высокія паказчыкі ў вытворчай дзейнасці сёлета Кнігу Славы папоўнілі імёны Міхаіла Шыдлы, Расціслава Літавара, Івана Маркушэўскага. За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Дзятлаўскага раёна ў Кнігу Славы ўнесена імя Аляксандра Літвінскага. Пасведчанні аб занясенні заслужаным землякам і іх родным уручыў Аляксандр Дубовік. Былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае афармленне выставы дасягненняў да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Сярод калектываў прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва, сацыяльнай сферы Дыпломам за першае месца ўзнагароджана Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Дыплом другой ступені – у аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Трэцяе месца – у ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Сярод калектываў сельскагаспадарчай галіны пераможцам стала КСУП “Слава працы”. На другой пазіцыі – ААТ “Граніт-Агра”. На трэцім месцы — КСУП “Вензавец”. Урачыстасць прадаўжала выступленне артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны. Былі ўзгаданы важныя падзеі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзятлаўчане далучыліся да абласной акцыі “Вальс Перамогі” – на плошчы ў лёгкім танцы закружылі 75 пар. У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” нашы землякі выйшлі з партрэтамі родных, якія адстойвалі мір і свабоду. Праграму свята прадоўжыла караоке-батл “Песні нашых Перамог”, работа інтэрактыўных пляцовак, фотазон.

Автор admin 03.07.2019 Выкл.

“Слава і гонар табе, родная Беларусь!”. Выстава-прэзентацыя

Ужо з самай раніцы 3 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва – панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера. На вуліцы Міцкевіча была арганізавана работа сельскагаспадарчых падворкаў, якія прадставілі КСУП “Вензавец”, “Слава працы”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Дварэц-Агра”, “Белагурна”, “Русь-Агра”, “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Яны запрашалі акунуцца ў атмасферу часоў Вялікай Айчыннай вайны, паказвалі тагачасны быт, спявалі ваенныя песні, частавалі салдацкай кашай. Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў арганізавала міні-пленэр “Я малюю Баларусь”. На вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі. Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра дасягненні і поспехі. Так, напрыклад, выставу “культурнае жыццё ў кадры” арганізавалі работнікі культуры раёна. Бібліятэкары запрашалі на дзіцячую гульнёвую пляцоўку і фотазону. Аддзел адукацыі паказаў узнагароды сваіх выхаванцаў, расказаў аб іх праектах. “Дзятлаўскі сыраробны завод” запрашаў у вандроўку па “Сырнай краіне”, Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” частаваў усіх сваім адметным квасам. “Белпошта” прапанавала акцыю “Павіншуем родных і сяброў са святам”, Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку, а Дварэцкі льнозавод паказаў сваю прадукцыю. Варта адзначыць, што на выставах усіх прадпрыемстваў і арганізацый было што паглядзець, паслухаць, паспрабаваць. На гарадской плошчы працавалі гандлёвыя кропкі, гульнявыя пляцоўкі, выставы-продажы вырабаў народных умельцаў “Горад майстроў”.

Автор admin 03.07.2019 Выкл.

Шоу мыльных пузырей

з июля для юных дятловчан работала интерактивная площадка от образцового театра ростовых кукол «Куклы для всех», на которой было незабываемое красочное шоу — шоу мыльных пузырей. Шоу вызывало незабываемые впечатления у всех присутствующих! Это настоящее чудо, сказка, с помощью которой можно было побывать в другой реальности!

Автор admin 03.07.2019 Выкл.

«Беларусь моя родная»

3 июля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся праздничный концерт «Беларусь моя родная»,в честь 75-летия освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и ко Дню Независимости.

Автор admin 02.07.2019 Выкл.

Радзіме дарагой прысвячаецца!

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт “Радзіме дарагой прысвячаецца!”, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З вялікай павагай і асаблівым гонарам вядучыя канцэрта павіншавалі землякоў і гасцей нашай малой радзімы з юбілейнай датай краіны, пажадалі працвітання і дабрабыту. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што прызнанне Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў галоўным дзяржаўным святам з’яўляецца актам памяці і глыбокай пашаны герояў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Айчыны. Дзякуючы іх адвазе і стойкасці Беларусь атрымала тую сапраўдную незалежнасць, якой мы ганарымся. Аляксандр Міхайлавіч пажадаў, каб заўжды была квітнеючай, шчаслівай і мірнай наша краіна, а таксама шчасця, мірнага неба, здароўя ўсім дзятлаўчанам, каб у кожнага былі сілы і ўпэўненасць у сабе, сваіх здольнасцях, у ажыццяўленні ўсіх задумак і памкненняў. Беларусы спрадвеку славіліся сваёй дабрынёй і адкрытасцю, заўжды былі рады гасцям. Вось і на сённяшнім свяце шчыра віталі гасцей Дзятлаўшчыны. Гэта Віталь Жылін, кіраўнік Абаянскага раёна Курскай вобласці; Віктар Чарных, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Абаянскага раёна; Віталь Дзмітрыеў, начальнік аддзела інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій адміністрацыі Абаянскага раёна. Яны таксама павіншавалі дзятлаўчан і ўвесь беларускі народ з Днём вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадалі шчасця, дабра, удачы, працвітання. Прыемнымі музычнымі падарункамі для ўсіх сталі песні ў выкананні нашых землякоў Яны Мармыш і Сяргея Малышчыка, а таксама яшчэ адных гасцей  Дзятлаўшчыны – Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. Каля ўваходу ў Цэнтр культуры і народнай творчасці напярэдадні юбілейнага свята арганізавана выстава вышыванкі “Фарбы лета – да Дня Незалежнасці”. Яна змяшчае індывідуальныя работы майстрыхі-вышывальшчыцы Таццяны Загорцавай – мастацкага кіраўніка Новаельнянскага дома культуры. Родам Таццяна Васільеўна з Ганцавічаў Брэсцкай вобласці, майстэрства ручной вышыўкі пераняла ад матулі. Кожны твор вышывальшчыцы – яркі і непаўторны. Выстава прысвечана кветкам мірнай Беларусі, заклікана пагружаць гасцей у святочную атмасферу, радаваць фарбамі лета, дарыць добры настрой.

Автор admin 02.07.2019 Выкл.