День: 02.07.2019

«Беларусь моя родная»

3 июля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся праздничный концерт «Беларусь моя родная»,в честь 75-летия освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и ко Дню Независимости.

Автор admin 02.07.2019 Выкл.

Радзіме дарагой прысвячаецца!

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт “Радзіме дарагой прысвячаецца!”, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З вялікай павагай і асаблівым гонарам вядучыя канцэрта павіншавалі землякоў і гасцей нашай малой радзімы з юбілейнай датай краіны, пажадалі працвітання і дабрабыту. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што прызнанне Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў галоўным дзяржаўным святам з’яўляецца актам памяці і глыбокай пашаны герояў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Айчыны. Дзякуючы іх адвазе і стойкасці Беларусь атрымала тую сапраўдную незалежнасць, якой мы ганарымся. Аляксандр Міхайлавіч пажадаў, каб заўжды была квітнеючай, шчаслівай і мірнай наша краіна, а таксама шчасця, мірнага неба, здароўя ўсім дзятлаўчанам, каб у кожнага былі сілы і ўпэўненасць у сабе, сваіх здольнасцях, у ажыццяўленні ўсіх задумак і памкненняў. Беларусы спрадвеку славіліся сваёй дабрынёй і адкрытасцю, заўжды былі рады гасцям. Вось і на сённяшнім свяце шчыра віталі гасцей Дзятлаўшчыны. Гэта Віталь Жылін, кіраўнік Абаянскага раёна Курскай вобласці; Віктар Чарных, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Абаянскага раёна; Віталь Дзмітрыеў, начальнік аддзела інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій адміністрацыі Абаянскага раёна. Яны таксама павіншавалі дзятлаўчан і ўвесь беларускі народ з Днём вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадалі шчасця, дабра, удачы, працвітання. Прыемнымі музычнымі падарункамі для ўсіх сталі песні ў выкананні нашых землякоў Яны Мармыш і Сяргея Малышчыка, а таксама яшчэ адных гасцей  Дзятлаўшчыны – Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. Каля ўваходу ў Цэнтр культуры і народнай творчасці напярэдадні юбілейнага свята арганізавана выстава вышыванкі “Фарбы лета – да Дня Незалежнасці”. Яна змяшчае індывідуальныя работы майстрыхі-вышывальшчыцы Таццяны Загорцавай – мастацкага кіраўніка Новаельнянскага дома культуры. Родам Таццяна Васільеўна з Ганцавічаў Брэсцкай вобласці, майстэрства ручной вышыўкі пераняла ад матулі. Кожны твор вышывальшчыцы – яркі і непаўторны. Выстава прысвечана кветкам мірнай Беларусі, заклікана пагружаць гасцей у святочную атмасферу, радаваць фарбамі лета, дарыць добры настрой.

Автор admin 02.07.2019 Выкл.

“Беларусь памятае. Памятаем кожнага”

2 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшло ўскладанне кветак і вянкоў да помнікаў загінулым воінам. Наш раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, актыўны ўдзел у якой прымае моладзь і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Урачыстая цырымонія з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Дубовіка і старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшла ў Дзятлаве, у гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. Ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мір і свабоду сабраліся прадстаўнікі раённай улады, установаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы, педагогі, гараджане. Да дзятлаўчан з нагоды юбілейнага свята далучылася дэлегацыя з Абаянскага раёна Курскай вобласці, якая прыехала з сяброўскім візітам (у 2017 годзе паміж раёнамі было заключана двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве). На “Вахту памяці” каля Вечнага агню заступіў ганаровы каравул Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” (старшыня Ірына Мішчанка). Вядучыя ўрачыстай цырымоніі Наталля Маліноўская і Марына Лукіянец нагадалі прысутным аб значнасці для беларускага народа надыходзячага свята, агучылі старонкі біяграфіі Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова, пахаваных у Дзятлаве. Подзвіг загінулых у Вялікай Айчыннай вайне прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі і вянкі да манумента. Затым кіраўнік раёна, старшыня раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і госці з Расійскай Федэрацыі з вянкамі і кветкамі накіраваліся да абеліска Славы ў Дзятлаве. Акрамя таго, вянкі і кветкі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў усклалі да падножжа помніка Іосіфа Філідовіча. Такія ж урачыстыя цырымоніі напярэдадні юбілейнага свята прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах нашага раёна. Вензавецкі сельскі савет Данілавіцкі сельскі савет Дварэцкі сельскі савет Новаяльнянскі сельскі савет Жукоўшчынскі сельскі савет

Автор admin 02.07.2019 Выкл.

Стартавала жніво на гранітаўскіх палетках

Традыцыйнае беларускае свята Зажынкі, якое азначае пачатак масавай уборкі збожжавых і зернебабовых культур, прайшло 2 чэрвеня на палетках ААТ “Граніт-Агра”. З бадзёрым і баявым настроем адсвяткавалі Зажынкі на адным з вядучых сельгаспрадпрыемстваў раёна, тым самым даўшы старт масаваму жніву на дзятлаўскай зямлі. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік і вядучыя спецыялісты гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі збожжасушыльных комплексаў, работнікі Данілавіцкага сельвыканкама, святары праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Адкрылі свята першага снапа гаспадыні-вядучыя, якія павіншавалі працаўнікоў хлебнай нівы з пачаткам збору новага ўраджаю, пажадалі ўсім добрай і плённай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, зладжанасці ў рабоце, цёплых сонечных дзён і бадзёрага настрою. З пачаткам уборачнай кампаніі павіншаваў работнікаў гаспадаркі кіраўнік ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур. Ён нагадаў, колькі рэсурсаў і намаганняў было ўкладзена на кожным з этапаў палявых работ і выказаў упэўненасць у тым, што калектыў, безумоўна, справіцца з пастаўленымі задачамі, а з’яднаная калектыўная праца  механізатараў і вадзіцеляў дапаможа выканаць гэтыя задачы своечасова. Да працаўнікоў хлебнай нівы са словамі пажаданняў звярнуліся галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Антон Тарасевіч і галоўны інжынер Андрэй Падліпскі. Павіншавала з пачаткам жніва работнікаў ААТ “Граніт-Агра” і кіраўнік спраў Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык. рава ўручыць каравай ураджаю мінулага года дырэктару ААТ “Граніт-Агра” Станіславу Мазуру было прадастаўлена галоўнаму аграному ААТ “Граніт-Агра” Антону Тарасевічу. Па ўжо гадамі існуючай традыцыі  гаспадару свята Станіславу Мазуру  ўручылі сноп, які ён імкнуўся падняць так высока, каб  усе паспелі загадаць некалькі жаданняў: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася, каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам жніва. У час святочнага мерапрыемства хлебам з мінулага ўраджаю частавалі і ўдзельнікаў свята. Са словамі благаславення звярнуліся да працаўнікоў хлебнай нівы настаяцель Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцыў Наваельні протаіерэй Валерый Мануйла і настаяцель касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў  у Раготне ксёндз Віктар Захарэўскі. Яны благаславілі вяскоўцаў на пачатак добрай справы і акрапілі святой вадой спецыялістаў гаспадаркі, камбайнераў, тэхніку і хлебныя нівы. Штогод на жніўных палетках ААТ “Граніт-Агра” задзейнічаны дзясяткі адзінак тэхнікі, не адзін дзясятак экіпажаў і брыгад. Вось і сёлетняя падрыхтоўка да жніва прайшла без  перашкод: тэхніка ў руках дбайных гаспадароў своечасова выйшла на палеткі. На камбайнах “Лексіён-580” задзейнічаны экіпажы Уладзіміра і Андрэя  Гукішаў, а таксама Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў; на камбайне“Джон-Дзір-9640”  прыступіць да жніва экіпаж Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, на камбайнах “КЗС-1218” запланавана праца адразу дзевяці экіпажаў: Аляксандра Майсейчыка і Андрэя Круталевіча, Аляксандра Ганчара і Аляксандра Мацкевіча, Аляксандра Кардаша і Аляксея Іванчыка, Паўла Богдана і Івана Бутэнкі, а таксама экіпажы Аляксея і Юрыя Лашкоўскіх, Андрэя Літвінскага і Аляксандра Паршука, Юрыя Буткевіча і Дзмітрыя Мазура, экіпаж двух Аляксандраў Сіневічаў, а таксама Алег Грыб і Андрэй Сёмуха. На адвозе збожжа на “ГАЗ САЗ 3507” працуюць Сяргей Сарока, Яўген Хоміч, Рыгор Варанюк, Віталь Макарчук, Генадзь Ходар, Сямён Богдан, Віктар Тарас, Аляксей Варвашэвіч, на “МАЗах” задзейнічаны Андрэй Гулецкі, Аляксандр Бакей, Аляксандр Зайко, Валерый Крысанаў, Казімір Рысюк, Леанід Бутэнка, Пётр Горбач, Дзяніс Сёмуха. На збожжасушыльным комплексе “М-819” у Круцілавічах працуюць Дзмітрый Сёмуха, Кірыл Болтач, Віктар Ляўшук, Аляксандр Мазюк. На збожжасушыльным комплексе “КЗСВ-30Г” – Андрэй Буча, Юрый Вараб’ёў, Аляксандр Галай, Яўген Літвінскі, на збожжасушыльным комплексе “М-819” у Таркачах задзейнічаны Дзмітрый Булойчык і Андрэй Варанюк. Для працаўнікоў жніва з сольнымі і дуэтнымі кампазіцыямі выступілі юныя артысты дзіцячага гуртка сольных песень “Званочкі”, гумарыстычнымі песнямі аднавяскоўцаў радавалі  артысты ансамбля народнай песні “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры. Ледзь адгучалі апошнія словы пажаданняў і вясёлых песень, як загрукаталі магутныя маторы збожжаўборачных машын. Дырэктару ААТ “Граніт-Агра” Станіславу Мазуру, як гаспадару свята, надалося права адправіць першыя камбайны ў поле. Зажынкі – гэта не проста прыгожае славянскае свята, якое сваімі каранямі адыходзіць у глыб стагоддзяў, гэта свайго роду стартавая пляцоўка перад важкай працай па атрыманні караваяновага ўраджаю. Свята прайшло ў цёплай атмасферы, весела і бадзёра, з танцамі, спевамі і добрымі пажаданнямі на добрае жніво. Нездарма ў народзе кажуць: “Якімі былі Зажынкі, такім будзе і ўраджай”.

Автор admin 02.07.2019 Выкл.