Вайна і памяць – разам праз вякі…
Капсула памяці і Сцяг Перамогі працягваюць сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. Сімвалы Перамогі сустрэлі 15 красавікаад старшыні Вензавецкага сельвыканкама Алега Шымко прымаў старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка. Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні раённых артыстаў, парадавалі патрыятычным выступленнем і навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы сустрэчы ў жыхароў і гасцей аграгарадка была магчымасць зрабіць фотаздымкі ў спецыяльна арганізаванай фотазоне, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі чакаюць у Казлоўшчынскім сельвыканкаме.