Добрае, мілае, пяшчотнае свята – 8 Сакавіка
З жартаў, гумару і падарункаў пачаўся ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня жанчын – 8 Сакавіка. Абаяльныя мужчыны вядучыя адзначылі, што ў гэты дзень ўсе жанчыны адчуваюць сябе дамамі сэрца, а мужчыны – доблеснымі рыцарамі. Першаму рашылі прадаставіць магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях жанчынам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандру Дубовіку. Ён пажадаў жанчынам быць заўжды прыгожымі і пяшчотнымі, любячымі і любімымі, моцнага здароўя, міру, аптымізму і згоды, дабрабыту, каб не ведалі гора і смутку, каб быў шчаслівым іх лёс, а кожны дзень быў святам, напоўненым любоўю і радасцю. У святочнай і ўрачыстай абстаноўцы тром жанчынам Дзятлаўшчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, ён уручыў ордэны Маці. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі, гэтай узнагароды былі ўдастоены Алена Губко, Таццяна Кармазін, Таццяна Касцюк. На працягу ўсяго канцэрта вядучыя думалі-гадалі, што ж лепш дарыць на свята жанчынам; разважалі, чаго хоча жанчына; выяснялі, якая ў жанчыне загадка. А хлопчыкі вядучыя спрачаліся, як лепш адсвяткаваць гэты дзень, як зразумець, што свята надышло, чым парадаваць мілых дам. Але ўсе пагадзіліся з тым, што гэта добрае, мілае, пяшчотнае свята і адно з самых любімых не толькі для жанчын, але і для мужчын.
«И в шутку, и всерьез «
В Новоельняском Доме культуры прошел концерт «И в шутку, и всерьез «, посвященный Дню 8 Марта.
«Дарите женщинам цветы»
07 марта в аг. Крутиловичи состоялось концертная программа «Дарите женщинам цветы». В ней приняли участие учащиеся Крутиловичского д/с-СШ и Торкачевского д/с-начальной школы, а также творческий коллектив отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры». На протяжении всего концерта слова поздравления звучали для женщин от директора ОАО «Гранит-Агро» С.С.Мазура, главного инженера А.П.Подлипского, начальника свиноводческого комплекса В.И.Лошко. В честь праздника 8 Марта все женщины получили в подарок от мужчин весенние цветы. Концертная программа была подготовлена творческим коллективом отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».
«Признание в любви»
7 марта в отделе культуры и досуга прошла концертная программа «Признание в любви», посвященная Международному женскому дню.
Са святам вясны, мудрыя людзі
Віншавальныя паштоўкі і салодкае печыва падрыхтавалі да 8 Сакавіка валанцёры клуба “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Гэтыя падарункі прызначаліся для жыхароў Дома сумеснага самастойнага пражывання аграгарадка Гезгалы. Туды напярэдадні свята накіраваліся дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык і спецыялісты ўстановы Галіна Касцюк і Алена Якаўчык. У аграгарадку да іх далучыліся работнікі мясцовага Дома культуры пад кіраўніцтвам Святланы Русак і валанцёры Гезгалаўскай школы – Ксенія Шыкуць і Анастасія Жамайтук, якія падрыхтавалі для пажылых людзей невялікі святочны канцэрт. Жыхароў Дома сумеснага самастойнага пражывання павітала Таццяна Нікіпорчык. І жанчынам, якія сустракаюць свята, і мужчынам, якія ўжо адсвяткавалі Дзень абаронцы Айчыны, яна пажадала моцнага здароўя, даўгалецця, добрых людзей побач, а паколькі лёс звёў іх пад адным дахам – узаемапавагі, мудрасці, станоўчых эмоцый. Дарэчы, мужчыны-насельнікі Дома сумеснага самастойнага прыжывання яшчэ да прыезду гасцей паспелі павіншаваць сваіх суседак-жанчын (на тумбачках красаваліся букеты цюльпанаў). За душэўныя хіты мінулых гадоў кветкі атрымалі і артысты.
«Весна, цветы и комплименты»
7 марта состоялось концертная программа «Весна, цветы и комплименты» для женской половины ООО «ИЗОКОМ», приуроченная Международному женскому дню.