Праздник детства «Счастлива страна детства»
Лето — прекрасная пора, когда начинаются долгожданные каникулы. Лето начинается с праздника детства — Международного Дня защиты детей и одного из самых любимых праздников детворы. 03 июня творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» совместно с Крутиловичским детским садом провели увлекательный и весёлый праздник для детей «Счастливая страна детства», на мероприятие были приглашены дети из оздоровительного лагеря «Весельчак». На протяжении всего праздника дети играли в подвижные игры, пели любимые песни, плясали, читали стихи, участвовали в различных конкурсах. Завершился праздник весёлым флешмобом «Мы маленькие звёзды».
Няхай дзяцінства звонкае ўсміхаецца
Па-сапраўднаму багатымі на музыку і дзіцячы смех сталі дні адпачынку першага летняга месяца на Дзятлаўшчыне. Свята “Няхай дзяцінства звонкае ўсміхаецца”, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прайшло ў Гезгалах. Яркае, вясёлае мерапрыемства ладзілася для выхаванцаў летнікаў, навучэнцаў мясцовых устаноў адукацыі і жыхароў аграгарадка Гезгалы на адкрытай пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры. Багатым было свята на песні і танцы. Харэаграфічныя, вакальныя, дуэтныя і калектыўныя нумары радавалі гасцей. З асаблівым захапленнем прымалі гледачы Ксенію Жыляніну, Нэлі Санюк, Аляксандру Аніскевіч. Самыя цёплыя ўражанні пакінулі ў сэрцах музычныя кампазіцыі ў выкананні скрыпачкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алены Кашко і дуэта баяністаў Андрэя Папова і Андрэя Вайцяхоўскага. Парадаваў гледачоў майстэрствам танца пад назвай “Мішка Гумі Бер” танцавальны калектыў “Фэнтэзі”. Безумоўна, не абышлося дзіцячае свята і без казачных герояў. У госці да малечы з загадкамі завітала гаспадыня лясных нетраў Баба Яга са сваімі сяброўкамі. Акрамя канцэртных нумароў, на святочнай пляцоўцы ладзілася вялікая спартыўна-забаўляльная праграма, дзе дзятва акунулася ў атмасферу спаборніцтваў, гульняў і эстафетаў. Аматары мастацтва сабраліся на творчай пляцоўцы, дзе кожны жадаючы змог прадэманстраваць свае мастацкія здольнасці ў малюнках на тэму шчасця, сонейка і сяброўства.
Дзятлаўскія школьнікі патушылі пажар
Лета – час для адпачынку, забаў і аднаўлення сіл, таму на Дзятлаўшчыне пачалі працаваць 14 летнікаў, у аснову якіх ляглі ідэі ўмацавання здароўя дзяцей, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця і развіцця творчых здольнасцяў. У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці на самым старце канікулаў прайшло свята дзяцінства, дзе для малечы была прадстаўлена тэматычная забаўляльная праграма “Фіксікі-ратаўнікі”. Каб мерапрыемства прайшло не проста дзеля баўлення часу, работнікі сектара па рабоце з моладдзю ўключылі ў праграму карысную і неабходную інфармацыю. Так, дзяцей у гульнёвай форме вучылі правілам пажарнай бяспекі і паводзінам у час пажару. Атрымалася, што ў іх была магчымасць адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі і нават умоўна патушыць пажар. Так, дзяцей у гульнёвай форме вучылі правілам пажарнай бяспекі і паводзінам у час пажару. Атрымалася, што ў іх была магчымасць адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі і нават умоўна патушыць пажар. Конкурсы скончыліся міні-тэстам на замацаванне атрыманых ведаў, а вынікі падвёў інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін. Да таго ж, мерапрыемства разбавілі канцэртна-цыркавой праграмай юныя таленты раёна. Работнікі культуры таксама правялі акцыю “Знайдзі сабе справу па душы”, у ходзе якой заклікалі дзяцей да ўдзелу ў клубных фарміраваннях Цэнтра культуры і народнай творчасці: цыркавой студыі, танцавальнага калектыву, гульнёвага клуба і іншых.
«Через всё прошли и победили»
3 июня творческим коллективом отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» проведена концертная программа «Через всё прошли и победили» в рамках областной акции «Военная агитбригада» в деревне Устье.Жители тепло принимали каждого участника концерта и дарили свои аплодисменты.В рамках областной акции «Нам ещё 75» поздравили юбиляров и подарили подарки от КСУП » Жуковщина».