“Праспяваем Дзень Перамогі разам” у Дзятлаве
9 мая на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве жыхары і госці горада прынялі ўдзел у акцыі “Праспяваем Дзень Перамогі разам”.
У шэсць гадзін вечара пасля вайны
На галоўнай сцэне райцэнтра прайшоў святочны канцэрт у рамках абласной акцыі “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”. Патрыятычныя песні, тэатральныя і імправізаваныя нумары – гэта ўсё прадставілі гледачам артысты Дзятлаўшчыны ў Дзень Перамогі. Навучэнцы і выкладчыкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”. Музычную праграму прадоўжыла выступленне народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня.
«Живи, цвети, победный май!»
9 мая в агрогородке Жуковщина прошла концертная программа «Живи, цвети, победный май!», в рамках областной акции «В шесть часов вечера после войны».
«Мы об этом всей земле напоминаем”
09.05.2019г. в агрогородке Вензовец прошла концертная программа «Мы об этом всей земле напоминаем”, посвященная Дню Победы, в рамках областной акции «В шесть часов вечера после войны»
Концерт -акция «В шесть часов вечера после войны»
В отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошел концерт -акция «В шесть часов вечера после войны». Также жителям поселка была предложена развлекательная программа «Ландыши в руках солдата». Участники с удовольствием участвовали в военной викторине, играх, отгадывали загадки.
Славілі Перамогу з мудрасцю і юнацкім запалам
Праграма святочнага мерапрыемства да Дня Перамогі была багатай на песні, танцы, пранікнёныя вершы, пажаданні міру і шчасця землякам. Свята ў Дзятлаве прадоўжыла выступленне народнага хора ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. Мудрыя людзі падрыхтавалі для гледачоў насычаную песенную праграму, у якую ўваходзілі добра вядомыя і многімі любімыя хіты мінулых гадоў. Эстафету музычных віншаванняў ад старэйшага пакалення пераняла моладзь Дзятлаўшчыны. Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!” атрымалася яркай і падарыла ўдзельнікам свята зарад станоўчых эмоцый. Наступнымі на гарадскую сцэну падняліся ўдзельнікі раённага конкурсу чытачоў “Чытаем дзецям пра вайну – чытаюць дзеці пра вайну”, які праходзіў у рамках тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”.
Семдзесят чацвёртая мірная вясна
Дзень Перамогі – вялікае, легендарнае і праслаўленае подзвігамі людзей свята. У райцэнтры на плошчы 17 Верасня прайшло ўрачыстае адкрыццё святкавання гэтага радаснага і значнага дня. Жыхары Дзятлаўшчыны сабраліся, каб чарговы раз успомніць пра подзвігі, якія адбыліся ў жорсткія ваенныя гады. Людзі рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба, трымалі ў руках фотапартрэты загінулых на палях бітваў або памерлых у пасляваенны час сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёння быў дадзены фініш раённаму праекту “75 дзён да Перамогі”, а Сцяг Перамогі і Капсулу памяці перадалі ў раённы музей. Канцэртную праграму “Усім вам, хто вынес тую вайну, — паклон і памяць пакаленняў” арганізавалі работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці. Таксама на гародской плошчы дзейнічала выстава-продаж “Горад майстроў”, працавалі гандлёвыя кропкі і атракцыёны для дзяцей. У час мерапрыемства працавала палявая пошта. Дзятлаўчане і госці горада атрымалі пісьмы-трохкутнічкі.
«Великий май, победный май!»
9 мая 2019 года в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры » состоялась концертная программа «Великий май, победный май!»
«В шесть часов вечера после войны»
9 мая в агрогородке Крутиловичи прошла концертная программа «Звени победная весна!» в рамках областной акции «В шесть часов вечера после войны».