Месяц: Апрель 2019

Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

На святочную праграму да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка запрасілі дзятлаўчан работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці. Вядучыя ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў, а менавіта тое, калі ў гэты ж дзень 1996 года прэзідэнтамі краін был падпісаны дагавор «Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі». Больш за два дзясяткі гадоў мінула з таго часу. Слайды пра Беларусь і Расію дапоўнілі аповед пра палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва дзяржаў і народаў. Павіншаваў са святам прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Пасля на сцэне гучалі патрыятычныя песні ад раённых выканаўцаў, таксама былі прадэманстраваны танцавальныя нумары ад маленькіх артыстаў Дзятлаўшчыны.

Автор admin 02.04.2019 Выкл.

Была вайна… Была Перамога…

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. 1 красавіка пераходныя сімвалы – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі ўрачыста перадавалі жыхарам Дзятлаўскага сельскага савета. Іх  ад старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча прымаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён зазначыў, што ў год 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сімвалічна ўзгадаць подзвігі тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой, магчымасць свабодна жыць, працаваць, вучыцца. Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні артыстаў Наваельнянскага і Дварэцкага дамоў культуры. Навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы падрыхтавалі яркае сцяг-шоу, якім парадавалі гледачоў. Цікава было пабыць у патрыятычным кутку “Армейскі чамаданчык”, дзе на працягу тыдня  будуць знаходзіцца Капсула памяці і Сцяг Перамогі. Таксама ў гэты час у Раклевіцкім доме культуры будуць праходзіць міні-праекты “Пісьмо пераможцу”, “Аўтограф Перамогі”, акцыі “Мірнае неба”, “Чытаем дзецям пра вайну, чытаюць дзеці пра вайну”, “Зорка памяці”, будзе працаваць фотазона.

Автор admin 01.04.2019 Выкл.