Митинг в Роготно
4 мая в агрогородке Роготно состоялся митинг у памятника погибшим воинам,на котором почтили память не вернувшихся с войны земляков.Приветственные речи произнесли председатель Дворецкого сельского исполнительного комитета К.А.Винцукевич,учащиеся Роготновской школы,а также представители религиозных конфессий.Были возложены венки и цветы.
«Память нашу не стереть с годами»
4 Мая в агрогородке Хвиневичи прошел митинг «Память нашу не стереть с годами». Не остались без внимания деревни Б.Воля,Дубровка,Демьяновцы, где коллективом сектора внестационарного обслуживания населения совместно с председателем сельского исполнительного комитета Александром Александровичем Едейко и учащимися школы были возложены цветы. В преддверии праздника поздравили узницу деревни Накрыжки Валентину Игнатьевну Башко и семью погибших жительницу деревни Демьяновцы Казак Юлию Викентьевну. Ребята школы подготовили поздравительные открытки своими руками ,а дополнением была хорошая песня, где все пели душой и сердцем.
Концертная программа «Нам жить и помнить»
04 мая творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» посетил с концертной программой «Нам жить и помнить» жителей деревни Даниловичи в рамках акции «Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі». Присутствующие смогли вместе с артистами вспомнить песни военных лет и спеть их под баян.
Славе і традыцыям – жыць у пакаленнях
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 74-годзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшло 4 мая ў Дзятлаве ля абеліска Славы. Удзел у ім прыняло кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, вайскоўцы, духавенства, жыхары райцэнтра. – 9 мая наша краіна будзе адзначаць Дзень Перамогі, які на працягу многіх дзесяцігоддзяў з’яўляецца самым светлым святам для грамадзян Беларусі, – адкрываючы ўрачыстасць, зазначыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – У гэты дзень змоўклі гарматы і рухавікі ваеннай тэхнікі, але ніколі не павінна замаўчаць наша памяць аб тых трагічных падзеях. Мы заўсёды будзем памятаць гэты дзень, як дзень выратавання чалавецтва. Да віншаванняў з надыходзячым святам далучыўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён падкрэсліў, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – набытак савецкага народа, часткай якога былі беларусы. Залатымі літарамі ўпісана гэта свята ў гісторыю нашай дзяржавы. Мы бязмежна ўдзячны тым, хто адстаяў нашу свабоду, і беражліва захоўваем іх запавет: любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы, данесці да маладога пакалення памяць аб вайне, каб нашы дзеці навучыліся любіць сваю зямлю так, як любілі яе дзяды і прадзеды. Няхай Дзень Перамогі аб’ядноўвае пакаленні, дасць нам новыя сілы ў імкненні зрабіць нашу Беларусь шчаслівай і квітнеючай. З 74-ай гадавінай Вялікай Перамогі дзятлаўчан і гасцей свята павіншавалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, ксёндз-пробашч Дзятлаўскай парафіі Здзіслаў Пікула. Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ў знак пашаны да подзвігаў ваеннага пакалення ўсклалі кветкі, вянкі і гірлянды да абеліска Славы.
Акцыя “Ад помніка да помніка”
На Дзятлаўшчыне эстафету святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачалі вахты памяці ў сельскіх саветах. Яны ладзяцца ў рамках раённай акцыі “Ад помніка да помніка”. 4 мая вахта памяці прайшла ў аграгарадках Дварэц, Вензавец, Хвінявічы. У Дварцы ўдзельнікаў сустрэчы віталі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, ксёндз Віктар Захарэўскі, мясцовыя школьнікі. Прысутныя ўзгадалі гісторыю подзвіга беларускага народа ў час вайны, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, а напрыканцы ўсклалі кветкі да манумента. У аграрадку Вензавец прысутных віталі начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала, старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко, дырэктар КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік, дырэктар Вензавецкай сярэдняй школы Ганна Франюк. Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы былі прыняты ў піянеры. У аграрадку Вензавец прысутных віталі начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала, старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко, дырэктар КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік, дырэктар Вензавецкай сярэдняй школы Ганна Франюк. Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы былі прыняты ў піянеры. Да помніка ўсе прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.
Мітынг каля помніка Я.Фогелю і П.Пятрову
Каля помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве адбыўся ўрачысты мітынг, прымеркаваны да 74-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Памяць пра ўсіх, хто мужна адстаяў свабоду сваёй Радзімы, ушанавалі словамі падзякі і хвілінай маўчання. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна нагадаў, што ўсё менш застаецца сведкаў той вайны, але з гадамі людзі не перастаюць захапляцца мужнасцю таго пакалення, будуць заўжды ім удзячныя, павіншаваў усіх з Днём Перамогі. Дзятлаўчане ўсклалі кветкі і вянкі да помніка як даніну мужнасці, гераізму і стойкасці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ушанаваць памяць герояў, ускласці вянкі да помніка ў Дзятлава прыехала 120-я гвардзейская Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава ІІ ступені і Кутузава ІІ ступені асобная механізаваная брыгада імя Вярхоўнага савета БССР, якая з’яўляецца правапераемніцай 120-й гвардзейскай Рагачоўскай Чырванасцяжнай дывізіі, камандзірам якой быў герой Савецкага Саюза гвардыі генерал-маёр Ян Фогель, а намеснікам – герой Савецкага Саюза гвардыі палкоўнік Павел Пятроў.
Сэрца помніць, не забудзе ніколі…
Святочнае мерапрыемства ў рамках раённага праекта “75 дзён да Перамогі” прайшло ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэты праект пачаўся ў лютым і аб’яднаў жыхароў усіх населеных пунктаў нашага раёна адной мэтай: аддаць даніну павагі вялікаму подзвігу суайчыннікаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожны сельскі савет па чарзе прымаў сімвалы Перамогі – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі, а 4 мая ў Дзятлаве старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка перадаў капсулу і сцяг старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Бараноўскаму. Праект “75 дзён да Перамогі” дэманструе пераемнасць пакаленняў і неразрыўную сувязь з нашым гераічным мінулым, таму ў фае Цэнтра культуры ў гэты дзень праходзілі акцыі “Аўтографы Перамогі” і “Пісьмо пераможцу”. Жадаючыя маглі напісаць сваё пісьмо-віншаванне ветэранам у традыцыях салдацкіх трохкутнічкаў. Вайна і песня: на першы погляд, што можа быць агульнага паміж імі? І, тым не менш, песня заўжды суправаджала салдата ў паходзе і на прывале. Вось і сёння песні і музычныя нумары выканалі раённыя артысты і навучэнцы школ – як у ваенныя часы франтавыя канцэртныя брыгады. Завершыцца праект “75 дзён да Перамогі” 9 мая на плошчы нашага горада, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы макет Сцяга Перамогі і капсула з пасланнем нашчадкам з надпісам “Капсулу ўскрыць і зачытаць пасланне ў 2045 годзе ў год 100-годдзя Вялікай Перамогі” будуць перададзены ў раённы музей.
Митинг «Мы помним, мы гордимся»
04 мая в аг. Торкачи у памятника погибшим воинов в Великой Отечественной войне прошел митинг «Мы помним, мы гордимся!» посвящённый 75-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне, в рамках районной акции «От памятника к памятнику».
Рейд-поздравление
04 мая представители Даниловичского сельисполкома, ОАО «Гранит-Агро», Торкачевского д/с-начальной школы, Белорусского союза женщин, творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловиский Дом культуры» с цветами, песнями, подарками и поздравлениями пожаловали в гости к ветерану Великой Отечественной войны Глебовой Марии Петровне.Сердечно поздравили её с наступающим праздником Победы и пожелали долгих лет жизни, светлого настроения и мирного неба над головой и конечно же спели «Катюшу».
«Нам еще 75»
4 мая творческие работники отдела культуры и досуга «Даниловичский дом культуры» совместно с председателем Даниловичского сельисполкома А. Жих, заместителем директора по идеологической работе ОАО «Гранит-Агро» Е.Дубешко поздравили с 75-летним юбилеем односельчан аг.Торкачи в рамках областной акции «Нам еще 75!». Стихи, цветы, песни, поздравления и пожелания принимали Костусева София Юльяновна и Трофимчик София Александровна. От всей души вручены дипломы и сувениры на память.