Дзень карысных спраў
Рэспубліканскі суботнік сёлета ў нашай краіне пройдзе 20 красавіка, але некаторыя арганізацыі вырашылі папрацаваць раней. Аднымі з першых у нашым раёне выйшлі на суботнік работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава: яны наводзілі парадак на перакрыжаванні вуліц Перамогі і Міцкевіча, на прылеглай да ўстановы культуры тэрыторыі, правялі вялікую работу па падрыхтоўцы адкрытай танцавальнай пляцоўкі да вясенне-летняга перыяду і майскіх святаў. – Сонечны цёплы дзень. Усё вакол зелянее і квітнее. Як не папрацаваць сёння! Чым больш людзей выйдзе на суботнік, тым чысцейшым і утульнейшым стане наш горад, – адзначаюць працаўнікі. Прыемна назіраць, як з’яднана і бадзёра нашы артысты выступаюць перад гледачамі ў час святаў. Весела, актыўна, па-сяброўску зладжана арганізавалі яны працу і сёння.
Акции «Звезда памяти» и «Мирное небо» в Вензовце
17 апреля в ОКиД «Вензовецкий ДК» прошли акции «Звезда памяти» и «Мирное небо» в рамках тематического проекта «75 дней до Победы». А также совместно с библиотекой провели культурно-просветительскую акцию «Читаем детям о войне — читают дети о войне», для участников любительского творчества.