День: 12.06.2019

Людскія сэрцы памятаюць

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама сустракала гасцей. У рамках абласной акцыі «Ваенная агітбрыгада», прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся канцэрт, падрыхтаваны Дзятлаўскім аддзелам культуры і народнай творчасці. Артысты прадставілі праграму, якая была насычана вершамі і песнямі ваенных гадоў. Слухачы разам падпявалі “Кацюшу”, а ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы.

Автор admin 12.06.2019 Выкл.

“Нам яшчэ 75”

Пад такой назвай праходзіць сёлета акцыя , прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці .У час яе ўшаноўваюць равеснікаў Прынёманскага краю, якія сёлета адзначаюць свой 75-гадовы юбілей. На пасяджэнні клуба “Нам гады не бяда” віншаванні прымалі Пелагея Макараўна Скрабук, Марыя Канстанцінаўна Калодка, Іван Іосіфавіч Пачабыт. Павіншавалі юбіляраў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі савета ветэранаў Міхаіл Яўгеньевіч Губар і старшыня Таварыства Чырвонага Крыжа, загадчыца аддзела дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзроста Галіна Эдвардаўна Касцюк. Да іх далучыліся ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда”. Добры настрой прысутным дарылі артысты з раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, якія падрыхтавалі святочны канцэрт .

Автор admin 12.06.2019 Выкл.

Безопасное лето»

12 июня в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры » прошла познавательно- развлекательная программа «Безопасное лето» для детей летнего лагеря «Веселая планета «.Ребята активно отвечали на вопросы ведущей,давали правильные ответы о правилах поведения на водоемах.Были вручены памятки,призы самым активным,программа продолжилась веселой дискотекой.

Автор admin 12.06.2019 Выкл.

«Канікулы без дыму і агню»

 12 чэрвеня ў аг. Круцілавічы ў аздараўленчым летніку «Весяльчак» дзень МНС. У рамках акцыі  «Канікулы без дыму і агню» рабяты сустрэліся з супрацоўнікамі МНС, якія правялі цікавую пазнавальную віктарыну «Бяспечныя паводзіны ўлетку», расказалі і прадэманстравалі сваё прафесійнае абсталяванне, паказалі работу пажарнай машыны ў дзейнасці. Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі раздавалі выхаванцам брашуры аб правілах бяспечных паводзін у лесе, на вадаёме, у час навальніцы.

Автор admin 12.06.2019 Выкл.