День: 18.03.2019

Нам навекі патрэбен мір. Капсулу памяці і Сцяг Перамогі перадалі ў Жукоўшчынскі сельвыканкам

Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыняў 18 сакавіка Жукоўшчынскі сельвыканкам  ад Данілавіцкага ў рамках тэматычнага праекту «75 дзён да Перамогі». Урачыстае мерапрыемства ў Гезгалаўскім доме культуры пачалі з кранаючых сэрца словаў павагі і падзякі тым, хто ведае пра вайну не па расказах. Кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык нагадала пра некаторыя гістарычныя падзеі і перадала сімвалы Перамогі старшыні Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерыю Верамейчыку, які адзначыў, што важная задача сучаснасных беларусаў — захаваць памяць аб мінулым для сваіх нашчадкаў. Музычныя нумары ваеннай тэматыкі выканалі вядомыя артысты нашага раёна і школьнікі. Пераходныя сімвалы Вялікай Перамогі будуць захоўвацца ў Жукоўшчынскім сельвыканкаме роўна тыдзень.

Автор admin 18.03.2019 Выкл.