Тематический вечер «Дорогами Афгана»
14 февраля в Раклевичском ДК прошёл тематический вечер «Дорогами Афгана». В котором принимали участие воины-интернационалисты: Хамец Пётр Савельевич, Бельский Виктор Викторович, Лабаревич Юрий Брониславович . Погибшие лишь в памяти остались, В сердцах, разбитых горем, матерей Да и в сердцах людей не затерялись. Не все вернулись с той войны домой И никогда уже не возвратятся. Но в миг покоя, тишины ночной Они в сердца к нам, слышите, стучатся.
Жывая памяць – Афганістан
Эстафету ўшанавання воінаў-афганцаў і ўручэння ім медалёў “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” пераняў гарадскі пасёлак Наваельня. У мясцовым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Жывая памяць – Афганістан”. У час сустрэчы юбілейныя медалі ад ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Сураўца, кветкі і падарункі ад калегаў па рабоце, землякоў і актывістаў грамадскіх аб’яднанняў атрымалі воіны-афганцы, якія жывуць на тэрыторыі Наваельнянскага і Данілавіцкага сельскіх саветаў.
Афганістан: ніхто не забыты
Сустрэча з шасцю воінамі-афганцамі адбылася ў Хвінявіцкай сярэдняй школе. Вайна ў Афганістане стала неад’емнай часткай іх жыцця, якая наклала адбітак на далейшы лёс. За іх мужнасць, адвагу, вернасць Радзіме ў тыя нялёгкія часы выказаў словы падзякі намеснік камісара Дзятлаўскага раёна Андрэй Волкаў і ўручыў ім юбілейныя медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Шмат цёплых словаў удзячнасці, віншаванняў з юбілейнай датай з дня заканчэння вайны прагучала і ад прадстаўнікоў Парэцкага сельскага Савета, Хвінявіцкага дома культуры. Канцэртную праграму для воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і навучэнцы Хвінявіцкай школы.
Рейд-поздравление «Не померкнет их слава в сердце»
День вывода войск из Афганистана — это знаменательный день как для солдатов, так и для их семей. 14 февраля поздравить воина-интернационалиста Мойсейчика Анатолия Анатольевича из аг. Крутиловичи пришли работники отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» и учащиеся Крутиловичского детского сада-средней школы. Анатолию Анатольевичу были прочитаны стихи, звучали слова-поздравления и вручены подарки.
Шляхі, перакрэсленыя Афганістанам
Сёння раніцай, 14 лютага, каля будынка ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна сабраліся ўдзельнікі “Вахты памяці” па месцах пахавання загінулых у Афганістане воінаў, а таксама памерлых пасля вываду войскаў з Афганістана. Месца сустрэчы невыпадковае: менавіта ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна стаў злучальнай ніткай паміж тым мінулым, калі яшчэ маладыя хлопцы прыйшлі на тэрміновую ваенную службу, і часам, калі дарослыя мужчыны вярнуліся дадому пасля ваенных падзей у Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты Дзятлаўшчыны разам з прадстаўнікамі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна адправіліся па двух маршрутах: Дзятлава-Дукрава-Дварэц-Наваельня-Яцукі і Дзятлава-Казлоўшчына-Пацаўшчына-Чырвоны Бор-Хвінявічы-Страла. У гэтых паселішчах знаходзяцца магілы тых, хто змагаўся за справядлівасць на чужой зямлі. Сто трыццаць чалавек нашага раёна прайшлі цяжкую дарогу афганскай вайны. На жаль, два з іх назаўжды засталіся ў памяці блізкіх маладымі. Мітынг-рэквіем у Дварцы прайшоў у памяць Дзмітрыя Лазовіка, які загінуў у час ваенных дзеянняў у Афганістане. Ушанаваць памяць земляка прыйшлі таксама і старшыня Дварэцкага сельсавета Канстанцін Вінцукевіч, навучэнцы мясцовай школы, блізкія воіна-інтэрнацыяналіста. Айцец Сергій Антошкаў правёў малебен за спачын душы Дзмітрыя Лазовіка. Удзельнікі «Вахты памяці» наведалі магілы і тых воінаў, якіх не стала ў мірны час. Рэха афганскай вайны і цяпер трывожыць розумы і сэрцы многіх людзей. У сучасную гісторыю нашага народа яна ўвайшла драматычнай старонкай. Не сціхае боль тых, чые родныя і блізкія ўжо ніколі не вернуцца дадому. І доўга яшчэ пакаленне, якое атрымала назву «афганцы», будзе несці ў сабе сумную памяць пра гераічны і трагічны час. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Аляксандра Шылава каля яго магілы ў гарадскім пасёлку Наваельня. Старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец адзначыла, што імя героя афганскай вайны не забудзецца жыхарамі гарадскога пасёлка ніколі. Школьнікі, якія ведаюць пра тыя жорсткія выпрабаванні лёсу воінаў-інтэрнацыяналістаў па гістарычных звестках, прачыталі вершы пра пачуцці бацькоў, чые сыны больш не ўбачылі мірнага неба. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец заклікаў моладзь больш цікавіцца мінулым, тым больш, што ў яе ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з удзельнікамі вайны, якія і сёння носяць у сабе той афганскі боль. Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праяўлялі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, штогадзіны падвяргаючыся смяротнай небяспецы, яны захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку. На магілы тых, чые жыццёвыя шляхі былі перакрэслены Афганістанам, удзельнікі «Вахты памяці» ўсклалі вянкі і кветкі.
Митинг-реквием «Пока мы помним — мы живём»
14 февраля состоялся митинг-реквием у могилы погибшего воина-интернационалиста Дмитрия Лазовика с участием председателя Дворецкого сельского исполнительного комитета, представителями военкомата, трудового коллектива КСУП «Дворец-Агро», учащимися Дворецкой средней школы, отца Сергия и воинов-интернационалистов.
Устный журнал «Боль души моей – Афганистан»
14.02.2019г. в аг. Вензовец клубными работниками совместно со школьной библиотекой проведен устный журнал «Боль души моей – Афганистан», посвящённый 30-летию вывода советских войск из Афганистана.
«Доброта с годами не стареет»
14 февраля в аг. Крутиловичи прошла концертная программа «Доброта с годами не стареет».
Экскурсия по этнографической экспозиции
14 февраля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры » прошла экскурсия по этнографической экспозиции «Побытавая культура беларускага селяніна» для учащихся Дворецкой средней школы. Дети с интересом знакомились с экспонатами экспозиции, задавали много вопросов, обсуждали увиденное.
«Ты исполнил свой долг»
Работники СКБ аг.Белогурно , совместно с профсоюзом КСУП Белогурно провели чествование «Ты исполнил свой долг». Воинам-афганцам Самохвалу Александру Ивановичу и Яковлеву Александру Андреевичу были вручены конверты и цветы, дарились песни, и слова благодарности за мужество и достойно выполненный интернациональный долг.