Выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Прыгажосць рукатворная»
17 лютага ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» арганизавана выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Прыгажосць рукатворная», на якой свае работы прадставілі ўдзельнікі дзіцячага гуртка «Умелыя ручкі» і народныя майстры аг. Круцілавічы.
Вечер отдыха для пожилых людей«А любовь с хорошей песней схожа»
17.02.19 в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культур» состоялся вечер отдыха для пожилых людей«А любовь с хорошей песней схожа» Приглашённые с удовольствием танцевали, участвовали в конкурсах, пели песни.
Семейный вечер отдыха «С милым рай в шалаше»
16 февраля в отделе культуры и досуга «Дворецкий дом культуры» состоялся семейный вечер отдыха «С милым рай в шалаше «.Семейные пары были приглашены с детьми,которым организовали «сладкий стол», работники отдела развлекали всех играми,конкурсами и танцами. Мужья соревновались в распознавании предметов из женской косметички,жены с честью ответили все названия мужских инструментов,активно отгадывали мелодии,чистили картошку,собирали детей на прогулку,стали настоящими актерами,инсценируя сказку для детей.Вечер отдыха получился веселым и позитивным!
«10 поводов влюбиться»
16 февраля в секторе по организации досуга состоялся вечер – отдыха «10 поводов влюбиться», посвященный Дню святого Валентина.
День рождения
Работники Новоельнянского Дома культуры 16 февраля провели День рождения на дому «Карлсон и малыши».
Урок мужества «Место подвига – Афганистан»
15.02.2019г. В Вензовецком Доме культуры, совместно с библиотекой прошел урок мужества «Место подвига – Афганистан», ко Дню вывода советских войск из Афганистана.
Пакуль мы помнім – мы жывём
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі Афганістана. Роўна 30 гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. Гэта вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем’яў, блізкіх, сяброў. Ваенны камісар Дзятлаўскга раёна Генадзь Суравец у сваім выступленні нагадаў пра стойкасць і мужнасць салдат у той страшнай вайне: “Мы можам ганарыцца тымі, хто выканаў свой абавязак перад Радзімай. Для ўсіх нас Афганская вайна не проста гісторыя – гэта непраходзячы чалавечы боль. Выказваю ўсім ветэранам гэтай вайны найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця, няхай мацнее баявое таварыства воінаў-афганцаў, памнажаюцца вашы добрыя справы на карысць Радзімы, няхай заўжды ў вашых дамах будуць мір і спакой”. Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны не перастаюць служыць сваёй Айчыне і сёння, працуючы, удзельнічаючы ў патрыятычным выхаванні моладзі. Пажадаў ім доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях. Ва ўрачыстай абстаноўцы юбілейнымі медалямі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” былі ўзнагароджаны нашы землякі, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане. У памяці людской Афганская вайна будзе яшчэ доўга жыць, бо яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі многіх маці. Данінай павагі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых, хто загінуў, і тых, хто вярнуўся, але не дажыў да сённяшняга дня, стала хвіліна маўчання. Як вядома, войны не заканчваюцца тым момантам, калі змаўкае зброя. Яны працягваюцца ў душах тых, хто ў іх удзельнічаў. І вайна на афганскай зямлі – не выключэнне. Сёння падзеі той вайны застаюцца ў памяці ў песнях, якія гучалі са сцэны ў выкананні дзятлаўскіх артыстаў. Напрыканцы мерапрыемства вядучыя яшчэ раз пажадалі ўсім воінам-афганцам здароўя, міру, дабра, аптымізму, заставацца для ўсіх прыкладам стойкасці і жыццялюбства.
Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам
Ад гарачых кропак да халодных сэрцаў. Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей. Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі. У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець. У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець. Не пакінулі нікога раўнадушным кранальныя творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі СШ №1 горада Дзятлава і работнікамі культуры. Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых на чужой зямлі. Пасля мітынга-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбываецца канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Акция «Армейский чемоданчик» в Крутиловичах
15 февраля в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла акция «Армейский чемоданчик», где присутствующие смогли познакомиться с оформлением уголка, полистать дембельские альбомы, потрогать личные вещи военнослужащих, а также познакомиться с историю медалей и орденов ветерана Великой Отечественной войны Анушкевича Николая Федоровича, которого уже нет с нами. Ордена представленные внуком ветерана Анушкевич И.В.
Вечер- встреча поколений «В душе моей болит Афган»
14 лютага ў Доме культуры гарадскога пасёлка Казлоўшчына адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў-афганцаў, якія жывуць на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета. Героямі сустрэчы сталі Віктар Антончык, Аляксандр Альшэўскі і Аляксандр Туровіч. Павіншаваць удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане з 30-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі гэтай краіны прыехалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Шчырае захапленне мужнасці і стойкасці ветэранаў вайны ў Афганістане, удзячнасць за іх цвёрдую салдацкую пазіцыю выказаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. – Дарагія воіны-інтэрнацыяналісты! Прыміце словы самай шчырай падзякі за доблесць і адвагу, мужнасць і гераізм, за вашы подзвігі, якія назаўжды застануцца ў нашых сэрцах і памяці, як прыклад самаадданага служэння краіне. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх справах. Спакою, міру і ўтульнасці вашым дамам, дабрабыту і шчасця вашым сем’ям! Генадзь Суравец уручыў воінам-інтэрнацыяналістам юбілейныя медалі, таксама ветэраны атрымалі памятныя і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённага камітэта ГА “БРСМ” і адміністрацыі Казлоўшчынскага сельвыканкама. Ветэрана Афганскай вайны Уладзіміра Мацюкевіча, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве, павіншавалі пры асабістай сустрэчы. У шчырай дамашняй абстаноўцы ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў ветэрану юбілейны медаль. Прыемным сюрпрызам сталі памятныя падарункі, якія ўручыла воіну-афганцу старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.