День: 29.07.2019

«Его величество Нептун»

  Лето-это пора отдыха,  и праздников,  и веселья. Одним из самых популярных праздников летних лагерей  является «День Нептуна». Творческий коллектив Даниловичского Дома культуры  29 июля организовал и провёл в оздоровительном лагере «Экобиола» Крутиловичского д/с-СШ развлекательную программу «Его величество Нептун». В гостях у отдыхающих ребят побывали Нептун  и русалочки, Водяной и  Леший, которые погрузили ребят  в атмосферу сказки. Интересные игры и конкурсы на водную тему  способствовали созданию праздничного настроения и проявлению положительных  эмоций. Ребята получили возможность проявить смелость, доброжелательность, настойчивость в достижении результата. Кульминацией праздника стало традиционное обливание друг друга водой .

Автор admin 29.07.2019 Выкл.

Кіпіць жніво на Дзятлаўшчыне

На палях раёна спее добры ўраджай, і асноўны клопат для хлебаробаў сёння – убраць яго без страт. Безумоўна, уся адказнасць кладзецца на плечы камбайнераў і вадзіцеляў.  Гэта дзякуючы іх намаганням і старанню запаўняюцца засекі багатым ураджаем. І зноў гранітаўскія хлебаробы папаўняюць рады тысячнікаў. 29 ліпеня адразу два камбайнавыя экіпажы ААТ “Граніт-Агра” намалацілі па 1000 тон ураджаю: Уладзімір і Іван Чарняўскія – 1035 тон, Алег Грыб і Андрэй Сёмуха – 1007 тон. Уладзімір і Іван Чарняўскія з’яўляюцца пераможцамі абласных спаборніцтваў па Дзятлаўскім раёне, якія першымі намалацілі 1000 тон збожжа ў групе камбайнераў з прапускной здольнасцю 10-12 кг/c. Асабліва выніковым выдаўся для іх учарашні дзень – 167 тон зерня. Яны працуюць на камбайне “John Deere”. Акрамя камбайнераў, тысячнікам па стане на 29 ліпеня стаў вадзіцель “МАЗа” з прычэпам на адвозцы зерня Андрэй Гулецкі. Больш за 700 тон зерня перавезлі на аўтамашынах з грузападымальнасцю да 5 тон Віктар Тарас, Сяргей Сарока і Дзяніс Сёмуха. Усіх камбайнераў і вадзіцеляў гаспадаркі з працоўнымі дасягненнямі павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, уручылі ім дыпломы, прэміі, вымпелы, падарункі і кветкі. Урачыстасць завяршылася. І зноў – у дарогу.

Автор admin 29.07.2019 Выкл.