День: 04.03.2019

У памяць аб мінулым

Капсула памяці і Сцяг Перамогі ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі” працягваюць падарожжа па Дзятлаўшчыне. 4 сакавіка старшыня Мяляхавіцкага сельвыканкама Вера Добыш перадала два пераходныя сімвалы – Капсулу памяці (вялікую армейскую гільзу) і Сцяг Перамогі старшыні Наваельнянскага сельвыканкама Ірыне Кунахавец. На працягу бягучага тыдня гэтыя два сімвалы будуць захоўвацца ў патрыятычным кутку, прымеркаваным да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Наваельнянскім доме культуры. Мерапрыемства ў Наваельні адкрыла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі ваенных гадоў радавалі гледачоў артысты Наваельнянскага дома культуры і навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы. Ужо на пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэнуць у Данілавіцкім сельскім савеце.

Автор admin 04.03.2019 Выкл.