День: 18.05.2019

«Зецельскі фэст». Канцэртная праграма

Увечары на плошчы 17 Верасня ладзілася канцэртная праграма. Дзятлаўчан уразіла выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля «Арэал». Пасля для жыхароў і гасцей раёна прайшоў канцэрт эстрадна-духавога аркестра «Акцэнт» гарадскога пасёлка Наваельня. Доўгачаканым для дзятлаўчан аказалася выступленне беларускага артыста і тэлевядучага Германа Цітова. Ён парадаваў  насычаным спісам вядомых музычных хітоў, якія падпявалі і пад якія танцавалі як дарослыя, так і дзеці. Апошняй часткай сямейнага свята стала моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма.

Автор admin 18.05.2019 Выкл.

Узнагароды сем’ям-пераможцам

Хвалюючым і ў той жа час прыемным момантам трэцяга раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” было ўзнагароджванне пераможцаў творчых кокнкурсаў. Падарункі і ўзнагароды лепшым сем’ям уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Пераможцамі творчай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў”, дзе давялося адгадваць мелодыі і нават спяваць стала сям’я Добыш. На другім месцы – Раманавы, трэція – Міхайлоўскія, узнагарода “За волю да перамогі” дасталася сям’і Семярнік. Кардон, фарбы, папера і багатая фантазія былі на ўзбраенні ўдзельнікаў творчай пляцоўкі “Мой утульны 3D дворык”. Найбольш прафесійна папрацавала з гэтымі матэрыяламі сям’я Шаўчук, якая заняла першае месца. Прыз за другое месца дастаўся Добышам, за трэцяе – Шэлегам, за волю да перамогі ўзнагароджаны сям’і Зянкевічаў і Лісоўскіх. Сямейныя “Сэлфі з любоўю” для конкурсу ўдзельнікі пляцоўкі зрабілі загадзя, а на “Зецельскім фэсце” іх ацаніла прафесійнае журы. Самай крэатыўнай палічылі сям’ю Дварчанін, якой дастаўся прыз за першае месца. На другім месцы – сям’я Урбан, на трэцім – Макарчык, за волю да перамогі ўзнагароджаны Калодзічы і Чэнтукі. Удзельнікам пляцоўкі “Сям’я – каманда на ўсё жыццё” давялося пераадольваць інтэлектуальныя іспыты. Самай адукаванай аказалася сям’я Дзедавых, якая атрымала галоўны прыз. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Юргель, за трэцяе – Жых, за волю да перамогі адзначаны сем’і Кіцун і Глацько.

Автор admin 18.05.2019 Выкл.

«Мой уютный 3D дворик»

18 мая в рамках фестиваля семейного отдыха «Зецельскі ФЭСТ» в городе Дятлово работала интерактивная площадка представляет собой создание совместной сюжетной работы родителей и детей, которая будет отражать фантазию уютного двора городского или сельского типа «Мой уютный 3D дворик». «Мой уютный 3D дворик»

Автор admin 18.05.2019 Выкл.

«СЕМЬЯ – КОМАНДА НА ВСЮ ЖИЗНЬ!»

18 мая в рамках фестиваля семейного отдыха «Зецельскі ФЭСТ» в городе Дятлово в городском сквере состоялось увлекательное семейное шоу «СЕМЬЯ – КОМАНДА НА ВСЮ ЖИЗНЬ!». Участие принимают команды, дети и их родители. Команды соревнуются за баллы, но до победы еще необходимо «добраться» И для команд это становится проверкой на сплоченность, ловкость, прочность, внимательность и умение работать в дружном коллективе. 

Автор admin 18.05.2019 Выкл.

Фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Свята заклікае!

У Дзятлаве праходзіць трэці штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Гэты раённы праект ужо палюбіўся дзятлаўчанам, і з кожным годам збірае ўсё больш удзельнікаў і гледачоў. З самага ранку ў горадзе пануе святочная атмасфера, працуюць гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі. Гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі ўдзельнікам свята прапаноўваюць рамеснікі і спецыялісты нашага раёна, госці з суседніх раёнаў. Надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ дораць шмат радасці дзецям. Удзельнікаў “Зецельскага фэсту” павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Наш фестываль становіцца добрай традыцыяй, ён прысвечаны самаму дарагому, што ёсць у чалавека – сям’і. Сям’я – захавальніца духоўных каштоўнасцяў, культуры, гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. У сям’і пачынаецца жыццё чалавека, адбываецца фарміраванне яго асобы. Зусім нядаўна мы адзначалі Міжнародны Дзень сям’і, а сёння зноў сустрэліся тут, каб адчуць тыя радасць і адзінства, тое цяпло, якое дорыць нам сям’я. Жадаю ўсім сем’ям Дзятлаўскага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна падзякавала арганізатарам свята за магчымасць сабрацца з добрай нагоды і расказала, што з мэтай павышэння ролі паспяховай сям’і, як брэнда Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскай вобласці рэалізуецца праект “Бацькоўская слава”. Яго заснавальнікі – Гродзенская абласная, Гродзенская гарадская і раённая арганізацыі ГА “БСЖ”, Гродзенская абласная арганізацыя ГА “Белая Русь”. Алена Жадзейка для прысваення званння “Бацькоўская слава” і ўручэння падарункаў заклікала на сцэну сем’і, чые дзеці дасягнулі значных поспехаў у абласных, рэспубліканскіх творчых і лідарскіх конкурсах, фестывалях у намінацыі “Творчасць”. Званне прысвоена сям’ям Радзецкіх, Губко, Болбат. Добрай традыцыяй фэсту стала віншаванне сем’яў-юбіляраў. На гэты раз ушаноўвалі пары, якія ў 2019 годзе сяткуюць 25 гадоў сумеснага жыцця або “сярэбранае вяселле”: Баклушыных, Каско, Генюк, Зелянкевіч, Іода, Апанасік. Багацце сям’і – гэта дзеці. Дружнымі апладысментамі ўдзельнікі свята сустракалі шматдзетную сям’ю Васіля і Алесі Скіба, якія гадуюць дзевяць дзяцей. У многіх сем’ях Дзятлаўшчыны гадуюцца адораныя дзеці, якія праслаўляюць наш раён. Адна з іх – Анастасія Салата, навучэнка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, пераможца Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці “Вясёлка над Віцебскам”, лаурэат V рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок”, Міжнароднага конкурсу “Нарвская весна” (Талін), ІІІ Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Talented Kids” (Мінск), уладальніца спецыяльнай прэміі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Падарункі ад спонсараў, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, раённага каітэта ГА “БРСМ”, санаторыя “Альфа Радон”, атрымала мама дзяўчынкі. Падзячнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за поспехі ў рабоце атрымалі педагогі Дыяна Мікуліч, Людміла Раманава, Таццяна Царук, Ірына Цыгель. Адметна, што ў фестывалю “Зецельскі фэст” ёсць свая “Кніга летапісу”, куды кожны год ўносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна таксама папоўніцца.

Автор admin 18.05.2019 Выкл.