Месяц: Июль 2019

«С добрыми пожеланиями!»

31 июля творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения проведена концертная программа «С добрыми пожеланиями!» в деревни Студеровщина и Ледины, в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле». Жители с нетерпением ждали артистов,дарили тёплые аплодисменты за прекрасные ,душевные песни.Каждый музыкальный номер всё больше и больше поднимал зрителям настроение ,некоторые из них даже пускались в пляс.Ведь для любого человека главное душою не стареть,и не важно сколько нам лет….

Автор admin 31.07.2019 Выкл.

«Угадай мелодию»

30 июля в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла музыкально-развлекательная программа «Угадай мелодию» для отдыхающих ребят оздоровительного лагеря «Экобиола» Крутиловичского д/с-СШ..

Автор admin 30.07.2019 Выкл.

Хлебаробы-тысячнікі працягваюць атрымліваць падарункі

Надвор’е спрыяе высокаму тэмпу абмалоту збажыны. Лідарам у раённым жніве-2019 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. 30 ліпеня адразу тры камбайнавыя экіпажы гаспадаркі намалацілі па 1 000 тон ураджаю: Андрэй Літвінскі і Аляксандр Паршук – 1 095 тон, Іван Бутэнка і Павел Богдан – 1 046 тон , Аляксандр Майсейчык і Андрэй Круталевіч – 1 061тону. Усе тры экіпажы працуюць на камбайнах “КЗС-1218”. Акрамя камбайнераў, тысячнікамі таксама сталі вадзіцелі на адвозцы зерня Казімір Рысюк і Валерый Крысанаў. Камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня  Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Пераможцам былі выказаны шчырыя словы падзякі, уручаны дыпломы, грашовыя прэміі, вымпелы, кветкі. Трэба адзначыць, што ад вопытных спецыялістаў не адстае і моладзь. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык  падзякавала перадавікам за добрасумленную працу, пажадала не збаўляць тэмпаў і ўзнагародзіла каштоўнымі падарункамі. Фальклорны гурт “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры ўшанаваў хлебаробаў песняй .

Автор admin 30.07.2019 Выкл.

«Его величество Нептун»

  Лето-это пора отдыха,  и праздников,  и веселья. Одним из самых популярных праздников летних лагерей  является «День Нептуна». Творческий коллектив Даниловичского Дома культуры  29 июля организовал и провёл в оздоровительном лагере «Экобиола» Крутиловичского д/с-СШ развлекательную программу «Его величество Нептун». В гостях у отдыхающих ребят побывали Нептун  и русалочки, Водяной и  Леший, которые погрузили ребят  в атмосферу сказки. Интересные игры и конкурсы на водную тему  способствовали созданию праздничного настроения и проявлению положительных  эмоций. Ребята получили возможность проявить смелость, доброжелательность, настойчивость в достижении результата. Кульминацией праздника стало традиционное обливание друг друга водой .

Автор admin 29.07.2019 Выкл.

Кіпіць жніво на Дзятлаўшчыне

На палях раёна спее добры ўраджай, і асноўны клопат для хлебаробаў сёння – убраць яго без страт. Безумоўна, уся адказнасць кладзецца на плечы камбайнераў і вадзіцеляў.  Гэта дзякуючы іх намаганням і старанню запаўняюцца засекі багатым ураджаем. І зноў гранітаўскія хлебаробы папаўняюць рады тысячнікаў. 29 ліпеня адразу два камбайнавыя экіпажы ААТ “Граніт-Агра” намалацілі па 1000 тон ураджаю: Уладзімір і Іван Чарняўскія – 1035 тон, Алег Грыб і Андрэй Сёмуха – 1007 тон. Уладзімір і Іван Чарняўскія з’яўляюцца пераможцамі абласных спаборніцтваў па Дзятлаўскім раёне, якія першымі намалацілі 1000 тон збожжа ў групе камбайнераў з прапускной здольнасцю 10-12 кг/c. Асабліва выніковым выдаўся для іх учарашні дзень – 167 тон зерня. Яны працуюць на камбайне “John Deere”. Акрамя камбайнераў, тысячнікам па стане на 29 ліпеня стаў вадзіцель “МАЗа” з прычэпам на адвозцы зерня Андрэй Гулецкі. Больш за 700 тон зерня перавезлі на аўтамашынах з грузападымальнасцю да 5 тон Віктар Тарас, Сяргей Сарока і Дзяніс Сёмуха. Усіх камбайнераў і вадзіцеляў гаспадаркі з працоўнымі дасягненнямі павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, уручылі ім дыпломы, прэміі, вымпелы, падарункі і кветкі. Урачыстасць завяршылася. І зноў – у дарогу.

Автор admin 29.07.2019 Выкл.

Дзень мядовага жыцця ў Раклевічах

У нядзелю, 28 ліпеня, у рамках маштабнага сельскагаспадарчага раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” у аграгарадку Раклевічы прайшло свята мёду. Арганізатары запрасілі на яго не толькі знатакоў гэтага карыснага прадукта, але і проста аматараў паласавацца, паабяцаўшы расказаць шмат цікавага аб пчолах, здароўі і доўгалецці. Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі. Першым гасцей урачыстасці павітаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі: – Стала добрай традыцыяй праводзіць у аграгарадку Раклевічы свята мёду. А ўсё таму, што КСУП “Русь-Агра” займаецца пчалаводствам і штогод тут здабываюць больш за тону мёду. Цяпер у гаспадарцы налічваецца 55 пчоласем’яў. Жыхары Дзятлаўскага сельсавета таксама займаюцца пчалаводствам, у асабістых гаспадарках маецца 139 пчоласем’яў. Аднак пчолы карысны не толькі тым, што збіраюць мёд. Па назіраннях вучоных, за кошт апылення ўраджайнасць асобных сельскагаспадарчых культур можа быць павялічана на 50-80 %. Спадзяюся, пасля такога пазнавальнага свята колькасць людзей, якія займаюцца пчалаводствам, у нашым раёне значна павялічыцца. Паколькі ў рамках 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці на Дзятлаўшчыне прадаўжаюць услаўляць людзей працы, свята мёду не стала выключэннем. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароды за дасягненні ў працоўнай дзейнасці работнікам КСУП “Русь-Агра” ўручыў намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вадзім Царык. Артысты ж заклікалі гледачоў на “Мядовае асарці” – такую назву меў святочны канцэрт. Гучалі песні ад Алы Чарняўскай, Марыны Шаўчук, Вольгі Ёды. Затым на сцэну выйшлі самыя юныя жыхары аграгарадка ў яркіх касцюмах пчолак. Яны падрыхтавалі для прысутных дынамічны танец, моднае дэфіле і флэш-моб. За дэфіле маленькім мадэлям журы налічвала балы. Кожная з юных пчолак вызначылася ў пэўнай намінацыі і атрымала падарунак ад Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праграму прадоўжылі конкурсныя іспыты. Ірына Цяцерына запрасіла на сцэну каманды арганізацый. Іх чакаў вясёлы музычны конкурс “Угадай мелодыю”. Удзел у “нотных” баталіях прымалі чатыры каманды. Гэта былі гаспадары пляцоўкі: КСУП “Русь-Агра” і каманда Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, а таксама госці – ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”. На працягу гульні высокія здольнасці да адгадвання мелодый дэманстравала каманда КСУП “Жукоўшчына”, даволі яркімі і дынамічнымі ў яе атрымаліся танцы, таму журы прысудзіла камандзе галоўную ўзнагароду свята. Другое месца заняла каманда КСУП “Русь-Агра”. Трэцяе месца падзялілі каманды ААТ “Граніт-Агра” і Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы, салодкія прызы – скрыначкі з духмяным мёдам для іх падрыхтаваў КСУП “Русь-Агра”. Як толькі дарослыя пакінулі імправізаваную сцэну, на яе запрасілі маленькіх гасцей свята. Да іх завітаў узорны тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” з інтэрактыўнай праграмай “Буба-свавольнік”. Але гэта былі не ўсе сюрпрызы, якія падрыхтавалі да свята мёду яго арганізатары. Народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” выступіў з гульнявой праграмай “Як на Зецельскiм кiрмашы”: паміж сабой у вясёлай эстафеце спаборнічалі зборныя мужчынская і жаночая каманды. Праграму салодкага свята завяршыла выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля Раклевіцкага дома культуры “З песняй па жыцці”. Варта адзначыць, што на працягу мерапрыемства попытам карысталіся выстава-продаж, дэгустацыя вырабаў з мёду, набывалі людзі і сам гэты карысны прадукт, а маленькія наведвальнікі свята аблюбавалі надзіманыя горкі і батуты, паласаваліся папкорнам і салодкай ватай.

Автор admin 28.07.2019 Выкл.

Свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка

  У вёсцы Дзіракі панавала небывалае ажыўленне: мясцовыя жыхары сабраліся, каб разам адзначыць незабыўнае і ўрачыстае свята – свята  вёсак Дзіракі і Дубатоўка, свята роднага, мілага кутка, ціхага маляўнічага мястэчка. У гэты святочны дзень вёска запястрэла яркімі фарбамі, нязвыкла ажыла, напоўнілася гукамі вясёлых мелодый, смехам дзяцей. Мерапрыемства прайшло ў рамках 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці і абласной акцыі “Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі”.        Свята сабрала і маладых, і пажылых, і тых хто родам з гэтых вёсак, але ўжо даўно перасяліўся ў горад, але памятае і любіць сваю малую радзіму, і тых хто ўсім сэрцам «прыкіпеў» да гэтых дзівосных мясцін, і жыве тут па гэты час. Як вядома, атрыбутам любога мерапрыемствы з’яўляюцца віншаванні і добрыя пажаданні. Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншавала старшыня Данілавіцкага сельсавета Ганна Жых. Яна пажадала ўсім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку.З нагоды 75-годзя вызвалення Рэспулікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хвілінай маўчання ўшанавалі землякоў,  якія загінулі на фронце.Якое свята без ушанаванняў і ўзнагароджанняў? У гэты дзень асаблівай увагі ўдастоена  самая  найстарэйшая  жыхарка  вёскі — Соф’я Іосіфаўна Літвінская ёй споўніўся 91 год.  Словы падзякі за працу былі сказаныя на адрас работнікаў сельскай гаспадаркі.  Павіншавалі юбіляраў, якія адсвяткавалі свой юбілей – 45 годдзе Андрэй Макарчук, 60-годдзе Таіса Мазура, 80-годдзе Анастасія Янушкевіч. На свяце падвялі вынікі конкурсу  за лепшы падворак і квятнік. Творчыя работнікі Данілавіцкага Дома культуры таксама віншавалі ўсіх жыхароў  песнямі і добрымі словамі.Свята падыйшло да свайго завяршэння, але  разыходзіцца ніхто не хацеў.Жыхароў у вёсках становіцца ўсё менш з кожным годам. У Дзіраках цяпер пражывае 11 чалавек, у Дубатоўках – 4. Але галоўнае, што людзі тут добрыя, ветлівыя, і вельмі любяць сваю зямлю. І хай усё ў іх будзе добра.

Автор admin 27.07.2019 Выкл.

Дятловчане приняли участие в региональном фестивале традиционной культуры «Скарбы Гарадзеншчыны»

27 июля в Свислочи прошел региональный фестиваль традиционной культуры «Скарбы Гарадзеншчыны», в котором активное участие приняли дятловчане. Народный фольклорный коллектив г.п. Козловщина и народный фольклорный коллектив сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» приняли участие в конкурсной программе фестиваля. Народный театр-студия игры «Прымакi» принял активное участие в работе танцевально-развлекательной площадки «Кошык весялосцi». На Дятловском подвории был представлен мастер-класс по плетению поясов Ларисой Ненартович, и лепке из соленого теста Ольгой Жигало, также был представлен элемент нематериально-культурного наследия обряд «Юрье» д. Охоново. По результатом участия в фестивале — Диплом 2 степени в номинации “Лучшая презентация региональных строев”.

Автор admin 27.07.2019 Выкл.

«Пиратская вечеринка

В отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошел День рождение «Пиратская вечеринка «. Ребятам с пиратом предстояло отправиться на поиски пропавшего клада «торта», пройдя тяжелые испытания. Но прежде чем отправиться в путешествие они прошли обряд посвящения в пираты. С помощью своей смекалки и силы духа они прошли все испытания,им удалось отыскать все части пиратской карты и узнать где находится клад.

Автор admin 27.07.2019 Выкл.

«Я ЛЮБЛЮ МОЙ КРАЙ»

В отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» оформлена фотозона «Я люблю мой край»,приуроченная к 75-летию образования Гродненской области.Детвора и взрослые с удовольствием делают фотографии на память об этом знаменательном событии.

Автор admin 26.07.2019 Выкл.