День: 21.03.2019

«Буба — озорник»

Белорусский игровой театр ростовых кукол «Dolls4All» пригласил в детский санаторий «Боровичок» с представлением ростовых кукол по мотивам известного мультфильма «Буба». Буба — милый и любознательный, как пятилетний ребёнок. Он изучает мир без злобы и обид, только с радостью и удивлением. 

Автор admin 21.03.2019 Выкл.

Якой бывае мода на трэці ўзрост?

21 сакавіка на Дзятлаўшчыне дадзены старт абласному агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”, які праходзіць з ініцыятывы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра. Першымі сваімі талентамі і багатай фантазіяй гасцей здзіўлялі наведвальнікі аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская). На суд абласнога журы вынеслі адкрытае пасяджэнне клуба па тэме “Мода на трэці ўзрост”. Праграма сустрэчы ўключала яркія відэапрэзентацыі аб наведвальніках аб’яднання і іх захапленнях, якія дапамог падрыхтаваць Іван Каско. Пасля прыемнага відэазнаёмства мадэлі трэцяга ўзросту ўпэўнена выйшлі на подыум, і прадэманстравалі прысутным тры модныя дэфіле: у вячэрніх сукенках, у вязаных уборах, у джынсавых абноўках. Кожная з калекцый была па-свойму прывабнай, аднак гледачы асабліва адзначылі апладысментамі джынсавую. Прыгожае дэфіле па чырвонай дарожцы стала вынікам плённага шматдзённага супрацоўніцтва наведвалькнікаў аб’яднання і мастацкага кіраўніка Наталлі Бузук. Паколькі размова вялася пра моду, не абышлося без майстар-класа па візажы, які прафесійна правяла Марына Шаўчук. Яго ўдзельнікі атрымалі прыемныя падарункі ад аўтара. На хвілінку здароўя мадэляў трэцяга ўзросту запрасіла Алена Майсюк. Яна паказала комплекс практыкаванняў, рэгулярнае выкананне якіх дапаможа трымаць арганізм у тонусе. Не модай адзінай славяцца прыгажуні, таму наступным этапам сустрэчы стала дэгустацыя кулінарных шэдэўраў наведвальніц аб’яднання і ацэнка кулінарнай выставы. Добры настрой на працягу свята прысутным дарылі самадзейныя артысты. Напрыканцы мадэлі атрымалі прыемныя падарункі. За падрыхтоўку свята і шматгадовае плённае супрацоўніцтва ім, а таксама спецыялістам аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіне Касцюк і Алене Якаўчык падзякавала загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. На Дзятлаўшчыне ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Свет захапленняў” прынялі і правялі адкрытыя пасяджэнні яшчэ два аб’яднанні: клуб пажылых людзей “У коле сяброў” Дварэцкага дома культуры і аматарскае аб’яднанне “Нам гады не бяда” Данілавіцкага дома культуры.

Автор admin 21.03.2019 Выкл.

«Супербабушка Дворца»

21 марта в отделе культуры и досуга «Дворецкий дом культуры» состоялась конкурсная программа «Супербабушка Дворца» в рамках открытого заседания клуба пожилых людей «В кругу друзей «. В  конкурсе приняли участие 4 Валентины — Скок, Момот, Радюк и Мисюкевич. Конкурсная программа началась с визитки «Семейный альбом «. Участницы рассказали о своей семье по фотографиям, познакомили со своими детьми и внуками. В конкурсе «Бабушка-парикмахер» проявили свое парикмахерское мастерство, затем с завязанными глазами пытались отгадать варенье, вместе со зрителями пели песни на заданное слово, отлично выступили в «Творческом конкурсе»-читали стихи Есенина, народный юмор, пели песни. Жюри по достоинству оценивало все выступления, продегустировали кулинарные изыски участниц в конкурсе «В гостях у бабушки «, оценили выставку «Бабушкин сундучок», где участницы представили свои работы. По итогам конкурса звание «Бабушка суперталант» получила Валентина Ивановна Скок, «Бабушка суперхозяйка» — Валентина Викторовна Радюк, «Бабушка суперобаяние» — Валентина Анатольевна Мисюкевич и «Бабушка супермудрость» — Валентина Николаевна Момот. Единогласно «Супербабушкой Дворца» стала Валентина Николаевна Момот. Все участницы получили ценные подарки от районной организации «Белорусский союз женщин». Встреча закончилась фотосессией и чаепитием.

Автор admin 21.03.2019 Выкл.

«Сакрэты бабулінага куфэрка»

У аг. Круцілавічы 21 сакавіка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» адбылася гульнёва-пазнавальная праграма «Сакрэты бабулінага куфэрка» у рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання «Нам года не беда». Зазірнуўшы ў куфар, удзельнiкi клуба выхаднога дня «Вяселая кампанiя» убачылi сапраўдныя багацці, якія вырабілі працавітыя і нястомныя рукі жанчыны для сваёй сям’і. На працягу ўсяго пасяджэння бабулі расказвалі і паказвалі, як з воўны, з ільну стваралася нітка і як потым з iх дапамогай стваралася прыгожае адзенне. Дзеці таксама змаглі паўдзельнічаць і паспрабаваць свае сілы ў гэтай нялёгкай справе. Шмат мінула з таго часу, лепш мы сталі жыць за іх. Паважайце, калі ласка, і бабулек і дзядкоў сваіх. Паважайце іх за працу, распытайце пра іх быт, каб было вам, што пакінуць для прапраўнукаў сваіх.

Автор admin 21.03.2019 Выкл.