День: 28.06.2019

«Край ты мой любимый, край обыкновенный»

Творческие работники сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» побывали с концертной программой «Край ты мой любимый, край обыкновенный» в д.Ногородовичи, в рамках областной акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле», приуроченная празднованию 75-летия образования Гродненской области.

Автор admin 28.06.2019 Выкл.

Моладзевы турзлёт стартаваў у Рыбаках

З 28 па 30 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб. Cіламі будуць мерацца 9 камандаў. У якасці ганаровых гасцей на раённы турысцкі злёт былі запрошаны Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, Ядзвіга Гушча, сакратар раённага савета ветэранаў, Галіна Касцюк, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ігар Кухарэвіч павіншаваў прысутных з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, цёплага надвор’я, перамогаў і абавязкова знайсці новых сяброў. Таксама да ўдзельнікаў турзлёту звярнулася Ядзвіга Гушча. Яна пажадала ўсім добрага адпачынку, поспеху і лёгкіх стартаў. Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда звярнуўся да спартыўных камандаў, сказаў, што самае важнае – адчуваць сяброўскае плячо на паласе перашкодаў і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому. Права ўзняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе КСУП “Хвінявічы” – пераможцу мінулагодніх спаборніцтваў. Акрамя таго, па дарозе ў Рыбакі гэтая каманда не абмінула абеліск Славы ў Дзятлаве. Яны ўсклалі да падножжа абеліска кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Перад камандамі-ўдзельніцамі выступіла ваенная агітбрыгада. Песні ваенных гадоў мілагучна ліліся над Маўчадкаў. У знак памяці абаронцаў Айчыны ў гады вайны спартыўныя каманды запусцілі паветраныя шары. Для ўсіх жадаючых сфатаграфавацца на памяць на пляцоўцы размешчана фотазона, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Радуе тое, што ўрочышча Рыбакі стала папулярным месцам адпачынку не толькі для жыхароў раёна. Непадалёку ад нашага лагера размясціўся турыстычны летнік “Грацыя” з горада Ліды, удзельнікі якога таксама прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё раённага турзлёту.

Автор admin 28.06.2019 Выкл.