День: 30.06.2019

Свята з настроем маладосці

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня моладзі. Сёлета свята для маладых і ініцыятыўных, творчых і таленавітых дзятлаўчан і гасцей горада прайшло 30 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Масавы ўдзел у свяце прынялі юнакі і дзяўчаты, іх бацькі, старэйшыя дзеці і зусім маленькія жыхары раёна. На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства настрой для маладога пакалення і іх бацькоў стваралі артысты сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама маладыя выканаўцы. У рамках акцыі “Заспяваем разам” ладзіўся конкурс на веданне сучасных песенных кампазіцый і песень мінулага стагоддзя. Для аматараў творчага баўлення часу быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце, у якім прынялі ўдзел маленькія жыхары горада разам са сваімі бацькамі. Конкурс праходзіў з нагоды святкавання дзвюх юбілейных датаў – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці. У конкурсе на самы лепшы малюнак перамагла сям’я Сіняк – мама Мілана і яе сыночкі Станіслаў і Уладзіслаў. Пераможцы атрымалі ў падарунак паветраныя шары і іншыя прыемныя сюрпрызы, паветраныя шары дасталіся і астатнім удзельнікам конкурсу. На працягу ўсяго мерапрыемства працавалі выставы-продажы і зоны адпачынку, дзе можна было пакатацца на надзіманых горках, набыць салодкую вату і папкорн.

Автор admin 30.06.2019 Выкл.

«Мой родны край”

30 июня в д. Нагорники  творческим коллективом отдела культуры и досуга «Вензовецкий Дом культуры» проведена концертная программа «Мой родны край”, в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле». 

Автор admin 30.06.2019 Выкл.