«В цветении садов звучит Победа»
7 мая сектором по работе с молодежью Центра культуры г. Дятлово была проведена молодежная развлекательная программа «В цветении садов звучит Победа». Благодарные зрители одаривали своими улыбками и щедрыми аплодисментами выступающих. Добрые слова зрителей, согревали сердца артистов.
Радасны май
У Дзятлаве працягваюцца ладзіцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вялікай Перамогі. Канцэртна-забаўляльную праграму «Радасны май» падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вядучая канцэрта Наталля Маліноўская яшчэ раз нагадала ўсім прысутным, што нам, сённяшняму пакаленню, неабходна заўжды памятаць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога нашым дзядам і прадзедам, берагчы і цаніць мірнае жыццё. Дзятлаўчан радавалі песнямі Наталля Бузук і Аляксандр Раеўскі. Тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» юных дзятлаўчан запрасіў у займальнае падарожжа. Дзеці змаглі не толькі паглядзець прадстаўленне «Спанч Боб і яго сябры», але і павесяліцца, пагуляць разам з любімымі героямі. На пляцоўцы панавала атмасфера радасці і весялосці.