День: 06.07.2019

«Купалье» в Вензовце

06.07.2019г. в а\г Вензовец,  прошел праздник «Купальскія забавы». В программе праздника были — театрализованное представление,  игры, шутки, песни, танцы, купальский костер, плетение венков, молодежная дискотека, на празднике работали аттракционы. Все ушли с хорошим настроением далеко за полночь, чтобы встретить ровно через год этот во истину всенародный праздник.

Автор admin 06.07.2019 Выкл.

«Купальская ночка чароўная»

6 июля в аг. ДВОРЕЦ прошёл  праздник «Купальская ночка чароўная», для жителей агрогородка  работниками отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» было  подготовлена детская и взрослая развлекательная программа, праздничная дискотека.

Автор admin 06.07.2019 Выкл.

“КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ”

6 ЛІПЕНЯ ПРАЙШЛО ЕАРОДНАЕ СВЯТА “КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ” . АРГАНІЗАТАРЫ ПАВІНШАВАЛІ ЖЫХАРОЎ АГРАГАРАДКА ЖУКОЎШЧЫНА З КУПАЛЛЕМ, НАГАДАЛІ ТРАДЫЦЫІ НАШЫХ ПРОДКАЎ,ПРАПАНАВАЛІ ГЛЕДАЧАМ КУПАЛЬСКІЯ ГУЛЬНІ І ЗАБАВЫ МЕРАПРЫЕМСТВА ПРАЙШЛО ВЕСЕЛА І ЦІКАВА.

Автор admin 06.07.2019 Выкл.

«Купалле ў Гезгалах

6 лiпеня ў Гезгалах адбылося народнае свята Купалле. Гледачоў чакала цiкавая i насычаная праграма: гульнi i забавы, песнi i хараводы, дзiцячыя атракцыёны i добрый купальскi настрой.

Автор admin 06.07.2019 Выкл.

«Купалле ў Раклевічах

Многія людзі вераць, што купальская ноч – сапраўды чароўная. Толькі ў гэтую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе шчаслівы. Вось і сёлета ў Раклевічах на Купалле сабраліся і дзеці, і дарослыя, каб адшукаць сваё шчасце – паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульнёвай праграме “У пошуках кветкі папараці”. Прысутнічалі на свяце і ганаровыя госці: кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч і старшыня Дзятлаўскага сельскага савета Аляксандр Маркушэўскі. Усё было ў гэты чароўны вечар: і песні, і карагоды каля купальскага вогнішча, і традыцыйныя народныя забавы. Для дзяцей працавалі атракцыёны, а моладзь весяліся на дыскатэцы. Цікава, ці многія знайшлі сваю папараць-кветку?..

Автор admin 06.07.2019 Выкл.

«Купалле ў Наваельні

На стадыёне ў гарадскім пасёлку Наваельня сабралася шмат жадаючых адсвяткаваць Купалле – свята чароўнае, магічнае і крыху загадкавае. Па павер’і, у гэтую асаблівую ноч могуць размаўляць усе расліны, жывыя істоты… і нават нечысць выходзіць са сваіх сховішчаў, каб напалохаць людзей, а каго і заманіць у ваду. Так і здарылася. Галоўная Русалка, Вадзянік і Ведзьма задумалі разлучыць закаханых Насценьку і Васілька, падманвалі іх, перашкаджалі сустрэцца. Але кемлівы Васілёк змог выканаць просьбу Вадзяніка – развесяліў яго, дарэчы, з дапамогай гледачоў, якія актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, – і закаханыя зноў сустрэліся. І хоць у гэтую ноч Насценька і Васілёк не знайшлі папараць-кветку, яны знайшлі большае – сваё шчасце. А свята было ў самым разгары. Юныя новаяльнянцы актыўна карысталіся магчымасцю паласавацца салодкай ватай, папкорнам, хот-догамі, пазабаўляцца на атракцыёнах. Дарослыя сустракалі бурнымі апладысментамі і падпявалі любімыя песні як сваім мясцовым артыстам, так і госці іх свята з Гродна – Але Аўдзейчык. У кагосьці на свяце быў такі добры настрой, што ён вырашыў усіх парадаваць невялікім салютам. Усе, хто купіў перад святам латарэю, а то і не адну, чакалі таго моманту, калі ж пачнецца розыгрыш. І не расчараваліся: кожны атрымаў прыемны і карысны падарунак. Адным з доўгачаканых момантаў свята было запальванне вялікага купальскага вогнішча, і калі яно поўнасцю разгарэлася, вельмі ўражвала і проста заварожвала. Але свята на гэтым не скончылася: хтосьці весяліўся і танцаваў на дыскатэцы, а хтосьці, мабыць, пайшоў шукаць сваю папараць-кветку… Сваімі ўражаннямі ад свята падзяліліся яго госці. Ганна і Дзмітрый Касцюшка, жыхары горада Вільнюса Літоўскай Рэспублікі: – Дзятлаўшчына – гэта наша малая радзіма. Мы кожны год прыязджаем сюды на гэтае свята. Радуе тое, што тут сабралася столькі многа гасцей, што зберагаюцца народныя традыцыі і да гэтага далучаецца моладзь. Таццяна і Алег Урбановічы, жыхары горада Дзятлава: – Мы прыехалі ў Наваельню усёй сваёй сям’ёй, з намі дзве нашы дачушкі. Яны паскакалі на батуце, пакаталіся з надзіманых горак. Вельмі спадабаўся канцэрт салісткі Гродзенскай філармоніі Алы Аўдзейчык, а вогнішча проста супер!

Автор admin 06.07.2019 Выкл.