«Найди себе дело по душе»
В отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» 31 мая прошла акция «Найди себе дело по душе» для учащихся Гезгаловской средней школы. Ребятам был предложен перечень детских клубных формирований.
«Буба — озорник на выпускном
Образцовый театр игры ростовых кукол » Dolls4all » для юных жителей агрогородка Хвиневичи представил интерактивное представление ростовых кукол по мотивам известного мультфильма «Буба». Буба — милый и любознательный, как пятилетний ребёнок. Он изучает мир без злобы и обид, только с радостью и удивлением. Состоялась удивительная встреча с любимыми героями на выпускном начальной школы.
«Прощай, начальная школа!»
30 мая в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялся выпускной начальной школы. На выпускном празднике все ребята были красивые, нарядные, зал был украшен множеством воздушных шаров. Ребята с удовольствием играли в весёлые игры и пели песни о школе.
Акция «Найди себе дело по душе» в Крутиловичах
29 мая работники отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» провели акцию «Найди себе дело по душе» на базе Крутиловичского детского сада-СШ. Ребятам рассказали подробна о детских клубных формированиях, которые работают в Доме культуры. Познакомили с планом работы на летний период. Своими впечатлениями о принятии участия в районных конкурсах и победах поделились: Алеся Адамчик, Анастасия Бортник, Евгения Анушкевич и Ульяна Бобровская.
«Найди себе дело по душе»
29 мая сентября работники сектора ремёсел и декоративно-прикладного искусства провели акцию «Найди себе дело по душе» для учащихся Гезгаловской средней школы. Ребятам был предложен перечень клубных формирований сектора ремесел.
Нам ещё 75
29 мая в отделе культуры и досуга «Гезгаловский ДК», в рамках акции «Нам ещё 75», прошёл вечер-чествование 75-летних юбиляров Жуковщинского сельского Совета.Прозвучали музыкальные поздравления от творческих работников Жуковщинского и Гезгаловского Домов культуры. Председатель сельского Совета, Веремейчик Валерий Петрович, поздравил юбиляров и вручил подарки от КСУП «Жуковщина»
Свята вышыванкі ў Наваельні
У гарадскім пасёлку Наваельня 26 мая прайшло свята вышыванкі. На ўрачыстасць новаяльнянцаў заклікаў мясцовы духавы аркестр, які з бадзёрымі маршамі прайшоўся па вуліцах пасёлка. А да яго далучыліся і ўдзельнікі свята – каманды “Вяселай эстафеты”, сем’і ў вышыванках, танцоры, спевакі і нават… рыцары ў даспехах! На пляцоўцы каля Новаяльнянскага дома культуры загучаў аповед пра яе вялікасць – вышыванку. Вядучыя свята расказалі пра гісторыю гэтага мастацтва, а юныя артысты славілі “віноўніцу” свята песнямі і танцамі. З прывітальным словам да гасцей свята звярнулася старшыня Новаяльнанскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна адзначыла, што гэтае свята – не толькі добрая традыцыя, але і погляд у мінулае, пашана асобым сімвалам нашай краіны. Упершыню на свяце вышыванкі прайшло дэфіле адзення з падручных матэрыялаў. Уборы з поліэтыленавых сумак, пакетаў для смецця, сурвэтак, гафрыраванай паперы – з чаго толькі не робяць творчыя людзі вопратку! Паказ быў на конкурснай аснове, удзел у ім прымалі маленькія мадэлі, якія выклікалі ў гледачоў сапраўднае захапленне. На “Вясёлую эстафету” сёлета сабраліся дзве каманды, арганізатары спаборніцтваў прапанавалі ўдзельнікам вясёлыя заданні. Кожная каманда мела сваю групу падтрымкі, якая заўзята “хварэла”. На старт выйшлі прадстаўнікі Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў і Новаяльнянскай гарадской бальніцы. Стараліся ўсе, але перамога дасталася самым спрытным і згуртаваным. Дарэчы, на свяце былі прадстаўлены работы новаяльнянскіх майстрых Галіны Літвінскай, Сняжаны Піцур, Таццяны Васільевай, Алы Нікіпорчык, Наталлі Бяляк, Алены Майсюк, Ганны Ярмоленка. З карцінамі, вышытымі крыжыкам, можна было пазнаёміцца на выставе каля Дома культуры. У госці да новаяльнянцаў завіталі артысты з Баранавічаў – народны танцавальны калектыў “Юрачка”,народны ансамбль «Зараначка», са Скідзеля – мадэлі тэатра моды. Разам з артыстамі Дзятлаўшчыны яны ладзілі канцэртную праграму. Напружанай і інтрыгуючай часткай свята стала падвядзенне вынікаў конкурсаў. Членам журы прыйшлося няпроста, але пераможцаў вызначылі. Так, у конкурсе “Дэфіле мадэляў” удзельнікаў падзялілі на дзве групы – малодшую і старэйшую. У малодшай групе дыпломамі III ступені ўзнагароджаны Кірыл Сіняк і Варвара Добыш, дыпломы II ступені атрымалі Дар’я Пяшко і Дар’я Клімец, а дыплом I ступені – у Дар’і Халадковай. У старэйшай узроставай групе дыплом за трэцяе месца атрымаў Аляксандр Бортнік, за другое – Міраслава Ніканава, за першае – Валерыя Жых. У “Вясёлай эстафеце” пераможцамі сталі прадстаўнікі Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, на другім месцы, відавочна, аказалася Новаяльнанская гарадская бальніца. Ушаноўвалі на свяце тых, хто займаецца прыгожым майстэрствам і стварае шляхам вышыўкі сапраўдныя шэдэўры. Ірына Кунахавец уручыла майстрыхам Падзячныя лісты за актыўны ўдзел у свяце вышыванкі. Незвычайным на мерапрыемстве стала рыцарскае шоў, якое прадставілі артысты з Мінска. Яны пацешылі гасцей свята аўтэнтычнай музыкай і ўнеслі трохі жывой гісторыі. Прама перад гледачамі паміж рыцарамі разгарнуліся сапраўдныя баі мячамі: хтосьці вярнуўся са шчытом, а хтосьці — на шчыце. На аплоце Сярэднявечча рыцары запрасілі жадаючых акунуцца ў былыя часы і адчуць сябе героямі гістарычных аповедаў. На працягу свята працавалі выстава-продаж вырабаў народных майстроў, дзіцячыя атракцыёны, батут, можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца салодкай ватай, марожаным.
«День рождения раз в году»
26 мая работники отдела культуры и досуга ‘Дворецкий дом культуры » побывали в гостях у замечательной девочки Насти,которая собрала друзей на свой День рожденья.Вместе с морскими пиратами Джеком-воробьем и старым Флинтом дети отправились в увлекательное морское путешествие,полное множества испытаний на ловкость,смекалку,меткость.Но все юнги легко справились с заданиями.В завершение игр и конкурсов всех ждал праздничный торт.
Концертная программа «С песней по жизни»
25 мая в рамках областной акции «Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі» творческий коллектив отдела культуры и досуга “Даниловичский Дом культуры» посетил деревню Улановщина. Концертная программа была весьма разнообразна. Благодаря мастерству исполнителей, отзывчивости и заинтересованности самих жителей, концерт стал настоящим праздником, как для зрителей, так и для самих артистов. Теплая дружеская атмосфера установилась с первых минут встречи. А как иначе, ведь артисты искренне делились не только своим профессиональным мастерством, но и душевным теплом. После исполнения нескольких песен, слушатели не смогли усидеть на месте и пустились в пляс. Настроение присутствующим поднимали любимые песни и шутки. Зрители с благодарностью принимали теплые слова пожелания здоровья, счастья и благополучия, а каждое выступление встречали громкими аплодисментами и дарили всем артистам цветы. Очень приятно было увидеть среди зрителей зарубежных гостей, которые в это время находятся в гостях у одного из жителя деревни Улановщина. Это гости из Англии, Болгарии и Македонии. Концертная программа напоминала скорее дружескую встречу старых и добрых друзей.
Канцэрт у Дзятлаве да 100-годдзя з дня наражэння Валянціна Біцько
“Мы ведаем сваіх герояў і трымаем на іх раўненне” – такія актуальныя сёлета – у юбілейную гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – словы прагучалі ў час святочнага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Валянціна Біцько, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра Ленінскага партызанскага атрада, які ў гады вайны змагаўся з ворагамі на Дзятлаўшчыне. Ушанаваць памяць ветэрана, які вызваляў наш раён, а пасля вайны жыў тут, у вёсцы Гірычы, і шмат працаваў, прыехалі яго сын, унукі, праўнукі, а таксама хор ветэранаў вайны і працы Гродзенскага цэнтра культуры. Пэўна, большасць дзятлаўчан чулі пра вуліцу Біцько ў Дзятлаве і ведаюць, што была яна названа менавіта ў гонар Валянціна Біцько. Вось найперш туды па прыездзе ў наш горад і адправіліся госці, каб сфатаграфавацца на памяць каля мемарыяльнай дошкі на адным з дамоў. Яшчэ адна з вуліц носіць імя славутага камандзіра ў аграгарадку Вензавец, а таксама піянерская дружына Вензавецкай сярэдняй школы. Пабывалі госці і на магіле ветэрана ў вёсцы Гірычы, усклалі кветкі, вянкі. Дзеці з піянерскай дружыны імя Валянціна Біцько падрыхтавалі невялікае выступленне, у якім выказалі падзяку герою вайны за Перамогу. Святочны канцэрт прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Вядучыя адзначылі, што мы, сённяшняе пакаленне, павінны раўняцца на такіх герояў, як Вялінцін Біцько, і заўжды шанаваць памяць пра тых, хто падарыў нам мір на Зямлі і Вялікую Перамогу. Да мерапрыемства ў фондах Дзятлаўскага музея яго работнікі знайшлі невялікі фільм пра адну з сустрэч ветэранаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Дзятлаўшчыне, які змаглі ўбачыць усе прысутныя. Дарэчы, у фае Цэнтра культуры работнікі музея ладзілі выставу, прысвечаную нашаму знакамітаму земляку, тут жа была і фотазона. Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзяліўся сын Вялянціна Біцько – Яўген Валянцінавіч, падзякаваў усім, хто прыйшоў ушанаваць памяць яго бацькі. Бурнымі апладысментамі і сустракалі, і праводзілі гледачы артыстаў святочнага канцэрта. Гэта народны хор ветэранаў вайны і працы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і яго кіраўнік Міхаіл Аўхіменя, а таксама хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Дзятлаўскага цэнтра культуры і яго кіраўнік Таццяна Шостка. Калі песні, лірычныя і вясёлыя, патрыятычныя і жартоўныя, якія выконвалі артысты, льюцца з душы, здаецца, няма адлегласці паміж далёкімі гарадамі. Адну з песень, нават не дамаўляючыся, выканалі ўсе разам, калі гродзенскія артысты з залы дружна падпявалі нашым “Ветэранам у страі”. Атрымаўся па-сапраўднаму цёплы, сяброўскі канцэрт. Шчырыя словы ў адрас Яўгена Валянцінавіча за яго вялікую патрыятычную работу, за тое, што з’яўляецца дастойным сынам свайго бацькі і захоўвае пра яго памяць, выказаў член саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Ермашкевіч. У гонар сённяшняй сустрэчы прачытаў свой верш, прысвечаны ветэранам вайны. Дзмітрый Аўсейчык, сакратар партарганізацыі, падпалкоўнік запасу, удзельнік хору ветэранаў адзначыў, што такое мерапрыемства для нас, беларусаў, важнае, бо ні адна краіна так не пацярпела ў вайне, як Беларусь. І памяць пра загінулых мы, нашчадкі, проста абавязаны захоўваць, бо яны аддалі жыццё за тое, каб нам жылося добра. Пакуль мы помнім, яны жывуць. Ён выказаў дзятлаўчанам падзяку за іх дабрыню і гасціннасць. Шмат памятае пра свайго знакамітага дзядулю і яго ўнучка Наталля, расказвае, як у іх сям’і захоўваецца памяць пра дзядулю, прадзядулю і ўжо нават прапрадзядулю: – У нас ёсць кнігі, якія напісаны пра дзядулю, газеты з публікацыямі пра яго. Маленькай я жыла ў Дзятлаве, часта бывала ў вёсцы ў дзядулі. Ён прыходзіў з працы з некалькімі цукеркамі для мяне, часта расказваў пра свае партызанскія паходы. Любілі разам з ім пячы аладкі. На 9 мая ездзіў у Гродна на парад, і я пастаянна з ім хадзіла. Мой дзядуля быў вельмі добразычлівы. Калі ён ляжаў у абласной бальніцы і ў яго знайшлі асколак снарада, вельмі моцна перажываў. Праз тры гады яго не стала, і для мяне гэта была вялікая трагедыя. Памятаю, як яго хавалі, шмат прыйшло людзей, і было відаць, што ўсе сапраўды паважаюць яго і шчыра перажываюць, што памёр такі добры чалавек, які заўжды ўсім дапамагаў. У нашай сям’і ўсе пакаленні памятаюць пра дзядулю і любяць яго, мы два разы ў год прыязджаем на яго магілу. Нам вельмі прыемна, што на Дзятлаўшчыне яго таксама паважаюць і памятаюць. А на юбілейную дату мы ўсёй сям’ёй збяромся за святочным сталом, каб яшчэ раз успомніць дзядулю. І хоць яго, на жаль, няма побач з намі, але ён заўжды ёсць і будзе ў нашых сэрцах. Успамінамі пра Валянціна Біцько падзяліўся яго сын – Яўген Валянцінавіч: – Мой бацька быў вельмі граматным чалавекам, заўжды дапамагаў мне рабіць урокі, асабліва фізіку, матэматыку. Шмат давялося перажыць яму ў вайну, адбітак застаўся на ўсё жыццё: гэта і фізічныя раны, і душэўныя. Бацька мой хацеў быць ваенным, але не атрымалася: з-за баявых раненняў не прайшоў камісію, таму і застаўся на Дзятлаўшчыне. Увесь сябе аддаваў рабоце, памятаю, як будаваў ільнозавод, Гезгалаўскую ГЭС. Шмат быў у раз’ездах. Ён быў сумленным чалавекам, аднойчы сказаў мне: “Сынок, паглядзіш, калі людзі разбагацеюць, яны будуць горш жыць, пачнуць судзіцца, сварыцца адзін з адным”. Так яно і ёсць. Да гэтага мерапрыемства я рыхтаваўся два гады, і для мяне яно вельмі важнае. Хор, дзе я спяваю, падтрымаў мяне, дапамаглі і ў Дзятлаве. Я гэта раблю не для сябе, а для сваіх дзяцей, унукаў. Я думаю, што памяць пра майго бацьку будзе жыць заўжды, бо яго імем названы вуліцы. А гэта вялікая ўзнагарода.