Месяц: Февраль 2019

Афганістан: памяць мужных

30 гадоў таму савецкія салдаты пакінулі зямлю Афганістана. Юбілейнай даце і ўшанаванню воінаў-афганцаў прысвечаны сустрэчы, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне. Адна з іх ладзілася ў Гезгалаўскай сярэдняй школе. Святочную праграму падрыхтавалі артысты Гезгалаўскага дома культуры і навучэнцы ўстановы. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў памятныя ўзнагароды – медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” жыхарам аграгарадка, якія былі ўдзельнікамі той вайны – Вячаславу Касенюку і Віктару Каско, такі ж медаль будзе ўручаны Мікалаю Булаўко, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве. Былыя салдаты не любяць узгадваць свае “афганскія гады”, тым не менш, юныя жыхары аграгарадка даведаліся і расказалі са школьнай сцэны асноўныя факты іх асабістых гісторый, звязаныя з выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку. Бітвы завяршаюцца, а гісторыя застаецца. У нашых сэрцах будзе жыць памяць пра землякоў, якія прайшлі дарогамі Афганскай вайны.

Автор admin 13.02.2019 Выкл.

Афганістан – гэта боль і смутак

Даніну памяці ўсім, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай Афганскай вайны, аддалі ў Дварэцкай сярэдняй школе. Тут адбылася сустрэча з адзінаццацю нашымі землякамі воінамі-інтэрнацыяналістамі. Вядучыя мерапрыемства нагадалі, што вайна ў Афганістане – гэта старонка гісторыі, і не самая лепшая, а для воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта частка іх жыцця, якая наклала адбітак на іх далейшы лёс. Гэта гора і памяць перш за ўсё тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец адзначыў, што 15 лютага – гэта дзень, калі неабходна ўспомніць тых, хто аддаў сваё жыццё на той вайне і аддаць даніну павагі ўсім, хто прайшоў дарогамі Афганістана. Ён уручыў ветэранам-афганцам юбілейныя медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Са шчырай прамовай звярнуўся да ўсіх настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій: “Людзі, якія пакінулі сваё жыццё на той афганскай зямлі, хоць і не нашай, абаранялі нас. Хацелася б, каб памяць пра гэтых герояў была вечнай, перадавалася з пакалення ў пакаленне. Усе, хто там загінуў, – сапраўдныя героі”. Таксама пажадаў усім Божай дапамогі і падтрымкі ў жыцці. Выказала шчырую падзяку воінам-афганцам за іх мужнасць і адвагу, пажадала здароўя, шчасця, дабрабыту ім і іх сем’ям стараста аграгарадка Дварэц Вера Сёмуха. Наш святы абавязак – захоўваць памяць пра ўсіх, хто ваяваў у Афганістане. Пра тых, каго ўжо ніколі не вярнуць, наша памяць будзе вечнай. Яшчэ раз успомнілі свайго земляка Дзмітрыя Лазовіка, які не вярнуўся дадому з вайны жывым, хвілінай маўчання ўшанавалі яго памяць. На працягу сустрэчы краналі да глыбіні душы песні ў выкананні Аляксандра Баклушына і вершы, якія чыталі школьнікі. Напрыканцы выступіла школьная агітбрыгада “Дварэцкія зорачкі”.

Автор admin 13.02.2019 Выкл.

Іх выбраў час

Павіншаваць з юбілейнай датай – 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана свайго земляка  воіна-інтэрнацыяналіста Васіля Юркаўца  прыехалі першы сакратар раённага  камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, кіраўнік Вензавецкага дома культуры Часлаў Свіб і навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы. У час сустрэчы Кацярына Хілімончык адзначыла, што любая вайна назаўжды застанецца ў памяці і сэрцах пакаленняў. Воіны-афганцы былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны, якія бездакорна выконвалі свой непасрэдны абавязак. Яна ўручыла Васілю Юркаўцу каштоўны падарунак і кветкі, выказала падзяку за тое, што і сёння, праз тры дзесяцігоддзі, ён, як і ўсе воіны-афганцы, застаецца сапраўдным героем свайго часу. Навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы і  Часлаў Свіб падрыхтавалі  паэтычныя і музычныя падарункі. Пра тое, як склаўся  яго баявы шлях, пра выпрабаванні  ваенных дзеянняў расказаў у ходзе шчырай гутаркі і сам ветэран.

Автор admin 13.02.2019 Выкл.

Рейд-поздравление «Пока мы помним, мы живём»

На Дятловщине продолжаются мероприятия приуроченные 30-летию вывода советских войск из Афганистана. 12 февраля первые юбилейные медали вручили воимнам-интернационалистам живущим в Дятловском районе, среди которых Сергей Рудоль.

Автор admin 12.02.2019 Выкл.

Вечер- встреча «Как мы создаем себе болезни»

10 февраля в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялась вечер- встреча людей пожилого возраста с заведующим Козловщинской больницы Сильчуком Игорем Ивановичем «Как мы создаем себе болезни».

Автор admin 10.02.2019 Выкл.

«Сучаснасць i даўнiна»

с 9 февраля в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» работает выставка декоративно-прикладного искусства «Сучаснасць i даўнiна» любительского объединения «Скарбнiца».

Автор admin 10.02.2019 Выкл.

Здароўе – залог шчаслівага жыцця

Калісьці Уільям Шэкспір сказаў, што здароўе даражэйшае за золата. З гэтым выказваннем поўнасцю згодны члены раённага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якія прынялі ўдзел у праекце “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”. Гэты праект, распрацаваны Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, скіраваны на фарміраванне ў работнікаў адказных адносінаў да свайго здароўя, вядзенне здаровага ладу жыцця. У яго аснову пакладзена ідэя “эстафеты” здаровага ладу жыцця ў выглядзе статуэткі, якая пераходзіць з арганізацыі ў арганізацыю як сімвал здаровага калектыву. Пераняўшы гэту эстафету, работнікі раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, музея, Цэнтра культуры, рэдакцыі газеты “Перамога” паказалі, як умацоўваюць сваё здароўе. Адным з найважнейшых спосабаў падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме яны лічаць заняткі спортам: з задавальненнем пазаймаліся ў трэнажорнай зале, з азартам пагулялі ў валейбол, дартс. Патрэніравалі памяць і лагічнае мысленне, згуляўшы ў шашкі і шахматы. Не толькі для здароўя, але і каб быць стройнымі і прывабнымі, работніцы Цэнтра культуры актыўна наведваюць заняткі па фітнэсе.  За гэты час усе, хто прыняў удзел у праекце, яшчэ раз упэўніліся, што здароўе – гэта залог доўгага і шчаслівага жыцця, і падтрымліваць свой арганізм у тонусе неабходна пастаянна, а рабіць гэта зусім не цяжка.

Автор admin 09.02.2019 Выкл.

Интерактивное представление ростовых кукол «Буба – озорник и его приключения»

Белорусский игровой театр ростовых кукол «Dolls4All» пригласил в Центр культуры г. Дятлово с представлением ростовых кукол по мотивам известного мультфильма «Буба». Буба — милый и любознательный, как пятилетний ребёнок. Он изучает мир без злобы и обид, только с радостью и удивлением. Состоялась удивительная встреча с любимыми героями, волшебством мыльных пузырей, лазерное шоу. Зрителям была представлена уникальная возможность окунуться в невероятные приключения с озорными героями.

Автор admin 08.02.2019 Выкл.