Спартыўная праграма «Смелыя, кемлівыя, спрытныя»
10 чэрвеня для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Весяльчак” творчым калектывам аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” была падрыхтавана і праведзена спартыўная праграма «Смелыя, кемлівыя, спрытныя» (прысвечаная II Еўрапейскім гульням). Праграма была цікавай і досыць насычанай. У пачатку спартыўнага мерапрыемства каманды павіталі адзін аднаго, журы і іншых удзельнікаў.Праграма спаборніцтваў складалася з правядзення эстафет. Усе этапы спартыўнага мерапрыемствы праходзілі ў актыўнай барацьбе. Удзельнікі мерапрыемства актыўна хварэлі за свае каманды. Усе ўдзельнікі каманд імкнуліся прыйсці да фінішу першымі.Захапляльнасці спаборніцтвам дадало ўключэнне ў праграму спаборніцтваў гумарыстычных заданняў. Гэта выклікала ажыўленую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў спартыўнага мерапрыемства. Пастаўленыя задачы для каманд магчыма было выканаць толькі пры аказанні ўзаемадапамогі, падтрымкі адзін аднаго.Праведзеная спартыўная праграма згуртавала рабят, нікога не пакінула абыякавым. Удзельнічаючы ў спартыўных гульнях, дзеці адчулі сябе сапраўдным калектывам! Спаборніцтвы сталі святам спорту, здароўя і маладосці! Усе каманды былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, а таксама выдатным зарадам бадзёрасці і станоўчымі эмоцыямі.