«Нам ещё 75»
30 июня творческие работники отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» поздравили юбиляров в рамках акции «Нам ещё 75».
Свята з настроем маладосці
Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня моладзі. Сёлета свята для маладых і ініцыятыўных, творчых і таленавітых дзятлаўчан і гасцей горада прайшло 30 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Масавы ўдзел у свяце прынялі юнакі і дзяўчаты, іх бацькі, старэйшыя дзеці і зусім маленькія жыхары раёна. На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства настрой для маладога пакалення і іх бацькоў стваралі артысты сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама маладыя выканаўцы. У рамках акцыі “Заспяваем разам” ладзіўся конкурс на веданне сучасных песенных кампазіцый і песень мінулага стагоддзя. Для аматараў творчага баўлення часу быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце, у якім прынялі ўдзел маленькія жыхары горада разам са сваімі бацькамі. Конкурс праходзіў з нагоды святкавання дзвюх юбілейных датаў – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці. У конкурсе на самы лепшы малюнак перамагла сям’я Сіняк – мама Мілана і яе сыночкі Станіслаў і Уладзіслаў. Пераможцы атрымалі ў падарунак паветраныя шары і іншыя прыемныя сюрпрызы, паветраныя шары дасталіся і астатнім удзельнікам конкурсу. На працягу ўсяго мерапрыемства працавалі выставы-продажы і зоны адпачынку, дзе можна было пакатацца на надзіманых горках, набыць салодкую вату і папкорн.
«Мой родны край”
30 июня в д. Нагорники творческим коллективом отдела культуры и досуга «Вензовецкий Дом культуры» проведена концертная программа «Мой родны край”, в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле».
«Моя земля… ты сердцу дорога!»
29 июня творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» провел выездную концертную программу в рамках акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земли» в деревне Зарой. В ходе концертной программы прозвучали песни в исполнении А.Бортник, М.Подлипской, Е.Анушкевич, А.Адамчик, Д.Заворотной, И.Анушкевич и ансамбля народной песни «Суседачкі». Зрители не только слушали песни и искренне аплодировали, но и конечно же танцевали. От души веселились в этот день жители и гости деревни Зарой.
У Гезгалах адчулі “Смак лета”
29 чэрвеня аграгарадок Гезгалы даказваў, што ён самы ягадны куток Дзятлаўшчыны. Тут упершыню ў рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” ладзілася свята ягад “Смак лета”. Яго арганізатарам ўдалося шмат цікавага расказаць і паказаць пра падарункі лесу – салодкія суніцы, карысныя для здароўя чарніцы, а таксама дамашнія ягады – вішні ды парэчкі, якія ўжо паспелі ў садах. Дык што ж цікавага пабачылі, пачулі і пакаштавалі госці? На святочнай пляцоўцы, як толькі загучала музыка, пачаў збірацца народ. Да ўрачыстасці можна было наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і гандлёвыя кропкі, набыць сувеніры і прыемныя дробезі для сябе і блізкіх. Для самых маленькіх наведвальнікаў працавала дзіцячая пляцоўка “Ягадны пятачок”, дзе асабліва папулярным быў батут, таксама можна было зрабіць аквагрым або тату хной. А ў паветры ўжо лунаў пах ягад. Ён прывабліваў да дэгустацыйных стэндаў са стравамі і напоямі з дароў лесу і саду. Некаторыя госці нават паспелі пакаштаваць бліноў з варэннем, а таксама ягад новага ўраджаю. І вось гаспадары свята запрасілі наведвальнікаў на ўрачыстае адкрыццё. Праўда, яму хацела перашкодзіць сквапная Баба Яга, але ў яе нічога не атрымалася – Лясная Фея яе прагнала і разам са сваімі сяброўкамі пачаставала прысутных ягадамі. З вітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. Ён зазначыў, што аграгарадок Гезгалы знаходзіцца ў акружэнні лясоў. Цяпер лета, разгар ягаднага сезона, таму тут вырашылі правесці свята. Валерый Пятровіч пажадаў яго гасцям весела бавіць час, паласавацца ягадамі, запасціся сіламі і здароўем. Тым часам артысты падрыхтавалі для гледачоў “Ягадны дэсерт” – менавіта такую назву меў святочны канцэрт. Пакуль са сцэны гучалі песні, малеча і дарослыя з задавальненнем ласаваліся каля дэгустацыйных стэндаў. Аднак ніхто не пажадаў прапусціць “Ягадны мікс” – моднае дэфіле юных мадэляў у касцюмах ягадак. Дарэчы, гэта была конкурсная праграма, за якую журы налічвала балы. Наступным конкурсам, але ўжо сямейным, стала гульня “Угадай” мелодыю. На сцэне сабраліся тры дружныя каманды, якім давялося не толькі ўгадваць назвы песень, але самім спяваць і танцаваць. Павесяліліся і сем’і, і гледачы, якія актыўна за іх балелі. Журы падвяло вынікі абодвух конкурсаў. Кожная з юных мадэляў атрымала свой тытул і была ўзнагароджана дыпломам і прызамі за дэфіле “Ягадны мікс”. Пераможцай гульні “Угадай мелодыю” стала сям’я Кабакіных, на другім месцы замацавалася сям’я Санюк, дыплом трэцяй ступені дастаўся сям’і Кастусік. Усе сем’і атрымалі памятныя падарункі. Праграму свята прадоўжылі “Ягадныя распацешкі” – выступленне артыстаў раёна.
«Край ты мой любимый, край обыкновенный»
Творческие работники сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» побывали с концертной программой «Край ты мой любимый, край обыкновенный» в д.Ногородовичи, в рамках областной акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле», приуроченная празднованию 75-летия образования Гродненской области.
Моладзевы турзлёт стартаваў у Рыбаках
З 28 па 30 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб. Cіламі будуць мерацца 9 камандаў. У якасці ганаровых гасцей на раённы турысцкі злёт былі запрошаны Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, Ядзвіга Гушча, сакратар раённага савета ветэранаў, Галіна Касцюк, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ігар Кухарэвіч павіншаваў прысутных з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, цёплага надвор’я, перамогаў і абавязкова знайсці новых сяброў. Таксама да ўдзельнікаў турзлёту звярнулася Ядзвіга Гушча. Яна пажадала ўсім добрага адпачынку, поспеху і лёгкіх стартаў. Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда звярнуўся да спартыўных камандаў, сказаў, што самае важнае – адчуваць сяброўскае плячо на паласе перашкодаў і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому. Права ўзняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе КСУП “Хвінявічы” – пераможцу мінулагодніх спаборніцтваў. Акрамя таго, па дарозе ў Рыбакі гэтая каманда не абмінула абеліск Славы ў Дзятлаве. Яны ўсклалі да падножжа абеліска кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Перад камандамі-ўдзельніцамі выступіла ваенная агітбрыгада. Песні ваенных гадоў мілагучна ліліся над Маўчадкаў. У знак памяці абаронцаў Айчыны ў гады вайны спартыўныя каманды запусцілі паветраныя шары. Для ўсіх жадаючых сфатаграфавацца на памяць на пляцоўцы размешчана фотазона, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Радуе тое, што ўрочышча Рыбакі стала папулярным месцам адпачынку не толькі для жыхароў раёна. Непадалёку ад нашага лагера размясціўся турыстычны летнік “Грацыя” з горада Ліды, удзельнікі якога таксама прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё раённага турзлёту.
Военная агитбригада продолжается…
27 июня творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения проведена концертная программа «Славе не меркнуть. Традициям жить» в рамках акции «Военная агитбригада» в агрогородке Войневичи. Жители с улыбкой на устах слушали весёлые военные песни,а некоторые из них,пели вместе с нами.
“Ваенная агітбрыгада” працягваецца..
У рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася сустрэча работнікаў Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці з працаўнiкамi Дзятлаўскай раённай бальнiцы.
«Это земля твоя и моя»
26 июня работники отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» побывали с концертной программой «Это земля твоя и моя» в д. Малая Воля, в рамках областной акции «Мастера творчества с поклоном гродненской земле».