Людзям у белых халатах прысвячаецца
16 чэрвеня медыцынскія работнікі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята, а напярэдадні яго ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці з гэтай нагоды ладзіўся святочны канцэрт. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі павіншаваў медыкаў са святам. Ён пажадаў людзям у белых халатах моцнага здароўя, бадзёрасці духа, шчасця ў жыцці, падзякаваў за нялёгкую працу, за тое, што яны часам робяць немагчымае, суперажываюць чужы боль, бяруць на сябе адказнасць за жыццё пацыентаў. На ўрачыстасці прысутнічала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Міхневіча Тамара Шавель, якая ад яго імя выказала словы падзякі медыцынскім работнікам і перадала памятны падарунак. Многа цёплых слоў сваім калегам прагучала і ад галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Марыі Максімовіч. У ходзе ўрачыстасці медыцынскім работнікам Дзятлаўскага раёна былі ўручаны граматы і падзячныя лісты. Не абышлі ўвагай і ветэранаў аховы здароўя, якім у гэтым годзе, як і Гродзенскай вобласці, спаўняецца 75 гадоў: І. Ляўшук, Н. Баравік, А. Ляўкевіч, С. Міклаш, Я. Казлоўская. У гэты дзень святочны настрой гасцям свята дарылі мясцовыя артысты, а сапраўдным сюрпрызам для прысутных стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, вакальнай групы “Чысты голас”.
С юбилеем!
Свой 90-летний юбилей 14 июня празднует жительница аг. Крутиловичи Нагорная София Ивановна. Солнечным днём, в гости к юбилярше с цветами, подарками и конечно же с песнями пожаловали: председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих, творческий коллектив Даниловичского Дома культуры. В адрес Софии Ивановны звучали слова поздравления и песни.
«Они надежду дарят людям»
14 июня творческим коллективом Новоельнянского Дома культуры провели концертную программу «Они надежду дарят людям», посвящённую Дню медицинского работника в ГУ «Республиканская туберкулезная больница «Новоельня».
«Наша хата, пацехамi багата»
14 июня в деревнях Денисово и Гербелевичи проведена концертная программа «Наша хата, пацехамi багата» в рамках акции «Майстры творчасцi з паклонам гродзенскай зямлi».Жителей деревень радовали своим творчеством работники сектора внестационарного обслуживания населения и артисты Жуковщинского Дома культуры.
Вечарына ў стылі рэтра
12 чэрвеня музычная рэтра-вечарына сабрала ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці шматлікіх аматараў рок-н-ролу. Вечар у стылі рэтра ладзіўся для пажылых людзей раённага цэнтра, гасцей горада, а таксама для аматараў танцавальных вечарынак. Арганізавалі мерапрыемства сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тэму сустрэчы падтрымалі мясцовыя “стылягі” – удзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, людзі пенсійнага ўзросту. Дамы фарсілі ў прыгожых сукенках, яркіх каляровых пінжаках і элегантных капелюшах. Можна было ўбачыць папулярныя ў мінулым стагоддзі прычоскі. З першых хвілін сустрэчы ўдзельнікі вярнуліся ў 60-я –70-я гады. Танга, факстрот, вальс – і гэта далёка не поўны спіс танцавальных кампазіцый, пад якія танцавала пакаленне 60-х. Ідэальным дадаткам да атмасферы сталі музычныя шлягеры мінулых гадоў у выкананні раённых артыстаў. Для ўдзельнікаў сустрэчы ладзіліся конкурсы і віктарыны, была арганізавана выстава фотаздымкаў на вінілавых пласцінках. Фіналам сустрэчы стаў танцавальны флэш-моб пад хіты песень 60-х -70-х. – Лічу, што вечар атрымаўся на славу. Усім было весела і цікава. Гэта толькі адно са святочных мерапрыемстваў. А колькі іх яшчэ наперадзе! – падзялілася ўражаннямі Ядзвіга Гушча. – Такія вечары вяртаюць нас у нашу маладосць, калі мы бесклапотна танцавалі на пляцоўках. Усе гэтыя ўспаміны хвалююць нашы сэрцы, надаюць нам сілы і вяртаюць у самую чароўную пару жыцця – маладосць. Такія сустрэчы – гэта прыемныя хвіліны радасці, калі мы можам сабрацца разам, пагутарыць, падзяліцца ўспамінамі мінулых гадоў, а таксама радаснымі падзеямі, якія адбыліся ў нашым жыцці.