«Угадай мелодию»
30 июля в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла музыкально-развлекательная программа «Угадай мелодию» для отдыхающих ребят оздоровительного лагеря «Экобиола» Крутиловичского д/с-СШ..
Хлебаробы-тысячнікі працягваюць атрымліваць падарункі
Надвор’е спрыяе высокаму тэмпу абмалоту збажыны. Лідарам у раённым жніве-2019 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. 30 ліпеня адразу тры камбайнавыя экіпажы гаспадаркі намалацілі па 1 000 тон ураджаю: Андрэй Літвінскі і Аляксандр Паршук – 1 095 тон, Іван Бутэнка і Павел Богдан – 1 046 тон , Аляксандр Майсейчык і Андрэй Круталевіч – 1 061тону. Усе тры экіпажы працуюць на камбайнах “КЗС-1218”. Акрамя камбайнераў, тысячнікамі таксама сталі вадзіцелі на адвозцы зерня Казімір Рысюк і Валерый Крысанаў. Камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Пераможцам былі выказаны шчырыя словы падзякі, уручаны дыпломы, грашовыя прэміі, вымпелы, кветкі. Трэба адзначыць, што ад вопытных спецыялістаў не адстае і моладзь. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык падзякавала перадавікам за добрасумленную працу, пажадала не збаўляць тэмпаў і ўзнагародзіла каштоўнымі падарункамі. Фальклорны гурт “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры ўшанаваў хлебаробаў песняй .