Месяц: Июль 2019

«Нам яшчэ 75»

26 ліпеня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна са старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ганнай Жых, павіншавалі жанчын-юбтлярак з вёскі Ліжэйкі — Валянціну Іванаўну Чарняўскую і Валянціну Паўлаўну Кардаш з нагоды іх 75-годдзя ў рамках абласной акцыі «Нам яшчэ 75». Удзельнікі акцыі павіталі юбілярак песнямі, падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў, пажадалі жанчынам здароўя, шчасця, дабрабыту, даўгалецця.

Автор admin 26.07.2019 Выкл.

«Малая Родина – большая любовь»

У каждого человека есть своя малая родина. Малая – потому что это маленькая частичка нашей синеокой страны, родина – так как здесь нам знаком каждый уголок и здесь живут родные сердцу люди. Несмотря на  дождливую погоду 26 июля творческий коллектив сектора  с нетерпением ждали  жители деревни Явор, Сочивляны и деревня Беляки. С горящими глазами и искренними улыбками  на лице первыми в этот день встречали артистов жители деревни Явор. Импровизированная площадка на свежем воздухе  фона природы, и зрительные места под виноградником всегда гостинно принимает  семья Марии Иосифовны Гульник.   Приятно было видеть  на встрече долгожителя деревни  –Анну Ивановну Климович. Ни одна встреча  в деревни Явор не обходится без Галины Браниславовны Красоцкой, которая всегда готова поделится с нами и со своими жителями новой басней. Как только зазвучала музыка на импровизированной площадке в д.Сочевляны, мгновенно стали собираться жители на концерт не смотря на домашние дела,так-как ждали приезд артистов. Особенно приятно было поприветствовать среди зрителей почтенного возраста  в д. Беляки — Сорочинского Ивана Карповича и 75-летнего юбиляра –Борисевич Марию Ивановну. Светло и радостно становилось на душе что зрителям мы могли дарить знакомые для них песни, где вместе пели и танцевали с Мариной Михаловской, Ириной Бакшук и Анной Харлинской.

Автор admin 26.07.2019 Выкл.

«НАМ ЕЩЁ 75!»

26 июля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялось открытое заседание клуба ветеранов труда «В кругу друзей» «На 75-летних держим равнение!».На заседание были приглашены 75-летние юбиляры — ровесники образования Гродненской области.Председатель сельского Совета сердечно поздравил всех именинников и вручил им памятные сувениры.Работники отдела культуры спели душевные песни,все приятно пообщались за чашечкой ароматного чая.

Автор admin 26.07.2019 Выкл.

Ретро-концер «Как прекрасен этот мир».

26 июля, в рамках 75-летия Гродненской области в Центре культуры г.Дятлово прошел ретро-концер «Как прекрасен этот мир». Ведущие концерта Шевчук Марина и Ольга Иода предложили всем присутствующим побывать в атмосфере воспоминаний и ностальгии, говорили со зрителями о популярных кинофильмах, советских традициях и, конечно же, о песнях. Звучали шлягеры ушедшей эпохи, некогда популярные, которые и сейчас мы слушаем с большим удовольствием: «Лаванда», «Река» в исполнении Анны Харлинской, «А он мне нравится», «Солнечный зайчик» (Оксана Кашляк), «Совершите чудо» , «Где-то на белом свете»(Татьяна Шостко), «Позвони мне позвони», «На теплоходе» (Ольга Иода), Луна-луна», «Желаю тебе» (Марина Шевчук).Так же все горожане смогли принять участие в «Ретро-флешмобе». С помощью песен, трогательных и лиричных, задорных и энергичных, все присутствующие окунулись в прошлое, побывали в стране своей юности и молодости.

Автор admin 26.07.2019 Выкл.

Першыя тысячнікі на Дзятлаўшчыне

Паспяхова ідзе ўборка збожжавых на палях Дзятлаўскага раёна. На працягу некалькіх гадоў у час жніва камбайнавы экіпаж  ААТ “Граніт-Агра” першым у раёне намалочвае тысячу тон збожжа. Не стала выключэннем і сёлетняе жніво. Ужо 25 ліпеня Уладзімір і Андрэй Гукішы перакрылі запаветны рубеж. На камбайне “Lexion-580” яны намалацілі 1031 тону ўраджаю 2019 года.Павіншаваць самы паспяховы ў дэбюце жніва-2019 экіпаж раёна прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня  Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яны ўручылі віноўнікам урачыстасці дыпломы, грашовыя прэміі, кветкі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, Аляксандр Дубовік адзначыў, што ў ліку камбайнераў ААТ “Граніт-Агра” і іншых гаспадарак раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, многім з якіх па сілах дасягнуць намалоту ў тысячу і больш тон. Ён пажадаў хлебаробам далейшых працоўных поспехаў, для чаго неабходны самаадданасць  і вялікае цярпенне ў напружанай рабоце. Фальклорны гурт Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі” ўшанаваў камбайнераў песняй. Пасля ўрачыстасці перадавікі ў добрым настроі накіраваліся да камбайна. Іх бліжэйшая задача – дасягнуць двухтысячнага рубяжа.

Автор admin 25.07.2019 Выкл.

«У гасцях у Васілінкі»

25.07.2019г. у Вензавецкім Дом культуры прайшла фальклорна- гульнёвая праграма «У гасцях у Васілінкі».  У пачатку  дзяцей сустрэла Васілінка ў этна кутку прысвечанаму 75-годдзю Гродзенскай вобласці, дзе расказала і паказала дзецям побыт іх прадзедаў. Затым запрасіла на гульнёвую праграму і этна дыскатэку.

Автор admin 25.07.2019 Выкл.

Свята пасёлка Казлоўшчына “Каб помнілі”

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшло свята да Дня вызвалення паселішча ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года, з таго часу мінула ўжо 75 гадоў. Сёння ў Казлоўшчынскім сельсавеце жыве толькі адзін ветэран вайны. Гэта Фёдар Васільевіч Шалесны. Найперш яму былі адрасаваны пажаданні здароўя, аптымізму і доўгіх гадоў жыцця. А памяць усіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары пасёлка і госці свята ўшанавалі хвілінай маўчання. Як даніна памяці ахвярам ліхалецця былі ўскладзены букеты кветак і вянкі да помніка, што стаіць у цэнтры гарпасёлка. Ужо 75 гадоў мы жывём пад мірным небам, увесь гэты час квітнее і прыгажэе пасёлак, а ўсё дзякуючы працавітым і шчырым людзям, якія тут жывуць. У Казлоўшчыне традыцыйна ў час свята ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў. Старшыня Казлоўшчынскага сельсавета Вадзім Бялятка спачатку павіншаваў усіх землякоў са святам, падзякаваў тым, хто сваёй працай, сілай і талентам уносіў і ўносіць неацэнны ўклад у развіццё і дабрабыт пасёлка і сельскага савета ў цэлым. Пажадаў усім мірнага неба, моцнага здароўя, дабра, шчасця кожнай сям’і. Сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару Казлоўшчынскага сельвыканкама ён уручыў Раісе Сухоцкай, Леаніду Пузачу, Анатолю Самахвалу, Вячаславу Кучынскаму, Мікалаю Лішыку. Жыхароў Казлоўшчыны і сваіх землякоў з такім важным для іх святам павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. За шматгадовую плённую працу Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў уручыў Марыі Плаўскай, Людвігу Пякарскаму, Жанне Ёдчык, а таксама Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Міскевічу, Іне Шундрык. Ушанавалі ў гэты дзень і самага маленькага жыхара пасёлка – Цімура Дземідовіча; старажылу пасёлка Паліну Малаш, якая ў лістападзе адзначыць 95-годдзе; узгадалі і шматдзетныя сем’і, якіх у Казлоўшчыне чатырнаццаць; сямейную пару Мікалая Іванавіча і Марыі Пятроўны Нічыпаровіч, якія нядаўна адзначылі брыльянтавае вяселле. За захаванне народнай творчасці, майстэрства і талент падзякавалі народным умельцам пасёлка, а за нераўнадушша да ўсіх падзей, якія тут адбываюцца, і захаванне гісторыі ў фотаздымках – “пазаштатным карэспандэнтам пасёлка” Яўгену і Ларысе Горбач. Святочным падарункам для жыхароў Казлоўшчыны стала выступленне народнага ансамбля песні і музыкі “Ятранка”, групы “Лас Вегас” з горада Мінска. Песні ваеннай тэматыкі, а таксама сучасныя пра Бацькаўшчыну, шчасце, каханне выконвалі Сяргей Малышчык, Аляксандр і Людміла Баклушыны, Ірына Бакшук. Выступленні былі прыхільна сустрэты гледачамі і суправаджаліся ўдзячнымі апладысментамі. Да свята былі прымеркаваны выставы, якія размясціліся ў гарпасялковым скверы. Казлоўшчынская бібліятэка прапанавала экспазіцыю кніг да 75-годдзя вызвалення Беларусі і непасрэдна іх пасёлка, а таксама да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца ў фотазоне “Я люблю мой край”. Для самых цярплівых і ўседлівых праходзіў шахматны турнір паміж аматарамі гэтай гульні з Дзятлава, Казлоўшчыны і Слоніма. Мясцовая пажарная служба прадэманстравала пажарную тэхніку і магчымасці пажаратушэння з дапамогай пены, што выклікала асаблівае захапленне ў дзятвы. Для дарослых і дзяцей на працягу свята працавалі атракцыёны: батут, надзіманыя горкі, ціры, карусель; прадавалі марожанае, салодкую вату, папкорн. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў фестывалі фарбаў “Колор фест”. Да позняга вечара Казлоўшчына частавалася, танцавала, адпачывала.

Автор admin 21.07.2019 Выкл.

Каханне, мацнейшае за брыльянт

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз творчы калектыў сектара завітаў у вёску Яблынька да Антона Канстанцінавіча і Марыі Канстанцінаўны Варганоў, якія ў ліпені 2019 года адзначаюць 60-годдзе сумеснага жыцця. На брыльянтавае вяселле да дарагіх юбіляраў з’ехаліся дзеці, унукі, праўнукі, прыйшлі сябры і суседзі. У дзень свята для іх гучалі віншаванні, пажаданні доўгіх гадоў жыцця і сямейнага дабрабыту, а таксама лепшыя песні мінулых гадоў ад Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук, Васіля Шпігановіча. Брыльянтавыя юбіляры – шчырыя працаўнікі. Многія гады свайго жыцця яны аддалі рабоце: Антон Канстанцінавіч быў трактарыстам у некалькіх арганізацыях і калгасе, Марыя Канстанцінаўна працавала ў сельскай гаспадарцы. На іх жыццёвым шляху сустракаліся радасці і іспыты, але гэта не знішчыла сапраўднага кахання, якое і цяпер пануе ў сям’і, а таму родным і блізкім заўсёды цёпла і гасцінна ў бацькоўскім доме, які, дарэчы, Антон і Марыя пабудавалі самі. У наш час, калі разводамі нікога не здзівіш, прыклад сям’і Варганоў усяляе ўпэўненасць у інстытут шлюбу, вучыць маладых цярпенню і клопату. А шасцідзесяцігадовы юбілей сямейнага жыцця нездарма названы брыльянтавым: каб пражыць столькі гадоў разам, пачуцці павінны стаць такімі ж прыгожымі і моцнымі, як каштоўны камень брыльянт.

Автор admin 20.07.2019 Выкл.

«В родном краю как в раю»

Со звонкими песнями, танцами и светлыми улыбками прошел праздник деревни Озераны Дворецкого сельсовета,  посвященный 75-летию образования Гродненской области. Он был посвящен людям, которые живут и работают на родной земле, растят здесь детей, внуков, правнуков, стараются сделать красивыми дома и улицы. Со словами приветствия и поздравления к присутствующим обратился председатель Дворецкого сельсовета Винцукевич Константин Адамович. Которая пожелал всем мира и процветания, отметил, что каждому нужно беречь свою малую родину, родную деревню, заботиться о сохранении чистоты и порядка на земле. Массу положительных эмоций, танцев и задорных песен жителям д. Озераны подарили  творческие работники отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры».

Автор admin 20.07.2019 Выкл.