Свята касцоў у Вензаўцы
Ужо некалькі гадоў запар свята касцоў збірае працаўнікоў вёскі і гасцей з усяго раёна. Мерапрыемства традыцыйна ладзіцца ў рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Святочнай пляцоўкай і нязменным месцам сустрэчы з’яўляецца аграгарадок Вензавец. На пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў свята і гасцей павіталі старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымановіч і кіраўнік КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік.У рамках святочнай праграмы ладзілася вясёлая эстафета, удзельнікамі якой сталі тры сельгаспрадпрыемствы раёна: КСУП “Вензавец”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”, а таксама жыхары аграгарадка Вензавец і іншых вёсак. Яны змагаліся ў конкурсах “Касі каса пакуль раса”, “На тыя ж граблі”, “Сена ў стозе – сытая зімоўка для жывёлы”, “Троіцкі вянок” . Фінальным этапам вясёлай эстафеты па традыцыі стаў музычны конкурс. Па выніках спаборніцтваў пераможцай прызнана каманда ААТ “Граніт-Агра”, другое месца атрымала каманда КСУП “Вензавец”, на трэцім месцы – каманда КСУП “Войневічы”. Лепшым касцом стаў Аляксандр Ярмаловіч, а самым юным удзельнікам конкурсу трэці год запар застаецца Максім Пятчыц. Дыпломы і каштоўныя падарункі ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі ад кіраўніцтва КСУП “Вензавец”. Перамогу і каштоўны падарунак за ўдзел у конкурсе на лепшае падвор’е, які праходзіў у аграгарадку Вензавец, атрымала сям’я Анатоля і Марыі Татарчык. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікаў і гасцей свята радавалі Карэліцкі народны калектыў народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі”, артысты народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка”. Асаблівым падарункам для землякоў стала сольнае выступленне ўладальніцы Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ад Мінскай вобласці, жыхаркі аграгарадка Вензавец Яны Мармыш. Радавалі гасцей разнастайнасцю і гандлёвыя кропкі, якія размясціліся побач з галоўнай пляцоўкай. Прапанавалі прадукты сваёй вытворчасці райспажыўтаварыства, мясцовыя рамеснікі і госці-майстры з іншых раёнаў. Літаратурная выстава ладзілася для аматараў мастацкага слова. Яна была арганізавана работнікамі Вензавецкай бібліятэкі. Для дзятвы працавалі шматлікія гульнёвыя пляцоўкі: надзіманыя горкі, батуты, іншыя атракцыёны.
Для каго адчыніў дзверы “Дасканалы свет казкі”?
Мяркую, любы чалавек, хоць раз у жыцці марыў здзейсніць падарожжа ў казку і сустрэцца там з любімымі героямі. Часам, мары ажыццяўляюцца. 15 чэрвеня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” дзверы ў “Дасканалы свет казкі” жыхарам і гасцям горада адчыніў трэці адкрыты фестываль-карнавал роставых лялек і лялечных тэатраў. Ужо з раніцы на стадыёне было шматлюдна: гучала музыка, працавалі гандлёвыя кіёскі. Шмат забавак было тут для малечы: ад традыцыйных атракцыёнаў, батутаў і надзіманых горак да фестывальнай інтэрактыўнай зоны. Яна таксама была казачнай. Напрыклад, работнікі Дварэцкага дома культуры заклікалі дзяцей на “Лялечны батл” і прапаноўвалі ім песенныя, танцавальныя, спартыўныя, інтэлектуальныя іспыты. Па суседству працавала яркая тэматычная фотазона з роставымі лялькамі ад узорнага тэатра-гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Свавольніца Маша прыехала ў Дзятлава з Наваельнянскага дома культуры і прывезла шмат рухомых гульняў на пляцоўку “Маша і Мядзведзь”. Нямала цікавых прапановаў для маленькіх аматараў казак было і ў мультыплікацыйных герояў на пляцоўцы “Шчанячы патруль”. Дзеці з радасцю падходзілі то да адных, то да другіх артыстаў, весяліліся з імі ад душы. Праграму фестывалю-карнавалу “Дасканалы свет казкі” пачаў парад гігантаў і любімых мультгерояў. Ва ўрачыстым шэсці роставых лялек прымалі ўдзел сем творчых калектываў. Шэсць з іх прыехалі на конкурс пазмагацца за званне лепшага і гран пры фестывалю. Гаспадары пляцоўкі, артысты ўзорнага тэатра-гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” (мастацкі кіраўнік Іван Каско), выступалі па-за конкурсу, але таксама падрыхтавалі для дзятлаўчан і гасцей нямала сюрпрызаў. Першы з іх чакаў прысутных на фестывальнай сцэне, дзе да ўдзельнікаў параду далучыліся тры роставыя лялькі-страусы. Яны здзіўлялі гледачоў дынамічным танцам. Наступнымі танцавальную эстафету перанялі маленькія туземцы, вельмі рухавыя і харызматычныя. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько павітаў гасцей на дзятлаўскай зямлі, падзякаваў ім, што не пабаяліся спёкі і прыехалі, пажадаў поспехаў, удачы, перамогаў. Сярод членаў фестывальнага журы была вядучы метадыст па тэатральным жанры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава. Яна зазначыла, што з задавальненнем прыехала ў Дзятлава. Як спецыяліста Аліцыю Людвігаўну прываблівае наш райцэнтр, таму што тут працуюцуе найбольш адметны на Гродзеншчыне тэатр роставых лялек. Роставых герояў для сцэны дзятлаўчане шыюць самі і ў значнай колькасці. Гэта заслуга калектыву энтузіястаў. Не дзіўна, што менавіта на Дзятлаўшчыне праходзіць традыцыйны фестываль-карнавал роставых лялек, сёлета ўжо трэці па ліку. На сцэну запрасілі канкурсантаў. Першымі гледачоў здзіўлялі госці са Свіслацкага раёна, артысты Грынкаўскага сектара культуры і адпачынку – народны тэатр-студыя гульні “Карагод” з праграмай “Добра ў вёсачцы жывецца”. Яны паказалі, як у іх развіваецца агратурызм і прымусілі гледачоў крыху папрацаваць на гаспадарцы. Вясёлыя клоўны са Шчучынскага цэнтра культуры прадстаўлялі гурток “Ігратэхнік” з праграмай “У гасцях у Бімкі і Бомкі”. Разам са сваімі памочнікамі Мядзведзем і Зайцам яны каталі дзетак па розных станцыях на імправізаваным цягнічку, ладзілі для іх музычныя гульні. доўгая панчоха і яе памочнікі ладзілі танцы для малечы. Тэатральныя будні ў пастаноўцы “Сход артыстаў пасля спектакля” вырашылі вынесці на суд журы артысты народнага драматычнага тэатра Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці. Атрымалася арыгінальна. Завершыла конкурсную праграму яркае выступленне аматарскага тэатральнага аб’яднання “Люстэрка” Скідзельскага гарадскога Дома культуры. Спектакль пад назвай “Раптам, як у казцы…” быў адметны тым, што традыцыйныя казачныя героі Ліса, Воўк, Маша, Міша і іншыя пасябравалі з высокімі тэхналогіямі, навучыліся карыстацца мабільным дадаткам “Аліса” і навігатарам. Менавіта гэтаму калектыву дастаўся гран пры трэцяга адкрытага фестывалю-карнавалу “Дасканалы свет казкі”. Дыплом за першае месца атрымалі артысты народнага тэатра-студыі гульні “Карагод” (Свіслацкі раён). Іх землякі, народны тэатр гульні “Вясёлы дворык”, заваявалі дыплом другой ступені. Трэцяе месца занялі артысты народнага драматычнага тэатра Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дыпломам “За арыгінальную тэатралізацыю песні” адзначана народнае аматарскае аб’яднанне “Закрытыя твары”, дыпломам “За акцёрскае майстэрства” – гурток “Ігратэхнік”. Акрамя прыезжых артыстаў, удзельнікам свята не давалі сумаваць юныя выканаўцы Дзятлаўшчыны, Буба-свавольнік і яго сябры, шоў мыльных бурбалак, фітнэс з роставымі лялькамі.
Людзям у белых халатах прысвячаецца
16 чэрвеня медыцынскія работнікі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята, а напярэдадні яго ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці з гэтай нагоды ладзіўся святочны канцэрт. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі павіншаваў медыкаў са святам. Ён пажадаў людзям у белых халатах моцнага здароўя, бадзёрасці духа, шчасця ў жыцці, падзякаваў за нялёгкую працу, за тое, што яны часам робяць немагчымае, суперажываюць чужы боль, бяруць на сябе адказнасць за жыццё пацыентаў. На ўрачыстасці прысутнічала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Міхневіча Тамара Шавель, якая ад яго імя выказала словы падзякі медыцынскім работнікам і перадала памятны падарунак. Многа цёплых слоў сваім калегам прагучала і ад галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Марыі Максімовіч. У ходзе ўрачыстасці медыцынскім работнікам Дзятлаўскага раёна былі ўручаны граматы і падзячныя лісты. Не абышлі ўвагай і ветэранаў аховы здароўя, якім у гэтым годзе, як і Гродзенскай вобласці, спаўняецца 75 гадоў: І. Ляўшук, Н. Баравік, А. Ляўкевіч, С. Міклаш, Я. Казлоўская. У гэты дзень святочны настрой гасцям свята дарылі мясцовыя артысты, а сапраўдным сюрпрызам для прысутных стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, вакальнай групы “Чысты голас”.
С юбилеем!
Свой 90-летний юбилей 14 июня празднует жительница аг. Крутиловичи Нагорная София Ивановна. Солнечным днём, в гости к юбилярше с цветами, подарками и конечно же с песнями пожаловали: председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих, творческий коллектив Даниловичского Дома культуры. В адрес Софии Ивановны звучали слова поздравления и песни.
«Они надежду дарят людям»
14 июня творческим коллективом Новоельнянского Дома культуры провели концертную программу «Они надежду дарят людям», посвящённую Дню медицинского работника в ГУ «Республиканская туберкулезная больница «Новоельня».
«Наша хата, пацехамi багата»
14 июня в деревнях Денисово и Гербелевичи проведена концертная программа «Наша хата, пацехамi багата» в рамках акции «Майстры творчасцi з паклонам гродзенскай зямлi».Жителей деревень радовали своим творчеством работники сектора внестационарного обслуживания населения и артисты Жуковщинского Дома культуры.
Вечарына ў стылі рэтра
12 чэрвеня музычная рэтра-вечарына сабрала ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці шматлікіх аматараў рок-н-ролу. Вечар у стылі рэтра ладзіўся для пажылых людзей раённага цэнтра, гасцей горада, а таксама для аматараў танцавальных вечарынак. Арганізавалі мерапрыемства сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тэму сустрэчы падтрымалі мясцовыя “стылягі” – удзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, людзі пенсійнага ўзросту. Дамы фарсілі ў прыгожых сукенках, яркіх каляровых пінжаках і элегантных капелюшах. Можна было ўбачыць папулярныя ў мінулым стагоддзі прычоскі. З першых хвілін сустрэчы ўдзельнікі вярнуліся ў 60-я –70-я гады. Танга, факстрот, вальс – і гэта далёка не поўны спіс танцавальных кампазіцый, пад якія танцавала пакаленне 60-х. Ідэальным дадаткам да атмасферы сталі музычныя шлягеры мінулых гадоў у выкананні раённых артыстаў. Для ўдзельнікаў сустрэчы ладзіліся конкурсы і віктарыны, была арганізавана выстава фотаздымкаў на вінілавых пласцінках. Фіналам сустрэчы стаў танцавальны флэш-моб пад хіты песень 60-х -70-х. – Лічу, што вечар атрымаўся на славу. Усім было весела і цікава. Гэта толькі адно са святочных мерапрыемстваў. А колькі іх яшчэ наперадзе! – падзялілася ўражаннямі Ядзвіга Гушча. – Такія вечары вяртаюць нас у нашу маладосць, калі мы бесклапотна танцавалі на пляцоўках. Усе гэтыя ўспаміны хвалююць нашы сэрцы, надаюць нам сілы і вяртаюць у самую чароўную пару жыцця – маладосць. Такія сустрэчы – гэта прыемныя хвіліны радасці, калі мы можам сабрацца разам, пагутарыць, падзяліцца ўспамінамі мінулых гадоў, а таксама радаснымі падзеямі, якія адбыліся ў нашым жыцці.
Шоу мыльных пузырей
13 июня в Центре культуры г. Дятлово образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» для участников детского оздоровительного лагеря «Улыбка» Средней школы №1 провели шоу мыльных пузырей.
С 60-летним юбилеем!
13 июня свой 60-летний юбилей отмечает жительница аг.Крутиловичи Сёмуха Галина Александровна. С песнями, цветами и подарками в гости пожаловал творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».
Концерт в Хвиневичах
13 июня в рамках акции «Военная агитбригада» с концертной программой «Славе не меркнуть.Традициям жить» сектор посетил агрогородок Хвиневичи. Не смотря на жаркий день концертная программа стала настоящим праздником, благодаря мастерству исполнителей звучали всем известные и любимые песни военных и послевоенных лет,которые до слёз трогали зрителей.